пятніца, 10 лютага 2012, Менск 11:00

Грамадзтва

І.Сурвіла: “Відаць, шмат паабяцала Расея Лукашэнку”

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пракамэнтавала звальненьне выкладчыцы Марыяны Грузьдзіловіч.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Марыяна Грузьдзіловіч была звольненая кіраўніцтвам адукацыйнага цэнтру SOL Minsk за тое, што распавяла вучням праўду пра сьвяткаваньне Дня волі.

Сурвіла: “ Першая рэакцыя мая на звальненьне настаўніцы Грузьдзіловіч -- страшэнная крыўда і сорам, што гэта адбываецца ў Беларусі. Паводзіны Лукашэнкі і яго паплечнікаў (і ня толькі іх, маю на ўвазе бацькоў вучняў спадарыні Грузьдзіловіч), -- паводзіны гэтыя да той ступені дзікія, што мне сорамна за іх і за людзей, што ім спрыяюць. Сорамна, што яны называюць сябе грамадзянамі Беларусі, што выкарыстоўваюць для сваіх інтарэсаў, варожых інтарэсаў, наш прыгожы край. Што гэтым здраднікам дазволена гэта рабіць, калі герояў і патрыётаў зьбіваюць і над імі зьдзекуюцца.

Відаць, шмат паабяцала Расея Лукашэнку, калі ён дазваляе сабе паказаць сьвету найбольш хамскія свае рысы.

Спадарыні Грузьдзіловіч з глыбіні сэрца дзякуй за тое, што не прапусьціла такой абразы свайго народу. Віншую яе, і выказваю перакананьне, што так яно заўсёды ня можа быць, што наш ціхі і ветлы край адродзіцца, і што зойме тое месца паміж цывілізаванымі народамі сьвету, у якім яму Лукашэнка адмаўляе”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Фэрмэр Горад:: Менеанапаліс
27.03.2009 00:32
Сп-ня Івонка, Лукашэнка на ўсю краіну і не адзін раз называў апанэнтаў свайго рэжыму "адмарозкамі". Дзяўчына, якой с-ня Марыяна паспрабавала адкрыць вочы на тое, што такое свята БНР выхоўваецца ў сям'і прыслугачоў Лукашэнкі. Кіраўніцтву кампаніі, дзе выкладала Марыяна, прасцей вырашыць праблему ”выхавання” дзяцей прыслугачоў рэжыму праз звальненне настаўніцы, чым праз тлумачэнне неахайнаму бацьку дзяўчыны, што такое БНР і 25 сакавіка. Праблема ведання сапраўднай беларускай гісторыі вельмі глыбокая ў Беларусі : настаўнік гісторыі выкладае свой прадмет па інструкцыях ідэёлагаў раёнаў, якія рэгулярна атрымліваюць ад Лукашэнкі мэтанакіраваныя мэсыджы адносна "адмарозкаў" і 25 сакавіка як іхнае свята - «адмарозкаў». Лукашэнкаўская сыстэма забетаніраваная ў клішэ ад рубінавых, зімоўскіх і якубовічаў : беларуская дзяржава пачынаецца з Лукашэнкі; дагэтуль гісторыі Беларусі не было, акрамя другой сусветнай вайны, да і тая была вайною выключна СССР. "Гісторыі беларускай дзяржавы не было і няма" - гэта звычайная штампаваная пад гітлераўскую ідэялёгію прапаганда, каб надаць велічы пустэчнаму па сваім выхаванні Лукашэнку. На гэтыую прапаганду працуе не толькі вертыкаль, але ШКОЛА і ВНУ Беларусі. Што робіцца з гістрачнымі цэнтрамі Мінску, што робіцца з гістарычнымі цэнтрамі іншых гарадоў Беларусі? Вынішчаюцца ... бульдозерамі, культурнымі пластамі зямлі.
Я перакананы, што Лукашэнка - асоба, якую нельга лічыць беларусам. Сваімі паводзінамі і выказваннямі ён неаднойчы падаваў прыклады знявагі да беларускай мовы і беларускай гісторыі. Беларусь і Лукашэнка антыподы па сваёй сутнасці. Лукашэнка не грамадзянін Беларусі, а камуністычны прадукт - савецкі чалавек - без роду, без племяні. Ён сам такі, такія ягоныя прыслугачы - сыстэма, якая робіць пакаленні маладых беларусаў падобнымі сябе.

Імя:: Алесь
27.03.2009 01:12
СОЛ-Мінск - камерцыйны праект. Вучні, што там навучаюцца, плоцяць грошы за авалоданне замежных моваў. Можа настаўніцу зволілі па просьбах вучняў? Яны ж не за гісторыю плацяць грошы, а за мову... Не трэба, сп. Івонка, абурацца. Трэ ведаць, дзе, калі і пра што можна казаць. Асабліва ў працоўныя часы.

Імя:: Marek Горад:: Gdynia
27.03.2009 05:58
Сцяг наш вольны
Сцяг наш смелы
Сцяг наш бел-чырвона-белы


Імя:: Алег
27.03.2009 07:36
Дзеці, якім настаўніца распасяла пра 25-га сакавіка, падумаюць: за што звольнілі настаўніцу, што такога яна ім сказала? Можа для каго гэта стане пераломным момантам? Натуральна не для ўсіх.

Імя:: Не-алесь
27.03.2009 08:20
Грамадзянiн Алесь, вы сапраўды мяркуеце, што "настаўніцу зволілі па просьбах вучняў", цi проста нас усiх за дурняў лiчыце? У нашай краiне звальняюць людзей за тое, што яны выказваюць свае думкi, i ня трэба пераводзiць размову у рэчышча "сама вiнаватая". Па вялiкаму рахунку ня палкоўнiк тут вiнаваты (ён мае права быць дэбiлам), а юрыдычную i маральную адказнасьць ПАВIННА панесьцi кiраўнiцтва SOL Minsk. Нават зь юрыдычнага гледзiшча тут назiраецца вельмi грубае парушэньне прцоўнага заканадаўства.

Імя:: Пятрусь
27.03.2009 08:36
Шаноўны Алесь, Марыяна Грузьдзіловіч усяго толькі паправіла дзяўчыну, якая несла заведамую лухту, узводзіла (па дзіцячай наіўнасьці) паклёп на сумленных людзей. І выкладчыца зрабіла слушна.

Вельмі добра, што спадарыня Старшыня БНР адразу выступіла ў абарону выкладчыцы. Калі б усе лідэры апазіцыі абаранялі так сваіх шэрагоўцаў, была б іншая сітуацыя.

Імя:: Мікола
27.03.2009 08:57
Алесь, ты НЕ прав!

Імя:: HP
27.03.2009 09:44
"Трэ ведаць, дзе, калі і пра што можна казаць. Асабліва ў працоўныя часы."
_______________
І асабліва на Беларусі...


Імя:: fantomas
27.03.2009 11:27
Sejaczas sajt SOL rabotajet, vse ssylki raboczije krome "prepodavatelskogo sostava". U menja takoje ubezhdenije shto tu stranicu korrektirujut i udaljajut s neje byvshuuju prepodavatelnicu. Dumaju posle korrektirovki stranicy o nej zabudut shto ona kakto byla svjazana s SOL. Oczen eto uzh po Oruelu - udalit czeloveka navsegda shtob i sledov pro jego sviaz s nimi nie ostalos.

Імя:: Алесь-беларус
27.03.2009 12:19
Настаўнiцу звольнiлi па прозьбе нейкага дэбiла за яе любоў да Беларусi.

Імя:: Uladzimir
27.03.2009 12:39
To Алесь: Маральны абавязак любой настаўніцы, шчыра расказаць вучню, у чым ён памыляецца, тым больш па такім важным пытанні. Ня ўсе ж у Беларусі рабы, якія баяцца выказвацца шчыра.
А вось для SOL (міжнароднай камерцыйнай кампаніі, калі не памыляюся), гэта і ёсьць ганьба. Лічу, што трэба зрабіць ўсё магчымае, каб больш людзей ува ўсім сьвеце ведала пра такі ўчынак SOL, асабліва ў краінах, дзе яна дзейнічае. Можа, у будучым будуць больш сур'ёзна ставіцца да таго, хто іх рэпрэзэнтуе ў іншых краінах. SOLу - байкот!

Імя:: Alecha Горад:: Mensk
27.03.2009 12:58
Алесь, (які чорту ты Алесь, хутчэй Александр), кожны чалавек, нават працуючы ў камерцыйным праекце, павінен заставацца годным грамадзянінам, чалавекам, які не баіцца выказацца ў тым ці іншым пытанні. Тым больш, калі яна сама не ініцыявала гэтую гутарку, а рэагавала на тупую рэпліку брсмаўкі(ці піянеркі - для мяне яны ўсе на адзін твар). Калі б выкладчык прамаўчала ў дадзеным выпадку, то гэта б была звычайная баязлівасць, якая б не засталася незаўважанай студэнтамі. Так, звычайная галоўная рыса саўбеларусаў-"мая хата з краю, абы ціха было і г.д.", якая на першым месцы і ў цябе, тыпа Алесь.