Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

М.Грузьдзіловіч:”Сказалі, што я паставіла пад пагрозу ўсю кампанію”

26.03.2009 22:41

Выкладчыца адукацыйнага цэнтру SOL Minsk Мар`яна Грузьдзіловіч звольненая з працы за тое, што распавяла навучэнцам пра Дзень волі.

Грузьдзіловіч: “Мне напярэдадні Дня волі, на апошнім уроку, гэта было з паловы восьмай да дзевятай, і раптам ўзьнікла размова пра Дзень волі. І адна дзяўчынка сказала: "А, я ведаю. што такое Дзень волі. Гэта калі зноў тупыя (вось тут я ня памятаю -- ці до "уроды з апазыцыі", ці то "бараны з апазыцыі") зьбяруцца і будуць ізноў нешта крычаць". Ну і мяне гэта вельмі закранула, таму што я шмат гадоў хаджу туды. Я не член нейкай партыі, а проста грамадзянка Беларусі, лічу сваім абавязкам хадзіць на гэтае мерапрыемства, і бачу, якія людзі добрыя там зьбіраюцца. Інтэлігентныя. І моладзь, і сярэдняга, і старэйшага пакаленьня. І я ганаруся гэтымі людзьмі. І мне вельмі крыўдна стала пачуць такія словы пры ўсіх дзецях. І тады я вырашыла патлумачыць. Пытаюся: "А ты там бывала?" -- "Ніколі". -- "А я там бываю, і бачу, што добрыя людзі туды ходзяць." Дзяўчынка, відаць, пакрыўдзілася. А калі вярнулася дадому, відаць, распавяла бацьку.

На наступны дзень пачала ўрок, і хвілін праз пяць адчыняюцца дзьверы, і наш завуч запрасіла на размову. І мне сказалі, што ў Фрунзенскі ці то выканкам, ці то райана, паступіў калектыўны ліст ад групы бацькоў, што ў арганізацыі вядуць апазыцыйную агітацыю, ціснуць на псыхіку дзяцей, і што я паставіла пад пагрозу ўсю кампанію. І што як на шахматнай дошцы, бываюць партыі, калі трэба ахвяраваць адной фігурай, каб уратаваць сытуацыю, і мы разрываем з Вамі дамову. І мне далі копіі загаду за подпісам дырэктара. Там напісана, што мяне звольнілі "за прафэсійную непрыдатнасьць", што скаргі былі навучэнцаў, і што я парушыла статут арганізацыі, дзе забаронена на ўроках размаўляць пра сэкс, рэлігію і палітыку. Я адпрацавала 11 гадоў, у мяне ніколі не было канфліктаў ні з вучнямі, ні з бацькамі...”

Соўсь: “Ці Вы зьбіраецеся ў судовым парадку абскарджваць рашэньне?”

Грузьдзіловіч:
“Пакуль ня ведаю. Гэта прыватная кампанія, яна мае права выбіраць, з кім працаваць. Мяне зьдзіўляе, што звольнілі нечакана. Не проста сёньня -- а зараз. Імгненна пазбавіліся. Я ледзь давяла урок, па вечарам пазваніла некаторым дзецям -- нікому не тэлефанавалі, ні ў каго не падпісвалі. Пэўна, гэта адна тая дзяўчынка... І мне яшчэ завуч паведаміла, што ў той дзяўчынкі бацька аказаўся палкоўнікам МУС. І я адразу зразумела, што ліст сфальсыфікавалі. Я папрасіла паказаць ліст, а мне адказалі -- "Мы ня бачылі ліста, але дамову з Вамі разрываем".
Гэтая дыскусія закрытая.
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Іван
26.03.2009 22:43
Палкоўніка на кол.!!!

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
26.03.2009 22:59
Калі яшчэ пару год такіой д'ябльскай апэратыўнасці як спрацавала адміністрацыя ўстановы дк будзем мы тут - http://www.youtube.com/watch?v=NrvIM1ENcbA

Імя:: Белорус
27.03.2009 00:16
Вот ведь как бывает.. можно и погоны носить и дебилом быть одновременно и детей своих растить дебилами.. Фамилию полковника сообщите, пожалуйста, рано или поздно познакомимся..поговорим о том о сём..

Імя:: Ева
27.03.2009 08:01
А я хацела туды свайго сына аддаваць. Зараз яшчэ добра падумаю

Імя:: Лявон Горад:: Гомель
27.03.2009 08:10
Мяркую, што нiводзшн палкоунiк МУС не можа быць шчырым беларусам. Бо калi трэба дзень и ноч быць на службе у стане павышанай гатоунасцi у так званыя днi актыунасцi, атрымоуваць па шапцы за усё, што здараецца на тваёй тэрыторыi, прычым апазыцыйная актыунасць для начальства значна горш, чым звыклыя злачынствы, дык станеш ненавiдзець i апазыцыю и службу i усё наукол. I так апошнiя амаль што 15 год. Таму сённяшнi палкоунiк выхаваны у гэтым асяродку. Хто так не думае, не паводзiць - сышлi. Да таго ж, для астатнiх служба дае неблагi кавалак хлеба, а iншае што?

Імя:: Пятрусь
27.03.2009 08:41
Важна, каб журналісты "Свабоды" правялі паўнавартаснае журналісцкае расследаваньне, каб раскапалі ўсе акалічнасьці справы, хто даваў загад з райана, як зрэагавала кіраўніцтва школы. І галоўнае, прозьвішча палкоўніка. Прозьвішча! І пазваніце міністру Навумаву, як ён пракамэнтуе гэты выпадак. Не зьдзіўлюся, калі сам міністар выхоўвае сваіх палкоўнікаў, як ім выхоўваць сваіх дзяцей ў антыбеларускім духу.

Імя:: тоже полковник
27.03.2009 08:51
А почему не назвали фамилию полковника?

Імя:: N
27.03.2009 08:57
А , случайно,это не в 195 школе было, что на Мазурова ? Там тоже есть SOL Минск

Імя:: Зьміцер
27.03.2009 09:30
А чаму толькі палкоўніка, а чаму не тых хто баіцца акупантаў, хто здраджвае Беларускай ідэі, хто свае шкурныя цікаўнасьці ставіць вышэй за ідэйныя,.. чаму?
Не было б здрады і прагматызму, не было б палкоўнікаў!

Імя:: Лех
27.03.2009 10:26
Цэнтар ёсьць філіяй брытанскай SOL UK. Добра, каб запытацца ў брытанцаў, ці гэтая менская практыка -у рэчышчы паляпшэньня адносінаў ЕС і лукашэнкаўскай Беларусі? А заадно, што было б з міністрам МУС Брытаніі, калі б яго падначалены палкоўнік ўзяўся пакіраваць навучальным працэсам у лонданскім SOL UK.

І яшчэ, імя палкоўніка -- у студыю!

Імя:: Val
27.03.2009 10:37
Марыяна,

як зваць дзяучыну?

Імя:: Димыч Горад:: Минск
27.03.2009 10:55
Нужно непременно обращаться в суд. Налицо преследование по политическим мотивам,. Это запрещено Конституцией.

"Статья 4. Демократия в Республике Беларусь осуществляется на основе многообразия политических институтов, идеологий и мнений.
Статья 32....Государство создает необходимые условия для свободного и эффективного участия молодежи в политическом, социальном, экономическом и культурном развитии.

Статья 33. Каждому гарантируется свобода мнений, убеждений и их свободное выражение.Никто не может быть принужден к выражению своих убеждений или отказу от них".


Імя:: Nodictator Горад:: Minsk
27.03.2009 11:47
Вот она свобода слова! Во всем ее проявлении. Даже детей надели на иглу политики. Сволочи, иначе не скажешь

Імя:: Дар'я Каткоўская
27.03.2009 12:31
http://adelka.livejournal.com/204894.html#comments

Імя:: Ірына
27.03.2009 12:39
зараз лепей дапамагчы Марыяне на працу уладкавацца. думаю, што ёй будзе складана

Імя:: Володя
27.03.2009 13:05
Фамилию отморозка!

Імя:: Міхась
27.03.2009 13:20
Пэўна, гэты палкоўнік спадзяецца, што такі яго ўчынак заўважыць начальства, мо і сам міністар, і дасьць падвышэньне. Спадзяваньні небеспадстаўныя. Але ёсьць сітуацыі, калі "перабор" псуе начальству нэрвы. Было б вельмі добра, каб журналісты так "дасталі" міністра Навумава пытаньнямі пра выкладчыцу Грузьдзіловіч, каб у пэўны момант ён (міністар) абрынаў генэральскі гнеў на "ініцыятара".

Імя:: Alecha Горад:: Mensk
27.03.2009 14:52
Мар"яна, вы мяне здзіўляеце. Гэта вельміпамылковае меркаванне! я маю на ўвазе, што калі фірма прыватная, то можа рабіць з вамі, што захоча. Не залежна ад формы ўласнасці існуюць законы і адпаведная працэдура звальнення. Яны працуюць у нашай краіне і павінны выконваць законы гэтай краіны. У вашым выпадку ў вас абсалютна выйгрышная справа, каб паставіць іх на месца. Нават калі вы на іх погляд парушылі нейкі там статут і г.д. ніхто не мае права сказаць вам у адзін дзень, што вы звольнены. Наколькі я зразумеў, у вас быў з імі падпісаны кантракт, які разарваны па ініцыятыве працадаўцы? Аб гэтым вас павінны былі папярэдзіць здаецца за месяц да звальнення. Прычым для гэтага ў іх павінны былі быць падставы, якіх відавочна няма(я маю на ўвазе нейкія лісты ад бацькоў і г д). Ясна, што працаваць вы там не зможаце і не трэба аб гэтым шкадаваць. Але паставіць на месца іх трэба і на гэта ёсць у вас усе шансы

Імя:: Андрей Горад:: Минск
27.03.2009 16:28
Лукашенко его фамилия.

Імя:: Михаил Горад:: Минск
27.03.2009 22:32
предлагаю всем желающим написать электронные письма руководству фирмы с оценкой их поступка.
www.sol.by - это адрес сайта. solminsk@nsys.by - это их мыло.
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 2
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile