пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:33

Грамадзтва

Моладзевых актывістаў гвалтоўна вязуць у казармы

Івана Шылу, Франка Вячорку і Зьмітра Хведарука супрацоўнікі спэцслужбаў не адпусьцілі пасьля затрыманьня. Івана Шылу гвалтоўна прывезьлі ў 29-ю ракетна-зэнітную брыгаду, што пад Лепелем.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У сераду ў Баранавічы ў кайданках прывезьлі Франка Вячорку. Зьмітра Хведарука ноч з серады на чацьвер трымалі ў турме на вуліцы Акрэсьціна, а потым прывезьлі ў паліклініку для мэдычнага абсьледаваньня.

Іван Шыла знаходзіцца на тэрыторыі 29-й ракетна-зэнітнай брыгады, што ў вёсцы Межыцы пад Лепелем. Там жа служыць моладзевы актывіст Алесь Каліта.

Івана забралі 28 студзеня ўвечары з кватэры ў Салігорску. Спачатку адвезьлі ў ваенкамат. Пасьля таго як мэдыкі напісалі заключэньне, што ён прыдатны для службы ў войску, яго адвезьлі ў Менск.

Усю ноч Івана трымалі ў ваенкамаце Заводзкага раёну. Хлопец казаў, што падаў скаргу на дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў у пракуратуру і суд. Ён спасылаўся на Крымінальны кодэкс і патрабаваў, каб яго прыцягнулі да адказнасьці за ўхіленьне ад службы ў войску.

Паплечнікі Івана пасьпелі перадаць яму некаторыя рэчы, калі хлопец быў яшчэ ў Заводзкім ваенкамаце. Потым яны яго ўжо ня бачылі.

Гаворыць Наста Палажанка:

“У апошні раз нам сказалі, што яго вывезьлі з Заводзкага ваенкамату ў абласны, каб паразмаўляць зь юрыстам, бо Іван пісаў шмат скаргаў. Іван патрабуе, каб супраць яго завялі крымінальную справу. Але пры гэтым бачна, што ў ваенкамата іншы загад”.

Зьмітра Хведарука таксама завезьлі ў ваенкамат. У 14-й гарадзкой паліклініцы мэдыкі, якімі камандавалі людзі ў цывільным, далі Зьмітру заключэньне, што ён прыдатны для службы ў войску.

Яго, як і Івана, затрымалі ў сераду ўвечары на кватэры і адвезьлі ў ваенкамат. Там Зьміцер паведаміў, што вучыцца на дзённым аддзяленьні. Пра гэта сьведчыла і даведка з багаслоўскага каледжу. Тады яго адвезьлі спачатку ў міліцыю, а потым у турму на Акрэсьціна. Міліцыянты сказалі Зьмітру Хведаруку, што ён “вінны” 10 сутак за ўдзел у сьвяткаваньні 1 траўня.

Вайскоўцы праігнаравалі даведкі з каледжу пра навучаньне Зьмітра, якія ім паказваў ягоны бацька Аляксандар Хведарук. Бацька апазыцыянэра лічыць, што ўладам не даспадобы профіль навучальнай установы.

“Калі б гэта яшчэ быў праваслаўны, то пытаньне было б вырашана станоўча. А тут іншая рэлігія, пратэстанцкая. Калі дзядзькі ў чыне маёраў прыехалі, каб адвезьці хлопца ў ваенкамат, то гэта ўжо пра нешта сьведчыць, напэўна”.

Франак Вячорка знаходзіцца другія суткі ў 8-й радыётэхнічнай брыгадзе ў Баранавічах. 28 студзеня яго затрымалі людзі ў цывільным, зьбілі і адвезьлі ў войска ў кайданках.

Франкаў бацька Вінцук Вячорка зьвярнуўся да генэральнага і вайсковага пракурораў з заявамі, у якіх патрабуе даць ацэнку парушэньняў, зьдзейсьненых падчас гвалтоўнага прызыву Франка:

“Сьцьвярджаю, што ён меў абсалютна ўзаконеную судом адтэрміноўку ажыцьцяўленьня любых прызыўных мерапрыемстваў сама меней на 7, а то й 10 дзён. Гэта ня ўлічваючы таго, што яму перапісалі і сфальсыфікавалі мэдычны дыягназ. Гэта ня ўлічваючы таго, што яго як мінімум тройчы невядомыя людзі ў цывільным хапалі на вуліцы, зьбівалі, надзявалі кайданкі. Пры гэтым яны камандавалі і міліцыянтамі, і вайскоўцамі, і дактарамі”.

Летась у войска забралі больш за два дзясяткі моладзевых актывістаў, сярод якіх Зьміцер Жалезьнічэнка, Алесь Каліта, Зьміцер Бялеў, Віталь Каратыш, Юры Дзяшук, Ігар Салавей і Сяржук Чайка.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі зьвярнуліся да беларускіх уладаў з заклікам спыніць гвалтоўны прызыў апазыцыянэраў у войска і прытрымлівацца заканадаўчых нормаў.

Гл. кроніку падзеяў: Вячорка і Шыла ў казармах, Хведарук -- на Акрэсьціна

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Антон
29.01.2009 18:03
Рябята узнают у войску о существующих там проблемах и будуь решать из после дембеля. Надо знать проблемы простого народа и прочуствовать на себе. Чего они упираются и косят под инвалидов?

Імя:: Н
29.01.2009 18:10
Бестактный вопрос. Давно отменили 57 статью Конституции РБ? И еще вопрос. За какое преступление могут осудить на полтора года воинской службы? Если можно статью УК РБ.

Імя:: Борисыч
29.01.2009 19:05
На мой взгляд, такое поведение этих молодых людей только повысит рейтинг режима.

Імя:: Дмитрий
29.01.2009 19:07
Почему не хотят служить? Той советской дедовщины уже нет, появилась прекрасная возможность общаться со сверстниками и применить свои лидерские качества на практике каждый день, а не раз в месяц - 16-го в 16:16. Ну а если всё же их здоровье подведет, они станут героическими символами за свободу и отмену воинской повинности в сердцах миллионов граждан Республики Беларусь. Таков их крест, а иначе никакие они не лидеры. Очевидно так необходимо поступать тем, кто претендует на такую высокую роль в обществе.

Імя:: Genadiy Горад:: Москва
29.01.2009 19:18
Все нормально, в войсках их научат суровой правде жизни. Старослужащие обладают данными навыками, вместо того, чтобы в политику играть, надо хоть что-нибудь полезное для Родины сделать.
P.S. Отдельное благодарность модератору, который публикует различные мнения, а то на Хартии-97 2 раза попытался комент оставить, но там жесткая цензура, только помяркоуных публикуют.

Імя:: ABC
29.01.2009 19:41
Чудакам, которые ломанулісь потрындеть про "суровую правду жізні", рекомендую обратіться в энціклопедію, і попытаться уясніть значеніе слова "закон".

Сёлета, як і кожныя паўгады, дзесяткі тысячаў беларускіх хлопцаў апранулі боты і пайшлі служыць у войска згодна закону. І дзесяткі тысячаў такіх жа беларускіх хлопцаў згодна таму ж закону ў войска служыць не пайшлі. І іх ніхто не лічыць ані здраднікамі ані заеўшыміся оппамі. Пытанне Франака Вячоркі і Івана Шылы - не ў тым, што гэтыя людзі ўхіляюцца ад свайго абавязку, а ў тым, што супраць іх груба парушаюцца канстытуцыя і законы, што не можа быць апраўдана палітычнымі ці іншымі меркаванямі. Калі ўлада ізалюе палітычных апанентаў, не важна праз турму ці праз іншы рэпрэсіўны інструмент, апошнія не могуць трактавацца інакш чым палітзняволенныя. (с) nescerka@livejournal

Імя:: Николай Горад:: Санкт-Петербург
29.01.2009 20:00
Насколько известно из интервью самих ребят, никто из них служить в принципе не отказывался. Так почему не призвать ребят с соблюдением законности? Можно подумать, в Беларуси всех призывают с применением насилия и при помощи спецслужб. Особенно, если имеются законные отсрочки (как у Хведарука) или проблемы со здоровьем. Выходит, по отношению к оппозиционным активистам можно применять всё, что угодно, кроме закона...

Імя:: vbhjyjd
29.01.2009 22:08
Ура !
Скоро те части,куда их отправили распропагандируются и штурмом возмут К.Маркса ,38.

Імя:: Служивый
29.01.2009 22:15
Мда,некоторые коментаторы действительно не знают, что есть такое понятие ка ЗАКОН, а фальсификации результатов обследования и вмешательство в деятельность медицинской комиссии есть грубым нарушением оного!

Імя:: malec
29.01.2009 23:04

Імя:: ABC
29.01.2009 20:41

Чудакам, которые ломанулісь потрындеть про "суровую правду жізні", рекомендую обратіться в энціклопедію, і попытаться уясніть значеніе слова "закон".

Сёлета, як і кожныя паўгады, дзесяткі тысячаў беларускіх хлопцаў апранулі боты і пайшлі служыць у войска згодна закону. І дзесяткі тысячаў такіх жа беларускіх хлопцаў згодна таму ж закону ў войска служыць не пайшлі. І іх ніхто не лічыць ані здраднікамі ані заеўшыміся оппамі. Пытанне Франака Вячоркі і Івана Шылы - не ў тым, што гэтыя людзі ўхіляюцца ад свайго абавязку, а ў тым, што супраць іх груба парушаюцца канстытуцыя і законы, што не можа быць апраўдана палітычнымі ці іншымі меркаванямі. Калі ўлада ізалюе палітычных апанентаў, не важна праз турму ці праз іншы рэпрэсіўны інструмент, апошнія не могуць трактавацца інакш чым палітзняволенныя. (с) nescerka@livejournal
=============================
Калі вы ня ведаеце гэтак жа адлаўліваюць і астатніх, якія хаваюцца ад войска. І ня трэба пісаць пра тое, што гэты прымяняецца адносна палітычных


Імя:: Belarus
30.01.2009 00:48
Hvaltounae hapanne ludzej na vulicy,dlja
slujzby u vojsku zparushennem konstytucyi.
Pakazyvae jakija esc zakony u kraine pry
rejzyme luki.Hanba takoj uladze i tym xto
padtrymlivae hetuu dyktaturu.
Hetyja maladyja xlopcy esc ZMAHARY iHEROI!
ZJYVE BELARUS!