чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 23:05

Палітыка

Пасол Шміт сустрэўся зь лідэрамі грамадзкіх арганізацыяў

Ганс-Ёгэн Шміт
x
Ганс-Ёгэн Шміт
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Кiраўнiк Офiсу АБСЭ ў Менску, амбасадар Ганс-Ёгэн Шміт сустрэўся зь лідэрамі трох грамадзкіх арганізацыяў: кіраўніком кампаніі “За свадобнае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктарам Гарбачовым, старшынём грамадзкай арганізацыі “Кропля жыцьця” Ігарам Каваленкам і старшынём грамадзкай арганізацыі “Саюз Чарнобыль-Беларусь” Аляксандрам Ваўчаніным.

Сустрэча адбылася на просьбу лідэраў грамадзкіх арганізацыяў, якія запрасілі кіраўніка дыпляматычнай місіі ўзяць удзел у “Трэцім сацыяльным форуме”, які пройдзе ў Магілёве 14-15 сакавіка.

Арганізатары таксама запрашаюць прыняць удзел у форуме прадстаўнікоў амбасадаў замежных краін, вышэйшых уладаў Беларусі, а таксама іншых грамадзкіх арганізацыяў краіны.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.