пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:54

Палітыка

А.Лукашэнка: “Гэта не апазыцыя, гэта ворагі народа”

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі на Віцебшчыну нэгатыўна ацаніў дзеяньні беларускай апазыцыі, якая нібыта патрабуе ад Захаду зрабіць больш жорсткімі санкцыі адносна Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка
x
Аляксандар Лукашэнка
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Ён заявіў журналістам:

“Гэта не апазыцыя, гэта “пятая калёна”, гэта ворагі беларускага народа”.

Паводле А.Лукашэнкі, калі б “мы апублікавалі, як працуе апазыцыя ў Брусэлі, Страсбуры, іншых эўрапейскіх сталіцах і ў Амэрыцы, то вы б жахнуліся”. Маўляў, “як толькі мы паспрабавалі дамовіцца з эўрапейцамі і працэс гэты пайшоў у патрэбным кірунку, то гэта выклікала ў іх гістэрыю. У іх ці то па п'яні, ці ад нейкай дурноты ўсё гэта палезла праз вушы, празь іншыя месцы, праз усе дзіркі. Некаторыя вялікія дзеячы, якіх мы з турмаў павыпускалі, вызвалілі, ажно верашчаць у адкрытую, што трэба патрабаваць ад уладаў, ад Лукашэнкі, ціснуць, цкаваць у гэты час крызісу”.

Ён паабяцаў давесьці да грамадзкасьці некаторыя дакумэнты, у якіх “яны пішуць эўрапейцам, чаго Эўропа павінна патрабаваць ад Беларусі”.

“Ім нехта падкідае ідэю, і яны пачынаюць плявузгаць. Вось гэта пазыцыя нашай вашывай апазыцыі. Ніякая яна не апазыцыя”, — заявіў А.Лукашэнка. — “Гэта пятая калёна. Я гэта адказна заяўляю. Яны гатовыя прадацца любому, каб толькі скруціць галаву Лукашэнку, ускочыць у крэсла самім і разбамбіць краіну. Гэтага не атрымаецца, пакуль я жывы. Сёньня дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі нікому ня ўдасца”.

Таксама кіраўнік Беларусі станоўча ацаніў рашэньне Рады міністраў замежных спраў Эўразьвязу аб падаўжэньні тэрміну прыпыненьня санкцый адносна беларускіх чыноўнікаў.

“Дзякуй, добра. Але пытаньне не ў чыноўніках і не ў Лукашэнку. Калі эўрапейцы думаюць, што нас можна трымаць на кручку, атрымоўваючы сыгналы ад нашых “адмарожаных”, і ўвесь час нас тузаць і панукаць бяз справы, то мы на такой пазыцыі дыялёг весьці ня будзем”, — заявіў А.Лукашэнка.

Паводле А.Лукашэнкі, “калі Эўропа сёньня хоча супрацоўнічаць зь Беларусьсю на тых прынцыпах, на якіх мы вызначыліся з Хавіерам Салянам, хоча бачыць Беларусь у гэтай эўрапейскай сям'і, то мы гатовыя да гэтага. Але мы не хацелі б, каб эўрапейцы тузалі нас па дробязях. Трэба, каб мы бачылі галоўнае, каб за гэтымі хмызамі мы бачылі лес”.

Паводле кіраўніка краіны, “Вялікабрытаніі, Нідэрляндам, яшчэ некаму ня хочацца супрацоўнічаць. Што ж, мы іх сёньня пакуль ня можам пераканаць. Але тое, што нас падтрымалі буйнейшыя эўрапейскія краіны — гэта факт. Нас, напэўна, упершыню падтрымалі нашы суседзі. У нас цудоўна разьвіваецца дыялёг з Украінай”.

Таксама А.Лукашэнка адзначыў, што разьвіцьцё дыялёгу з ЭЗ адбываецца не на шкоду стасункам з Расеяй. Маўляў, “мы ніколі ўбок ад Расеі ня сыдзем”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: мінак Горад:: ву
17.03.2009 14:58
даўно ўжо не было адразу столькі бруду на апазыцыю

Імя:: Андрэй Горад:: Гомель
17.03.2009 15:06
Хамскія выказванні пра апазіцыю. Звычайна, падобная стылістыка характэрна для асобаў ня здольных да крытычнага погляду на сябе. Брыдка.

Імя:: Сяржук
17.03.2009 15:24
Ён сам i ёсьць пятая калона i вораг Беларусi i нацыi. Да таго ж i не беларус.

Імя:: Андрюха Горад:: Минск
17.03.2009 15:29
"... у гэты час крызісу!"
И какой это у нас крызис, дорогой Александр Григорьевич? По горнолыжным курортам летаем, с сынком в Армению на казенном "боинге" матануться — г.... вопрос, как вы это называете. По бабкам вертикаль крепко стоит, так какой кризис?
Чем для Беларуси закончится Европотепление — вашими новыми вояжами, так нам это надо?

Імя:: lexusss
17.03.2009 15:36
Смешны ён.

Імя:: vege
17.03.2009 15:37
Сталін таксама шмат чаго казаў пра ворагаў нацыі. Падабенствы стоадсоткавыя.
А яшчэ ён кажа, што ён не дыктатар.

Імя:: Корч
17.03.2009 15:42
Слава Богу, а то я думаў, што хутка апазыцыі зробяць кранты хвядуты, шаўцовы і іншыя. Але ж бацька зь хаўерам не даюць спакойна памерці, наліваюць новае віно ў старыя мяхі і вяртаюць да жыцьця...

Зь аднаго боку хаўрус "...на тых прынцыпах, на якіх мы вызначыліся з Хавіерам Салянам", а зь іншага боку ўчора паведамілі, што "По словам верховного представителя ЕС Х.Соланы, белорусская оппозиция "поддерживает действия Брюсселя, то давление, которое он оказывает, те предложения, которые он делает". Адсюль можна вызначыць, што калёна як бы прабрусэльская, ды ня толькі. Зь Брусэлем жа ў афіцыйнага Менску ўсё ціп-топ. Хаўер адмазваецца апазыцыяй ад Менску, а Менск адмазваецца апазыцыяй і ад Масквы і ад магчымых рэзкіх праяваў крызісу...Як бы заўтра ППП зноў дэвальвацыю ня ўчыніў.

Імя:: N
17.03.2009 16:05
Каких же ему усилий стоит не опуститься до откровенного мата! А эти его слова "У іх ці то па п'яні, ці ад нейкай дурноты ўсё гэта палезла праз вушы, празь іншыя месцы, праз усе дзіркі" - уж лучше бы матом. Думаю, психиатр, исходя из этих слов, может поставить неутешительный диагноз. А вообще, прочитав это, хочется хорошенько помыться.

Імя:: чыпаліна
17.03.2009 16:32
адзінае, чаго яму нехапае, дык гэта 10 кг цыбулі

Імя:: да чыпаліна
17.03.2009 17:04
прадставила яго слёзы -ржунимагу

Імя:: Суворов Горад:: Москва
17.03.2009 18:21
А что все нормально сказал и правильно сказал.

Імя:: лоер
17.03.2009 18:29
ну што, атрымліваецца апазыцыйнае мзс працуе эфэктыўна. яўна дапякло спадара.

Імя:: А
17.03.2009 18:43
Ну наконец то, Александр Григорьевич, решил отказаться от услуг своих бывших подчиненных. Скорей бы появилась нормальная оппозиция.

Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
17.03.2009 19:07
Я согласен с Лукашенко.

Імя:: Димыч Горад:: Минск
17.03.2009 20:09
Эй, оппозиция! Кто тут рассчитывал на диалог с властью, либерализацию, программки приготовил? Трусовы, богданкевичи,заико,милинкевичи! Расчитайсь по одному! Смирно-о-о! Напра-а-во! В Админисрацию президента в кабинет Макея ша-агом м-а-а-р-ш !!! И без разговорчиков в строю! Расшевелились, панимаешь ты тут, вшивые блохи! :)))

Імя:: ВІТАЎТ Горад:: Менск
17.03.2009 20:23
“Гэта не апазыцыя, гэта “пятая калёна”, гэта ворагі НЕ беларускага народа, а Лукашенко! Вось так УСЁ зразумела!

Імя:: Кірыла
17.03.2009 20:33
Ня там ворагаў шукае. Ведае ж, што да ўлады імкнецца хунта, якая зьмяце прэзідэнцкую ўладу ў адно імгненьне. Старшыя афіцэры МУС аб гэтым кажуць адкрыта і шукаюць падтрымкі ў затрыманых апазіцыянэраў.Не брахаць трэба, а шукаць той жа падтрымкі.Навумаў яму не Сухарэнка і да т.п. Навумаў ведае многа!!! І белага-пушстага Луку ў Эўропу ня пусьціць. Адказваць разам ня хоча, бо не ад МУС ініцыяваліся брудныя справы. Ды спытайце хоць бы маёра з Першамайскага РУУС.

Імя:: М.П.
17.03.2009 20:39
Тут ужо не ў Лукашэнку справа. У народзе справа, які моўчкі глытае ўсю гэтую бязглузьдзіцу. І б'е па руках тых, хто вытыркаецца са статку.

Імя:: serg Горад:: minsk
17.03.2009 20:52
луке надо луку побольше/нехай едет на свой огород и там готовится к кризису.
http://www.svaboda.org/content/Article/1511540.html

Імя:: Слухай Бацьку
17.03.2009 21:55
АГЛ - даволі імпульсіўны чалавек і ягоныя словы амаль заўсёды разлічаныя на спецыфічную аудыторыю, але калі адкінуць усю гульню на публіку і паспрабаваць дакапацца да сэнсу, схаванага за рэзкімі словамі - то ён мае рацыю на 100 адсоткаў. Апошнія заявы казуліных энд компані - суцэльная антыдзяржаўная, антынародная правакацыя. Праекты Масквы спрабуюць адбіць укладзеныя ў іх грошы ці зарабіць новыя, даказаўшы сваю карыснасць.
Камэнтары. Старонка з 2