Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Алесь Бяляцкі
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Суд адмовіў Франаку Вячорку

Франак Вячорка ў гарнізонным судзе

23.03.2009 19:01
Алена Радкевіч

Менскі міжгарнізонны вайсковы суд адмовіўся прызнаць незаконнымі дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас прызыву ў войска Франка Вячоркі.

Нагадаем, 16 студзеня ў палату вайсковага шпіталя, дзе Франак праходзіў мэдычнае абсьледаваньне, уварваліся людзі ў цывільным. Яны зьбілі хлопца й адвезьлі ў ваенкамат. Там яму паведамілі, што праз паўгадзіны завязуць у войска.

Франак запатрабаваў даць яму час, каб зьняць пабоі і зьвярнуцца ў суд на дзеяньні вайскоўцаў, якія незаконна пазбавілі волі й самавольна спынілі мэдычнае абсьледаваньне.

Пазьней суд спыніў прызыў, але праз два тыдні Франка Вячорку затрымалі міліцыянты, якімі зноў камандавалі людзі ў цывільным. Яго адвезьлі ў ваенкамат, там зьбілі й адтуль у кайданках адвезьлі ў вайсковую частку ў Баранавічах.

Судова-мэдычная экспэртыза зафіксавала пабоі. Бацька Франка, Вінцук Вячорка, зьвярнуў увагу судзьдзі на тое, што Франак празь некалькі дзён пасьля прыняцьц прысягі трапіў у шпіталь з павышанным ціскам. У судзе прагучаў аргумэнт пра тое, што нават калі й быў завочны прысуд, ён усё роўна не ўступіў у сілу, таму гвалтоўны прызыў ёсьць парушэньнем заканадаўства.

Франак і Вінцук Вячоркі
Вінцук Вячорка паведаміў, што ў судзе высьветліліся новыя акалічнасьці справы. У матэрыялах справы ёсьць сьведчаньні, што Франка сапраўды зьбілі людзі ў цывільным. Вайсковы камісар сказаў у судзе, што гэта былі людзі, якія працуюць у войску. Таму Вінцук Вячорка запатрабаваў высьветліць іхнія прозьвішчы й прыцягнуць да адказнасьці. Калі гэтыя людзі самі ня ўдзельнічалі ў зьбіцьці, то яны дапусьцілі зьбіцьцё прызыўніка ў ваенкамаце.

Вайсковы камісар Алег Загурскі сказаў, што яны дзейнічалі ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Вайсковы пракурор заклікаў адмовіць у скарзе, бо, на ягоную думку, не былі парушаныя ніякія нормы. Што тычыцца пабояў, то гэтае пытаньне засталося без адказу.

У інтэрвію Радыё Свабода Франак Вячорка сказаў:

Вячорка: Я не адмаўляюся выконваць ганаровы абавязак і абараняць сваю радзіму, але я дамагаюся выкананьня законаў. Я патрабую справядлівага, аб'ектыўнага расьсьледаваньня, пры якіх абставінах і кім я быў зьбіты, затрыманы і гвалтоўна прызваны на вайсковую службу. Я патрабую завядзеньня крымінальнай справы супраць тых, хто парушаў закон у дачыненьні да мяне

Радкевіч: Франак, некалькі словаў аб тым, як вам служыцца?

Вячорка: Служба працякае спакойна, начальства спрабуе мяне ўсяляк адмежаваць ад родных, блізкіх і сваякоў – раптоўна адключыўся таксафон-аўтамат, забаранілі мабільныя тэлефоны, і адзіная сувязь са зьнешнім сьветам – гэта перапіска празь лісты. Падгаворваюць салдатаў, каб са мной менш кантактавалі, пагражаючы ім праблемамі, але я стараюся трымацца мужна, моцна, адстойваць свае правы і правы іншых вайскоўцаў. У любым разе, войска – гэта ня казка, і калі ў вас ёсьць абмежаваньні па здароўі, то лепш сюды не трапляць.

Радкевіч: А як адносіны зь іншымі салдатамі?

Вячорка: Салдаты вельмі паважаюць мяне, баяцца і слухаюць. Я валодаю нейкім такім асаблівым статусам і аўтарытэтам, як у начальства, так і ў салдатаў. Стараюся гэта скарыстаць з карысьцю, прывучыць салдатаў да чытаньня, да беларускай мовы, да нейкай актыўнасьці, ініцыятыўнасьці ў грамадзкай, вайсковай і проста асабістай дзейнасьці. Ну і праводжу своеасаблівую працу з гэтай моладзьдзю. Рана ці позна гэтая моладзь стане нашым электаратам, зь якім трэба будзе працаваць, і я рыхтую іх да гэтага.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Mikola Горад:: EU
23.03.2009 18:24
Вайсковыя суды ў мірны час гэта рэлікт эпохі бальшавіцкіх калянізатараў...

Імя:: alex Горад:: Mensk
23.03.2009 20:45
малайчына!

Імя:: Димыч
23.03.2009 20:51
Две добрыя навины.
1. Франак наконец понял, что армия- это не сказка.
2. Видно по его лицу, что он далеко не голодает. Вообще-то солдат на первом году службы как правило худой. Нагрузки.

Імя:: Yury
23.03.2009 21:00
Слова не мальчика, но мужа.

Імя:: alex
23.03.2009 21:07
клоўн

Імя:: Ірына Л.
23.03.2009 22:11
Трымайся, хлопча! Ты малайчына!

Імя:: Янка
24.03.2009 01:08
франак,віншую з днём НезалежнасьціБеларусі!
Здароўя, посьэхаў у змаганьні за вольную
Беларусь.
Жыве Беларусь!

Імя:: Серг
24.03.2009 11:44
Особенно Деды его бояцца. Вздрагивают во сне. Лол. Что тут скажешь?

Імя:: алексей Горад:: минск
24.03.2009 12:19
Вячорка: Салдаты вельмі паважаюць мяне, баяцца і слухаюць. Я валодаю нейкім такім асаблівым статусам і аўтарытэтам, як у начальства, так і ў салдатаў.
Конечно, сделает пустьему замечание "дед" или начальник, так он в суд по правам человека, доказывать, что по приказу президента оскорбили

Імя:: ян
24.03.2009 12:35
2 Дзімыч:
а ніхто і не казаў, што ён там галадае....ён сам ня жаліўся на гэта! Так што ня трэба тут!
Дый любы чалавек ведае, што войска - не казка. І Вячорка ведаў... Так што зноў папрашу не пісаць абы-чаго!

Імя:: Герман
24.03.2009 15:11
фраза: "а солдаты меня боятся, слушают и уважают" очень самонадеянна, на мой взгляд. слабо верится что так и есть на самом деле.

Імя:: Анатоль Горад:: Гомель
24.03.2009 18:44
Трымайся Франак.Мы ганарымся табой.

Імя:: АРТ Горад:: Х
24.03.2009 20:24
Франак, з днём нараджэння!Здароўя табе!Не губляй надзеі на перамогу.Мы цябе любім!
Твае сябры з Дв.
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile