пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:49

Палітыка

Сыны Лукашэнкі зь сем'ямі занялі цэлы паверх?

Аляксандар Лукашэнка ў Раўбічах, люты 2009
x
Аляксандар Лукашэнка ў Раўбічах, люты 2009
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Як паведамляе са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Beta сэрбскі тэлеканал В92, прэзыдэнт Беларусі цяпер знаходзіцца на адпачынку на самым папулярным сэрбскім гарналыжным курорце Капаонік, што на поўдні краіны.

Лукашэнка “выселіў” гасьцей гатэлю
Лёгкі: Уся дэлегацыя зьмясьцілася ў адзін самалёт

Паведамляецца, што ў Сэрбію беларускі кіраўнік прыбыў на ўік-энд. Яго самалёт Боінг-737 прызямліўся ў аэрапорце “Канстанцін Вялікі” у горадзе Ніш, сталіцы адміністрацыйнага рэгіёну Нішава. Адтуль Лукашэнка накіраваўся на гарналыжны курорт, дзе, паводле неафіцыйнай інфармацыі, і будзе знаходзіцца прыкладна тыдзень, да 8 сакавіка.

Як падае іншае сэрбскае выданьне Vesti, у Капаоніку беларускі кіраўнік разам зь сем’ямі сваіх сыноў, а таксама эскортам у 150 чалавек спыніўся ў прэзыдэнцкім люкс-гатэлі “Гранд”. Перадаецца, што таксама ў аэрапорт гораду Ніш былі дастаўленыя зь Беларусі 50 аўтамабіляў.

У гатэлі “Гранд” пацьвердзілі інфармацыю аб знаходжаньні ў іх высокага беларускага госьця, аднак пра нейкія падрабязнасьці гаварыць не захацелі.

Адна ноч у аднамесным нумары гатэлю “Гранд” каштуе 75 эўра. Спэцыяльных коштаў для прэзыдэнцкага нумару няма. Гэты чатырохзоркавы гатэль мае 171 нумар з 414 ложкамі. Гатэль таксама мае крыты басэйн, джакузі, дзьве саўны, спартова-аздараўленчы цэнтар і wi-fi сувязь.

Гатэль “Гранд” на сэрбскім горналыжным курорце Капаонік. Фота з сайту www.pressonline.rs


Як паведаміў сэрбскім журналістам, настойваючы на ананімнасьці, адказны супрацоўнік "Гранда", ніхто не папярэдзіў іх, што ў гатэль прыбудзе такі высокі госьць – сказалі, што чакаецца прыезд беларускай дэлегацыі.

“Мы былі вельмі зьдзіўленыя, калі ўбачылі яго, а тым больш яго сьвіту – сыноў зь іхнымі сем’ямі, ахову, кухара, нянек дзяцей”, паведаміў прадстаўнік гатэлю.

Ён таксама дадаў, што за выключэньнем таго, што “кухар Лукашэнкі гатуе ежу разам з кухарамі гатэлю”, высокі госьць імкнецца не адрозьнівацца ад іншых гасьцей:

“ З боку беларускага кіраўніка няма нейкіх адмысловых патрабаваньняў. Разам зь іншымі ён сталуецца ў рэстарацыі, чакае сваёй чаргі на лыжным пад’ёмніку. Мы імкнёмся арганізаваць усё найлепшым чынам, каб у наступным годзе прэзыдэнт Беларусі ізноў прыбыў да нас на адпачынак”.

Як паведамляе сэрбскае выданьне Вlic, беларускі кіраўнік разьлічваў на тое, што трапіць на адпачынак у Сэрбію непрыкметна і ціха, а таму замест галоўнага сэрбскага аэрапорту “Нікола Тэсла”, куды звычайна прыбываюць асобы такога рангу, выбраў правінцыйны горад Ніш і тамтэйшы аэрадром “Канстанцін Вялікі”.

Вlic таксама піша, што беларускі кіраўнік стаў першым за 20 гадоў замежным прэзыдэнтам сярод гасьцей гораду Капаонік.

На прэстыжным сэрбскім курорце Лукашэнку можна ўбачыць выключна ў атачэньні прэзыдэнцкіх ахоўнікаў, якім дапамагаюць людзі зь мясцовай службы бясьпекі. Прэзыдэнцкая каманда складаецца прыкладна з 30 чалавек. Яны ўладкавалася ў 15 нумарах і апартамэнтах гатэлю “Гранд”. (Паводле выданьня Press, сам Лукашэнка жыве ў прэзыдэнцкім люксе, а ягоныя сваякі займаюць цэлы гатэльны паверх).

У нядзелю раніцай, піша Вlic, гасьцей зь Беларусі бачылі ў піцэрыі “Сад”. Яны замовілі віскі і каву, а потым накіраваліся на лыжны пад’ёмнік.

Паводле выданьня, Лукашэнка прабудзе на курорце яшчэ чатыры дні. Сёньня ён сустрэнецца зь дзяржаўным кіраўніцтвам Сэрбіі.

Такі нумар гатэлю GRAND каштуе 75 эўра на дзень. Фота з сайту www.tckopaonik.com

Басэйн гатэлю GRAND. Фота з сайту www.tckopaonik.com

Вэстыбюль гатэлю GRAND. Фота з сайту www.tckopaonik.com





Тым часам на афіцыйным сайце Лукашэнкі напісана: "Сёньня раскладам прэзыдэнта Беларусі заплянаваны шэраг працоўных сустрэчаў".

Лукашэнка “накіраваўся з працоўным візытам у Сэрбію”, паведамілі Інтэрфаксу ў ягонай прэсавай службе.

“Кіраўнік дзяржавы правядзе шэраг сустрэчаў зь кіраўніцтвам краіны і прадстаўнікамі дзелавых колаў”, - паведамляе прэсавая служба.

“У рамках візыту таксама заплянавана, што прэзыдэнт правядзе ў Сэрбіі некалькі дзён адпачынку”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Дзік
02.03.2009 09:03
Рабочы ў цаху,
Селянін у разоры.
А Бацька людзей
Падаўся ў горы!

Імя:: Дмитрий
02.03.2009 09:47
Сербы нам не чужой народ. Жаль что из-за амбиций одного зазнавшегося Броз Тито наши братские славянские народы надолго потеряли друг друга. Недаром тов.Сталин желал прибить Тито - как в воду глядел на полвека вперед.

Імя:: Vadzim Горад:: Mahileu
02.03.2009 10:22
За чый кошт ён там "працуе"?

Імя:: гарналыжнік
02.03.2009 10:42
а як жа сілічы?

Імя:: vera Горад:: minsk
02.03.2009 11:11
А потуже пояса кто должен затянуть?

Імя:: ne ponial
02.03.2009 11:39
skazhem, 30 cel. ochrana, 50(maximum) -rodnia, 1 povar, puskaj 5nian'. A kto ostalnye?

Імя:: turisr
02.03.2009 12:27
Спэцыяльных коштаў для прэзыдэнцкага нумару няма
інфармацыі пра гэта няма. аднак люксы, як і любым 4-хзоркавым ёсьць і каштуюць яны далёка не 75 эўра.у сэрбіі жрачка хіба не дарагая, аднак не ў гатэлях. да таго ж для эканоміі ён узяў з сабой свайго кухара.

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: EU
02.03.2009 12:45
Даўно ужо з усім дваром не ездзілі дыктатары на коўзалкі ў горы ды перад усёй Эўропай, разжылася РБ, разбагацела і па ўсёй РБ лядовых коўзалак набудавалі і за мяжою паказацца не сорамна разам з дваром.

Імя:: Димыч
02.03.2009 13:07
2 Дмитрию

И чем вам покойник Тито не угодил в разряде "зазнавшийся"?:)) Не будь Тито в свое времяч, не было бы федарции и Югославии в принципе. Вы хоть это понимаете? Была бы в лучшем случае провинция Австрии, Италии.

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
02.03.2009 13:17
Дмитрий, а хіба, напрыклад" Э.Грек, дапамог не згубіць "брацкі славянскі польскі народ" ці палякі нам не браты, ці не славяне? А хіба нам не трыньдзелі да забойста ўсіх вераб'ёў, што кітайцы нам таксама браты. Зараз і іракцы з венесуэльцамі нам браты, амаль кроўныя.

Імя:: vege
02.03.2009 13:29
To Дмитрий

Броз - гэта прозьвішча. Ціта - мянуша, псэўданім, паганяла, якое сам Йёсіп (імя ягоннае)сябе прыдбаў. Да тэмы народаў - Йёсіп Броз быў ХАРВАТАМ з нацыянальнасьці.
Напрыканцы, ніводзін югаслаў, хто жыў у тыя часы, ніколі не скажа нічога дрэннага супроць Ціта. Наадварот!

Імя:: Cesco Горад:: Менск
02.03.2009 16:07
2 Дмитрий,

Вы лічыце шо сэрца тав. Сталіна балела за будучыню славянскіх народаў?

Імя:: песіміст
03.03.2009 12:34
Мы не пажадалі выбраць прэзыдэнтамі прыстойных людзей -- у 1994 годзе Пазьняка, у 2002 годзе Ганчарыка, у 2006 годзе Мілінкевіча. Мы галасавалі за іх, але не ўсё зрабілі, каб загітаваць свайго брата, суседа, знаёмца. І што сёньня маем? Жыве Беларусь? Не, жыве Лукашэнка. І як жыве!

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
03.03.2009 17:52
песіміст,
я вльмі пісымістычна стаўлюся да прыстойнасьці тов.Ганчарыка. Калі ён быў дэпутатам Вярхонога савету і кіраваў дзяржаўнымі прафсаюзамі, дык ані слова не сказаў, не кажу ўжо пра абарону саіх чальцоў - мэтрапалітэнаўцаў калі тыя баставалі. Кінуў пад АМАП і "суды" на расправу. Не сказаў ані слова і тады, калі зьбвалі дэптутў, на чале з тым жа Зянонам Пазьняком, на працоўным мейсцы - "авальнай зале". І я у вогулле не разумею, як пасьля гэтага тав.Ганчарыку было прыстойным зоабіцца кандыдатам ад усёй, за выключэньнем КХП, апазыцыі. Калі вы лічыце гэта прыстойным, дык, у такім разе, мы ня хутка выпаўзем з багны. Калі ж гэта ваш кампраміс, дык ці ёсьць гарантыя таго, што ён сапраўды стане "прыстойным"? Калі ж вы ня ведалі, дык гэта наша бяда.

Імя:: Вадим Горад:: Брест
03.03.2009 18:44
А интересно,его сыновья там за свой счёт отдыхают,или тоже за государственный?На счёт первого я сильно сомневаюсь.