пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:07

Культура

Уладзімер Арлоў: “Каляды падарылі мне цуд…”

2008 год атрымаўся ў мяне багатым на падзеі. Падзеі і змрочныя — сыход добрых знаёмых, сяброў у іншы сьвет, мае прыгоды, у выніку якіх трапіў на апэрацыйны стол…

Уладзімер Арлоў
x
Уладзімер Арлоў
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Але прамінулы год застанецца ў маёй пісьменьніцкай біяграфіі і падзеямі сьветлымі. Сярод іх — выхад маёй аўдыёбібліятэкі.

Цягам году адна за адной выходзілі мае аўдыёкніжкі — “Час чумы”, “Адкуль наш род”, “Таямніцы полацкай гісторыі”, “Сны імпэратара”, “Паўстанцы”.

І зусім перад сьвятамі, што ўяўляецца мне калядным цудам, выйшлі вельмі дарагія мне кніжкі: “Ордэн Белай Мышы” і толькі ўчора я ўзяў у рукі кнігу сваіх вершаў “Паром празь Ля-Манш”.

За ўсё тое я вельмі ўдзячны найперш кампаніі “БелТонМэдыя”.


Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.