пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:50

Грамадзтва

Два апазыцыянэры-навабранцы – у шпіталі

З трох моладзевых актывістаў, якіх гвалтоўна забралі напрыканцы студзеня ў войска, два знаходзяцца ў шпіталях. Дзень абаронцы Айчыны Франак Вячорка правядзе ў Баранавіцкім шпіталі для вайскоўцаў проціпаветранай абароны, а Зьміцер Хведарук — у вайсковым шпіталі.

Зьміцер Хведарук падчас вайсковай прысягі
x
Зьміцер Хведарук падчас вайсковай прысягі
ПАМЕР ШРЫФТУ - +


Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук застаецца ў рэспубліканскім вайсковым шпіталі. Сёньня яму хірург паведаміць дату апэрацыі.

“Ставяцца вельмі добра, – расказаў Зьміцер Хведарук. – Вось днямі ў нас у частцы рыхтаваліся да правядзеньня 23 лютага. Шмат розных канцэртаў было. Камандаваньне ўвесь час падыходзіла і цікавілася, ці спадабалася мне. То бок ніякіх праблемаў няма. У той частцы, дзе я служу, жыцьцё ідзе па статуце. Амаль няма выпадкаў “дзедаўшчыны” ці зьдзекаў з вайскоўцаў.
Амаль няма выпадкаў дзедаўшчыны...


Па шчырасьці, безумоўна, вельмі не хапае сяброў і вучобы, але ў асноўным не хапае часу, бо застацца сам-насам у войску, каб памаліцца, амаль немагчыма”.

Франак Вячорка праходзіць лячэньне і абсьледаваньне ў Баранавіцкім шпіталі войскаў супрацьпаветранай абароны. Ён кажа, што ня мае прэтэнзіяў да мэдыкаў, якія намагаюцца эфэктыўна лячыць салдат, але ўмовы ў шпіталі не спрыяюць хуткаму выздараўленьню:

“Адна прыбіральня — ачко, горшае за “акрэсьцінскае”, на 50 чалавек. Адзін душ з паўхалоднай вадой. У прыбіральні дзірка... Адчуваецца, што рамонт не рабіўся цягам гадоў 30—40. Як толькі нехта адзін падхоплівае нейкую заразу, яе адразу ж падхопліваюць іншыя.

Як бы ні стараліся мэдыкі стварыць нармальныя ўмовы для нармальнага лячэньня, яны ня могуць, таму што ўлада папросту не дае грошай”.

Франак распавёў пра сваю службу:

“Тут мне даюць пігулкі ад сэрца, ад ціску. Апроч таго, я днямі застудзіўся. Празь некалькі дзён, калі мяне выпішуць, я вярнуся на службу ў Мазыр. Стасункі з начальствам і салдатамі вельмі добрыя. Давялося стаць своеасаблівым адвакатам салдатаў. Напрыклад, пасьля таго як напісаў у інтэрнэце, што не працуюць зьліўныя бачкі ў прыбіральні, на наступны дзень прыйшлі рабочыя і ўсё адрамантавалі. Пытаньне: дзе гэтыя рабочыя былі апошнія паўтара года?

Натуральна, усе салдаты палічылі гэта за маю перамогу. Пасыпаліся ідэі, прапановы, скаргі. Я думаю, што найбліжэйшыя паўтара года, калі давядзецца служыць увесь час, буду змагацца за правы салдатаў, якія трапілі на гэтую службу”.

Бацькі і сяброўка Івана Шылы наведалі хлопца ў лепельскай вайсковай частцы. Іван перадаў бацьку паўнамоцтвы на адстойваньне сваіх інтарэсаў у судовых інстанцыях. Крысьціна Самойлава апавяла, што Іван трымаецца бадзёра і на ўмовы салдацкага побыту ня скардзіцца:
Ён прызвычаіўся ўжо да таго, што зь ім адбываецца...


“Настрой у яго значна палепшыўся. Ён прызвычаіўся ўжо да таго, што зь ім адбываецца. Распавядаў пра вайсковыя будні, пра тое, чым ён там займаецца — выкананьнем баявой задачы...

Бацькі сказалі, што тое рашэньне, якое прынялі ў пятніцу ў салігорскім гарадзкім судзе — пра тое, што справа Івана будзе накіраваная ў лепельскі раённы суд, — яны будуць абскарджваць цягам 10 дзён”.

Нагадаем: 7 лютага Іван Шыла, Франак Вячорка і Зьміцер Хведарук прынялі вайсковую прысягу, нягледзячы на тое, што іх затрымалі каго дома, каго на вуліцы і гвалтоўна паадвозілі ў вайсковыя часткі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: ВІТАЎТ Горад:: Менск
23.02.2009 17:23
Вельмі добра. Войска, маладыя хлопцы - гэта тоя месца, дзе даўно павінны быць маладыя дэмакраты. Вельмі добрая школа, каб паказаць сябе як яны могуць бараніць правы людзей.
Шкада, што Вінцук не даў свайму сыну здароўя... Бадай спорт не любіць сям'я.

Імя:: Nord
23.02.2009 18:15
Войска - добрае месца каб паказаць сябе як яны могуць бараніць правы людзей???? Дзіўнае пачуцьцё гумару...

Імя:: николай
24.02.2009 01:31
Шкада, што Вінцук не даў свайму сыну здароўя... Бадай спорт не любіць сям'я.
------------------
Франак занимался ушу, футболом на "Динамо". Семерых ментов одной левой раскидал. Всем бы такое "плохое" здоровье.

Імя:: vera Горад:: minsk
27.02.2009 08:19
Отслужив в армии,Франак вернется домой лидером целой партии молодых людей, которых, несомненно, сделает своими единомышленниками за время службы. Мужество, интеллект, славные традиции семьи и наша всеобщая поддержка - вот его оружие.

Імя:: БелаЭмігрант Горад:: z BSSR
27.02.2009 10:51
Пане прэзыдэнце, рабіце у войску каплічкі каб хлопцы маглі памаліцца, напэўна вы забылі зьнішчыці бальшавіцкія "ленінскія пакоі" з чучалам гэтага фараона камуністаў ці з вашым партрэтам каля чучала, Бог вышэй за чучалы фараонаў майце на увазе і з вас спытае апостал Павел перад варотамі ў пекла або ў другі бок. Зноў, як што добрае зрабіці для Беларусі у вас не атрымалася, а пасьля хапуноў студэнтаў павылазілі факты, што вы яшчэ і супраць Бога ідзеце...
Пане Вітаўт, а ў вас чаму ў галаве так кіпіць клопат пра школу сталінскага сацыялізму беларускую чырвоную армію?
Хворых студэнтаў нахапалі сілком у войска, аднаму ужо выразалі кусок нагі каб не памёр на службе, у другага праблемы з вачыма і сэрцам, а вы тут млееце ад шчасьця, што хлопцам перашкодзілі вучыцца. Вы што сам садыста хворы на голаву пасьля войска?