пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:25

Грамадзтва

Празь пяць гадоў беларускамоўныя школы зьнікнуць цалкам?

Толькі 1,9 адсотка гарадзкіх першаклясьнікаў краіны навучаецца сёлета па-беларуску. Гэта ў трыццаць разоў менш, чым у 1993-94 навучальным годзе. У сувязі з такой сытуацыяй Рада Таварыства беларускай мовы заклікала бацькоў, грамадзкіх актывістаў і палітыкаў ужо цяпер заняцца стварэньнем беларускамоўных клясаў і школ для наступнага навучальнага году.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Хоць навучальны год пачаўся амаль пяць месяцаў таму, міністэрства адукацыі толькі цяпер паведаміла статыстыку па беларускамоўным школьніцтве ў краіне. Прычым зрабіла гэта на неаднаразовы запыт актывістаў беларушчыны. Старшыня ТБМ Алег Трусаў лічыць, што затрымка была невыпадковаю.

“Гэта, мабыць, зьвязана з тым, што статыстыка, якую яны нам падалі, вельмі трывожная. Працэсы зьмяншэньня колькасьці дзяцей, якія навучаюцца па-беларуску, цяпер паскорыліся намнога хутчэй, чым у папярэднія гады. Было па палову адсотка за год, а цяпер – амаль два адсоткі. Маем спад вельмі вялікі і найбольшы ён у гарадах”.

У цэлым па краіне па-беларуску сёлета навучаецца 18,4 адсотка ад агульнай колькасьці школьнікаў. У першых жа клясах па-беларуску вучыцца 16,7 адсотка, а ў гарадах гэтая лічба складае толькі 1,9 адсотка. Нагадаем, што ў 1993-94 навучальным годзе за парты беларускамоўных клясаў і школаў села 76 адсоткаў першаклясьнікаў. У Менску беларускамоўнымі былі 58,6 адсотка першаклясьнікаў. Высновы з такой статыстыкі ў спадара Трусава пэсымістычныя.

“У пэрспэктыве, калі нічога ня зьменіцца, то гэта – поўнае паміраньне гэтага школьніцтва. Чаму? Таму што працэс зьнікненьня вёскі непазьбежны і калі мы беларускамоўны горад страцім, то мы паступова страцім і дзяржаву, і незалежнасьць”.

Касьцяком гэтых клясаў павінны быць дзеці і ўнукі дэмакратычных актывістаў, тых жа сяброў АГП, БНФ, Грамады і гэтак далей. Разам яны складаюць немалую колькасьць
Сваю трывогу з нагоды сытуацыі зь беларускамоўным школьніцтвам Рада ТБМ выклала ў адмысловай заяве, якую адрасуе ўсім адпаведным дзяржаўным органам і грамадзкай супольнасьці. Спадар Трусаў працягвае.

“Мы спадзяемся, што грамадзкія актывісты, перш-наперш тыя, якія лічаць сябе прадстаўнікамі вольнай супольнасьці, пачнуць справу па стварэньні беларускамоўных клясаў ужо цяпер, не чакаючы лета, калі ўсе будуць у адпачынках. Трэба цяпер ужо зьбіраць заявы і перадаваць іх у адміністрацыі сваіх гарадоў і вёсак, каб людзі загадзя бачылі становішча з гэтым. Ну і канечне, касьцяком гэтых клясаў павінны быць дзеці і ўнукі дэмакратычных актывістаў, тых жа сяброў АГП, БНФ, Грамады і гэтак далей. Разам яны складаюць немалую колькасьць”.

Калі ж гэтага цяпер не зрабіць, дадае кіраўнік ТБМ, то празь пяць, сама болей сем гадоў у Беларусі не застанецца беларускамоўных школьнікаў.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: БР
21.01.2009 11:29
Они и так уже почти исчезли. Могу как педагог сказать, что в восточной Белоруссии в сельской местности в "белорусскоязычных школах" по-белорусски преподают 2-3 человека, вся молодёжь преподаёт по-русски, только тетради подписывают да журнал заполняют на мове

Імя:: Дмитрий1
21.01.2009 11:47
А беларускамоунага города в стране и так уже нет.

Імя:: Дмитрий
21.01.2009 11:47
Закономерный процесс.

Імя:: Вітаўт Горад:: Менск
21.01.2009 13:23
Дэмакраты павінны змагацца за беларускасьць.
Беларускасьць,Беларуская мова - гэта тоя на чым можна аб'яднаць абсалютную большасьць жыхароў Беларусі.
На "каўбасе" Дэмакратыю не пабудуеш.!

Імя:: Яўген
21.01.2009 14:06
А тутака хоць уагітуйся - беларускіх школаў бацькі не хочуць і дабраахвотна за іх арганізацыю выступаць не будуць (і так было заўсёды па ўсёй Беларусі), толькі пад прымусам. Але і прымушаць нямашака каму - настаўнікаў, здольных поўнавартасна працаваць па-беларуску, вельмі мала. Так ужо было ў 70-80 гады падчас майго вясковага настаўніцтва. Баюся, што і раней, асабліва ўва ўсходняй Беларусі, было кепска з беларускасьцю выкладаньня. Дзіва, што яшчэ такое школьніцтва не адмерла ўвогуле. Нават грамадскія дзеячы, што лічаць сябе ворагамі ўлады, не зьяўляюцца ворагамі сваіх дзяцей ды ўнукаў. Унукі дык і ўвогуле па-за іх уладаю. А дабраахвотнасьць прывядзе да таго ж самага, што склалася ў беларускіх раёнах Польшчы – дзе-нідзе беларуская мова як прадмет блізкі да факультатыву. Падобна, што з гэтым давядзецца зьмірыцці. Але, магчыма, варта пашукаць і іншыя шляхі для падтрымкі беларускасьці ў школе. Напрыклад, дабівацца законнай падставы беларускамоўнаму выкладаньню асобных прадметаў у школе, незалежна ад яе фармальнага моўнага статусу, калі настаўнік гэта здольны і жадае рабіць. Зьмяненьне праграмы з улікам моўнай сітуацыі, калі будзе патрабавацца ад усіх настаўнікаў дабівацца ведаў хаця б тэрміналогіі на абедзвюх мовах і г.д. Спадзявацца, што можна нешта зрабіць, ідучы напрасткі і патрабуючы беларускіх школаў у звычайным сэнсе гэтага слова, справа марная.

Імя:: Adelka Горад:: Mensk
21.01.2009 14:47
Запрашаем дзетак у беларускамоўную рознаўзроставую садаўскую групу ў Сухарава (Менск). Кантакт праз Вэлком 395 73 99 ці інтэрнэт: апалонік шчанюк джымэйл кропка ком
P.S. Зь мясцовымі ўладамі ўсё узгоднена, трэба толькі дазьбіраць некалькі жадаючых.

Імя:: Сяржук
21.01.2009 15:09
Ваш камэнтар выдалены з-за парушэньня правілаў форумаў і дыскусіяў.

Імя:: Дрыгавіч Горад:: Менск
21.01.2009 21:10
У гэтым шахлівым становішчы школы і наогул усяе беларускае адукацыі вінныя:
1) міністар адукацыі РБ - Радзькоў
2) кіраўнічка справамі Адміністрацыі - Пяткевіч (на бягучы момант галоўны ідэоляг дыктатуры)
3) дыктатар, ён жа прэзідэнт РБ - Лукашэнка
3) міністар інфармацыі, старшыня Канстытуцыйнага суда ды іншыя...

Ніхто і ніколі не забудзе іх справы па здушэньню беларускага слова!

Імя:: Алесь Астроўскі Горад:: Гародня
21.01.2009 23:48
Пад супакаеньне Трусава і поўнае маўчаньне "беларускіх" "аб'яднаных" "дэмакратычных" "сіл" ідзе нахабны татальны злачынны ЭТНАЦЫД! Імперыя наступае... Цынічнаму Захаду пляваць. Што рабіць, гл. тут http://nashaziamlia.org/2008/09/07/1525/#more-1525

Імя:: Michal Zaleski Горад:: Менск
22.01.2009 23:08
Трэба пераводзіць на беларускую мову спачатку ВНУ і тэхнікумы, потым - ПТВ. І адразу з'явіцца многа ахвотных вучыць дзяцей на роднай мове. Але ж начальства не жадае законы выконваць...

Імя:: Анатоль Горад:: С-Пiтэрбург
24.01.2009 19:20
Самi беражыце мову! Самi вучыце дзетак, чытайце iм беларускiя казкi. Пiшыце i звяртайцеся у любую установу толькi па-беларуску! Нiкому не дазваляйце пагарджаць дзяржаунай мовай i мы пераможам.
Жыве Беларусь!