пятніца, 10 лютага 2012, Менск 11:00

Палітыка

“У Беларусі надалей парушаюцца правы чалавека”

Члены дэлегацыі Эўрапарлямэнту выступілі з заявай па выніках сваёй азнаямляльнай місіі ў Беларусь 20 лютага.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Дэлегацыя самай буйной фракцыі Эўрапарлямэнту - "Эўрапейская Народная партыя - Эўрапейскія дэмакраты" - наведала ўчора Менск каб ацаніць апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі ў кантэксьце дыялёгу Беларусь-ЭЗ. Асаблівая ўвага надавалася сытуацыі з правамі чалавека і свабодай прэсы.

Эўрапарлямэнтары сустрэліся з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Беларусі, дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу а таксама беларускай грамадзкай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі.

Сябры дэлегацыі - Крыстафэр Бізьлі (Вялікабрытанія), Лайма Андрыкене (Літва) і Яцэк Пратасевіч (Польшча) адзначылі пазытыўныя крокі, зробленыя беларускімі уладамі, накшталт вызваленьня палітвязьняў, вяртаньня ў продаж дзьвюх незалежных газэтаў, рэгістрацыі руху “За Свабоду”, а таксама непрызнаньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

Тым ня менш, Крыстафер Бізлі заявіў: "Мы выказваем занепакоенасьць тым, што нягледзячы на нядаўнія пазытыўныя крокі, было заўважана што правы чалавека ўсё яшчэ парушаюцца ў Беларусі, і палітычна матываваны ціск на дэмакратычных актывістаў, незалежныя газэты і вернікаў працягваецца".

Лайма Андрыкене працягнула: “Эўразьвяз зацікаўлены ў незалежнай, бясьпечнай і стабільнай Беларусі. "Эўрапейскі тыдзень" у Беларусі - гэта былі ня толькі візыты прадстаўніка ЭЗ Хавіера Саляны ды дэлегацыі Эўрапарлямэнту. Гэта быў тыдзень рэпрэсіяў супраць дэмакратычных дэманстрацыяў 14 і 16 лютага. Гэта дае нам ясьнейшую карціну працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі. Эўразьвяз заўсёды займаў цьвёрдую пазыцыю ў абароне правоў чалавека і законнасьці – гэта фундамэнтальныя эўрапейскія каштоўнасьці”

Яцэк Пратасевіч падкрэсьліў, што "Эўразьвяз мае жаданьне дапамагаць суседзям у цяжкія часы, аднак ініцыятыва ня можа сыходзіць аднабакова ад Эўразьвязу. Дапамажыце нам знайсьці абгрунтаваньне каб дапамагаць вам", – ён таксама дадаў: "Адкрыты дыялёг паміж Беларусьсю і Эўразьвязам будзе працягвацца пры ўмове, што больш ня будзе ніякіх рэпрэсіяў супраць дэмакратычных актывістаў, ізаляцыі маладых актывістаў шляхам выключэньня іх з ВНУ і абмежаваньня волі".

Дэлегацыя падасьць справаздачу Эўрапарлямэнту, Радзе міністраў і Эўрапейскай камісіі. Рэзалюцыя па Беларусі будзе прынятая Эўрапарлямэнтам на пачатку красавіка.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
22.02.2009 11:35
Беларусь свой первый шаг сделала, теперь очередь ЕС. Вообще, слишком быстрые реформы нам будут очень вредны. Достаточно вспомнить горбачевскую перестройку - ее попросту не смогли усвоить и все ею отравились. Зачем нам повторение 91 года, к тому же в условиях глобального кризиса когда сейчас всем и так хреново и помощь к нам не придет. В таких тяжелых условиях нужна не либерализация, а наоборот концентрация и укрепление власти.

Імя:: Андрусь
22.02.2009 19:50
"Эўрапейская Партыя Народаў" гэткае партыі няма, ёсьць Эўрапейская Народная Партыя.(European People's Party (EPP), Europäische Volkspartei, Parti populaire européen, Partido Popular Europeo)

Імя:: Алесь Прага
22.02.2009 20:04
Хо-хо))"В таких тяжелых условиях нужна не либерализация, а наоборот концентрация и укрепление власти" гы і хто такое сказаў?))дзе абгрунтаваньне такім постам?) дайце волю такім як Вы дык адразу пачнецца "зараз нам складана і трэба манапалізаваць уладу" што і прывядзе да дыктатуры. Заўважце Вы гэта можаце сказаць калізаўгодна у любой эканамічнай сітуацыі.Гэта тыповае мышленьне савецкіх людзей быць рабамі)

Імя:: rad Горад:: orsza
22.02.2009 20:32
`усё гэта так, але вашыя старонки тяжка грузяцца, а памылки не дазваляюць захоуваць. калиласка палдзце свая старонки!

Імя:: Павел
22.02.2009 21:45
Трэба дасканалiць юрыдычнае права у Беларусi i дамагацца, каб яно было ушанована праз грамадзян Беларусi. Каб не дайшло да таго, што эурапейскае права было поуным вызначнiкам у тым што i як нам рабiць.
"Беларусы не дурнi - свой розум маюць"

Імя:: Николай Горад:: Санкт-Петербург
22.02.2009 23:44
Дмитрий, считаете, что власть в современной Беларуси укреплена недостаточно? А какова реальная выгода? В СССР уж насколько власть была сконцентрирована, уж насколько тесно все "укреплялись и сплачивались" вокруг правящей партии. Не помогло...

Імя:: Сяргей Горад:: Наваградак
23.02.2009 09:47
Теория что именно демократы в 91 развалили "великую"страну беспочвенна.
СССР был банкротом с огромными долгами.
Именно концентрация власти в течении 70 лет привели к такому итогу.Я думаю что даже дураки учатся на своих ошибках