пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:13

Палітыка

МЗС Польшчы: Варшава не выстаўляла Менску ўльтыматуму

“Інфармацыя, зьмешчаная ў тыднёвіку “Wprost” аб тым, што з нагоды набліжэньня зьезду Саюзу Палякаў МЗС Польшчы перадаў Беларусі ўльтыматум, непраўдзівая”, – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

x

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Паводле інфармацыі “Wprost”, перададзены дыпляматычнымі каналамі ўльтыматум меўся палягаць у тым, што Аляксандар Лукашэнка атрымае запрашэньне на саміт ЭЗ (7 траўня, Прага) пры ўмове, што беларускія ўлады ня будуць перашкаджаць правядзеньню заплянаванага на 14-15 сакавіка зьезду непрызнаванага ўладамі Саюзу Палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.

У заяве МЗС гаворыцца таксама, што “апошнім часам польска-беларускія дачыненьні маюць добрую дынаміку, абмяркоўваецца шырокі спэктар пытаньняў, у тым ліку гаспадарчыя праблемы, візы, пытаньні нацыянальных меншасьцяў у тым ліку і справа СПБ, а таксама справа дачыненьняў Беларусь – Эўразьвяз, асабліва ўдзел беларусаў ва Ўсходнім партнэрстве”.

Міністэрства адзначае, аднак, што ў гэтых дачыненьнях ёсьць і “цяжкія пытаньні”, якія абодва бакі “стараюцца вырашыць у духу кампрамісу і ўзаемнага разуменьня”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Павел
11.03.2009 15:06
Паудуркi, ня маюць сораму. Улада i грошы адабрала у iх розум

Імя:: Дмитрий
11.03.2009 16:03
странные дела

Імя:: 2 Дмитрий
12.03.2009 00:25
более чем странные. не думаю, что польские журналисты высосали это всё из пальца. скорее всего польский мид подготовил всё для брюсселя, а там его послали подальше. не та ситуация и не то время.

Імя:: Mikola Горад:: EU
16.03.2009 06:13
Якія ж тут санкцыі, калі Р.Сікорскі піў самагонку і еў смажаную пячонку зубра разам з Мартынавым у Віскулях, тут ужо пра іншае мова ідзе. Тут хучэй кіраўніцтва рэзэрвату сталіністаў з эскадронам сьмерці трэба хучэй у ЭЗ ды НАТО клікаці, а простым беларусам цэны на візы ў ЭЗ яшчэ у тры разы падняці,