пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:59

Палітыка

Фэрэра-Вальднэр: Запрашаць Лукашэнку яшчэ зарана

27 сакавіка міністры замежных справаў Эўразьвязу пачалі двухдзённую нефармальную сустрэчу ў замку Глубока над Влтавай у паўднёвай Чэхіі, доме продкаў чэскага міністра замежных справаў Карэла Шварцэнбэрга.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У гэтых нефармальных абставінах міністры абмяркоўваюць перш за ўсё пэрспэктывы пашырэньня Эўразьвязу на шэсьць балканскіх краінаў — Альбанію, Босьнію і Герцагавіну, Македонію, Чарнагорыю, Сэрбію і Харватыю. Другое важнае пытаньне — запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі на саміт Эўразьвязу ў Празе 7 траўня, калі адбудзецца афіцыйная інаўгурацыя Ўсходняга партнэрства..

Пасьля першага дня сустрэчы Шварцэнбэрг сказаў журналістам, што сёньня міністры Эўразьвязу яшчэ ня вырашылі, запрашаць Лукашэнку ці не.

Пазыцыю Эўрапейскай камісіі наконт запрашэньня Лукашэнкі на саміт агучыла Бэніта Фэрэра-Вальднэр, эўракамісар па зьнешніх сувязях, якая перад нефармальнай сустрэчай міністраў у чэскім замку сказала журналістам, што запрааць Лукашэнку ўжо сёньня было б зарана.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Сяржук
27.03.2009 21:26
Чаму ж зарана?
Арыштаваць у Празе і пасадзіць ў Гаагу ніколі не позна! :)

Імя:: Дзядзька
28.03.2009 21:24
калі сур'езныя людзі сур'езна абмяркоўваюць магчымасці далучэння да ЕЗ такіх краінаў, як албанія ды боснія, гэта азначае, што заходняя цывілізацыя сапраўды дэградуе і загнівае, таму у ЕЗ няма аніякіх станоўчых перспектываў і нам нельга туды імкнуцца

Імя:: Belarus Горад:: Pinsk
29.03.2009 17:23
Ага, зарана?! яшчэ годзікаў 5 пачакаем і запросім...