чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 21:22

Дыскусіі

Цэнзура ці павага?

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +


Паважаныя ўдзельнікі форумаў,


мы ўдзячныя за вашы камэнтары, яны дапамагаюць і нам, і вам лепш зразумець і ацаніць падзеі. Часам яны больш цікавыя, чым паведамленьні, якія іх выклікалі. Мы з павагай ставімся да вашых меркаваньняў - і хочам, каб дыскусіі ішлі цывілізавана, ветліва. Абразамі нікога ні ў чым не пераканаеш, а толькі абразіш. Пераконваць трэба аргумэнтамі.

Таму форум мадэруецца. Але мы вырашылі зрабіць больш ясным правіла мадэрацыі. Раней, калі, напрыклад, сустракалася адно абразьлівае слова ў камэнтары, мы яго выдадлялі і пакідалі астатні тэкст. Цяпер такі допіс выстаўляцца ня будзе ўвогуле.

Вашы допісы на сайце Свабоды чытаюць і чуюць сотні тысячаў людзей у Беларусі і сьвеце, іх цытуюць, выкарыстоўваюць у сваёй вучобе, працы, спрэчках. Агляд гэтых камэнтароў штодня гучыць у эфіры Свабоды, выкарыстоўваецца ў перадачах Белсата. Публікацыя на сайце Свабоды -- адказная справа.

Мы хочам і спадяземся, вы з намі разам, каб усе наведнікі сайта, і чытачы, і аўтары камэнтароў адчувалі, што да іх ставяцца з павагай.

У чаканьні вашых новых допісаў,

Аляксандар Лукашук,

Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода


Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Юрась Горад:: з-пад Менску
15.01.2009 23:32
Нажаль, але ж некаторыя каментары без усялякай там абразы таксама незаўсёды зьяўляліся на форумах... Чаму? Цэнзура ці непавага?

Імя:: Аляксандар Лукашук
16.01.2009 11:47
У правілах форуму пазначаны магчымыя прычыны, ня толькі абразы. Ня выключана, што тое, што некаторым падаецца нормай, іншыя лічаць за абразу.

Імя:: Павел
21.01.2009 21:41
Трэба тут мадэратара-унiвесала!
Каб шырэй глядзеу на тое, што зневажае, а што крытукуе, каб нi было гэдак - усё што ганiцца намi з сустэмы Лукi, знайходзiла мейсца у выказах, а як крытыкуем "апазiцыянэрау" /асоба вядомыя парталу/ то гэта ужо абраза. Пагляньце у слоунiках, што належыць да абразы. Выкiдаеце думкi, якiя прынесуць карысць асобе, якую крытыкуем.

Iнакш гэта акроеная дэмакратыя! Прывiтанне.