пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:22

Блогі / Кастусь Бандарук

Аляксій Другі — супярэчлівы Патрыярх

Калі ў гэтыя дні пасьля сьмерці Патрыярха Аляксія Другога ў самой Расеі гучаць хваласьпевы на ягоны адрас, дык мне падаецца, што, як мінімум, з пункту гледжаньня расейцаў яны ў значнай ступені апраўданыя, хаця зь іншага гледзішча ня цалкам.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Кіруючы Царквою ў пераломны час, Аляксій ІІ вырашыў аднавіць, як мінімум, царкоўныя структуры пасьля 70 гадоў камунізму і праграмнага атэізму. Ён вырашыў у першую чаргу аднавіць структуры, а потым удасканальваць Царкву. Ён пачаў адбудоўваць касьцяк Царквы: сетку епархіяў, парафіяў, храмаў, манастыроў і духоўных вучэльняў ва усіх рэгіёнах краіны, каб РПЦ зноў сталася галоўнай канфэсіяй Расеі.

Нешта за нешта



З другога боку, каб вярнуць Царкве адабранае ў яе камуністамі, за права на адраджэньне Царквы, за свабоду дзеяньня і паўторны доступ да паствы, Патрыярху прыйшлося шмат чым ахвяраваць. Каб дасягнуць сваёй мэты ён, відавочна, сьвядома і з прагматычных меркаваньняў пайшоў на кампраміс з дзяржаўнай уладай. Царква, хаця і афіцыйна не займаецца палітыкай, усё ж актыўна падтрымлівала Барыса Ельцына, затым ягонага пераемніка Ўладзімера Пуціна і падаахвочвала галасаваць за Дзьмітрыя Мядзьведзева. Аляксій ІІ выразна падтрымаў нават абедзьве войны ў Чачні, што з рэлігійнага пункту погляду (“шчасьлівыя міратворцы”) цяжка зразумець. Пры Пуціне часта гаварылася нават пра “ сымфонію” Царквы і дзяржавы. З кагэбісцкім мінулым Пуцін раптам пачаў хадзіць у царкву, дэманстраваць сваю рэлігійнасьць і тое самае рэкамэндаваў сваім падначаленым. У выніку прыхільнасьць да праваслаўя і рэлігійных каштоўнасьцяў пачалі дэманстраваць ледзь ня ўсе: ад палітыкаў па публіцыстаў. Гэта стала ледзь не прыкметай патрыятызму, бо і РПЦ і Крэмль паставілі сабе за мэту адбудову велічы Расеі. Гэтую лінію працягвае і Дзьмітры Мядзьведзеў, а ягоная жонка Сьвятлана рэгулярна бывае на імшах і падтрымлівае ўсялякія царкоўныя, дабрачынныя акцыі.

Не пускаць чужых

З пункту погляду Расеі, якая вырашыла ўстаць з каленяў, Аляксій ІІ быў адпаведным чалавекам на адпаведным месцы. Аднак гледзячы з пазыцыі Захаду, лёгка прызнаць яго антыэўрапэйскім, антыэкумэнічным і антылібэральным. Патрыярх не хаваў свайго адмоўнага стаўленьня да Захаду, да лібэральнага, спажывецкага ладу жыцьця, да эўрапейскага рэлігійнага рэлятывізму. Ён лічыў, што Расея павінна пайсьці па іншым шляху вяртаньня да часоў “ сьвятой Русі”. Дзеля гэтага ён блякаваў прыезд у Расею заходніх місіянэраў, дабіўся прызнаньня дзяржавай толькі чатырох “традыцыйных” рэлігіяў і канфэсіяў.

Аляксій ІІ адкінуў прапанову Папы Яна Паўла ІІ аб прымірэньні паміж Ватыканам і РПЦ. Зь гэтай прычыны ніколі не адбыўся візыт Папы ў Расею, бо Крэмль у асобах і Ельцына, і Пуціна не былі супраць такога візыту. Падчас пантыфікату Яна Паўла Другога Маскоўскі Патрыярх увесь час абвінавачваў Ватыкан у агрэсіўным празэлітызьме на тэрыторыі так званага “кананічнага” праваслаўя, якою ён лічыў ня толькі Расею, але таксама Беларусь і Ўкраіну. Не дапамагалі ніякія тлумачэньні, ў прыватнасьці Архіепіскапа Тадэвуша Кандрусевіча, як сказаў, што за 16 гадоў ягонай службы у Расеі, у каталіцтва перайшлі усяго некалькі сот чалавек з праваслаўнымі каранямі. Калі на месца Яна Паўла ІІ быў абраны Бэнэдыкт XVI, у РПЦ уздыхнулі з палёгкаю. Маўляў, кожны будзе лепшы за паляка, аб чым у свой час выразна заявіў “ Свабодзе” выдатны расейскі тэоляг айцец Андрэй Кураеў.

Боязь канкурэнцыі


З другога боку шмат хто лічыць, што непрыязнае стаўленьне Аляксія ІІ да Захаду і каталіцтва не такое ўжо і бескампраміснае. Ён проста разумеў, што, калі ў Расеі каталікі атрымаюць аднолькавыя з праваслаўнымі правы, дык са сваім дынамізмам і арганізаванасьцю яны ў хуткім часе ў рэлігійным сэнсе заваююць Расею. Аляксій ІІ відавочна разумеў, у якім дрэнным стане знаходзіцца расейскае праваслаўе, як дрэнна падрыхтаваныя да сваёй працы сьвятары сьпешна высьвечаныя пасьля пару месяцаў курсаў, каб не пакідаць вакантнымі вернутыя царкве храмы.
У гэтым сэнсе Патрыярх не памыляўся. Праўда, яму удалося аднавіць царкоўныя структуры, толькі не атрымалася з верай. Рэлігійнасьць расейцаў, нават тых, хто быў хрышчаны у царкве, вельмі часта зводзіцца і абмяжоўваецца крыжыкам на грудзях. З дасьледаваньняў вынікае, што хаця прыналежнасьць да праваслаўя дэкляруе 70% расейцаў, аднак толькі 6% зь іх рэгулярна ўдзельнічаюць у царкоўным жыцьці. Толькі 27% вернікаў умеюць назваць хаця б адзін з 10-ці запаветаў, а ўсе дзясяць умеюць пералічыць толькі 2%. Пасты трымаюць меней чым 10% вернікаў, а 21% не памятае, калі прыступаў да Сьвятога Прычасьця ( Эўхарыстыі). Ва умовах рэлігійнай свабоды вернікі ня хлынулі ў храмы, і гэта ня толькі вынік дзесяцігодзьдзяў атэізацыі. Мэнтальна застаючыся ў XIX стагодзьдзі, РПЦ ня здолела стаць душапастырам для народу.

Не атрымалася і са сваімі

Праўда, ён прывёў да прымірэньня з Царквою ў замежжы, але пры гэтым не выканаў асноўнага патрабаваньня з боку замежнай Царквы: пакаяцца ў цесным супрацоўніцтве РПЦ з камуністычным рэжымам. Аляксій ІІ не пасьмеў таксама правесьці люстрацыю у Царкве, але зноў жа з прагматычным меркаваньняў. Ён відавочна разумеў, што калі пайсьці па шляху ачышчэньня, калі б асудзіць супрацоўніцтва з КДБ, то што засталося б з царкоўнай гіерархіі ўключна зь ім самім.

У сэнсе рэальнай сілы і аўтарытэту незразумелыя прэтэнзіі РПЦ на першае месца ва ўсясьветным праваслаўі. Незразумелая і некарэктная фармулёўка аднаго з польскіх выданьняў (Факт), што “ памёр Папа праваслаўя. Маскоўскі Патрыярхат пасьлядоўна адмаўляе Канстантынопальскаму Патрыярху ў праве на ганаровае першынства паводле прынцыпу “Primus inter pares” ( першы сярод роўных). РПЦ паспрачался з Канстантынопалем за кантроль над эстонскай і часткай украінскай цэркваў. Масква (дарэчы, вуснамі цяперашняга дазорца Партыяршага трону Мітрапаліта Кірыла), не прызнае права Ўсяленскага Патрыярха на юрысдыкцыю над тымі цэрквамі ў замежжы, якія засноўвала расейскай Царква. Адным словам, не атрымалася ня толькі з каталікамі, але і са сваімі.
А ўсё ж можа і болей плюсаў?
Усё ж, калі быць справядлівым, дык усьлед за Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам трэба прызнаць, што Аляксію Другому прыйшлося кіраваць Царквою ў нялёгкі час і ён кіраваў ёю найлепей, як умеў і, мабыць, аптымальна ў рэальных умовах. Калі паглыбляюся думкамі ў сытуацыю расейскага праваслаўя, калі спрабую зразумець матывы ягоных дзеяньняў, дык я згодзен з тымі, якія лічаць Аляксія Другога “патрыярхам сярэдзіны”. Гэтак, як непрыхільна ён ставіўся да Захаду і экумэнізму, так і непрыхільна да “чорнасоцінства” і нацыяналізму, хаця такая пазыцыя назіраецца і сярод расейскіх палітыкаў і сярод вышэйшага духавенства.

Улічваючы ўсё разам, можна нават сказаць, што на фоне іншых гіерархаў Аляксій Другі быў патрыярхам найлепшым з магчымых.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Янка Горад:: Берлін
09.12.2008 17:43
Паважаны Кастусь Бандарук!
Так было заўсёды – калі нехта з добрых і вядомых людзей паміраў, то хуценька знаходзіліся асобы, у якіх зуд персанафіціраванай абьектыўнасці
ў момант праяўляўся разнакаляровымі плямамі, а гукі граючай перыстальтыцы прасіліся да ветру.
У чым жа супярэчлівасць цельнага і вельмі паслядоўнага пастыра рускай праваслаўнай царквы?
Цытую:
- …аднавіць, як мінімум, царкоўныя структуры пасля 70 гадоў камунізму і праграмнага /трэба было б – дзяржаўнага і ваяўнічага!/ атэізму…

Ці аднаго гэтага мала, спадар Бандарук? І ў такой вялізарнай і складанай краіне з крывавым прошлым? Ці змаглі б Вы назваць хоць аднаго дзеяча на Беларусі /ці ў любой другой краіне, хто зрабіў бы для абьяднання ўсёй краіны хоць чвэрць таго, што зрабіў гэты сціплы чалавек? Ці можна яго параўнаць з Філарэтам, ці яшчэ з кім, можа з Пазняком???

- …каб РПЦ зноў стала галоўнай канфэсіяй Расеі…

А яна была калі-небудзь другой, ці пятай? Можа некаму вельмі хочацца гэтага? А замест, уцягнуць народ у секты?

Далей, як у таго, хто не ведае, што піша! Але піша.
Царква і дзяржава, улада і царква, ЧК – КГБ і царква.
Скажу толькі тое, што Вы, мабуць, зусім не ведаеце савецкай гісторыі, ці робіце выгляд, што не ведаеце!
Перад любым святаром стаяў выбар – куля, ці агент спецслужбы!!!
У час КГБ было тое ж самае – прэч з царквы, ці станавіся агентам!
Калі хоць хто-небудзь брыкаўся, то тады з цэпу спускаўся ўвесь арсэнал подлых сродкаў і яшчэ такая ж подлая дапамога партыйных, савецкіх і розных другіх органаў. Для прыкладу назаву прозвішча Прашковіча Мікалая!!!
Так было і гэтага немагчыма выкрэсліць!
Мне вельмі балюча, калі я разумею, што добрыя, адукаваныя людзі з маёй Радзімы злосна не хочуць, хоць і перад фактамі, ніяк не хочуць вучыцца ў другіх, хоць бы была і тая Расея. Няўжо заходнія каштоўнасці засцілаюць свет? Ці ведаеце Вы іх, паважаны, негледзячы на кепскі тон маяго адказу, спадар Бандарук??? Калі Вам будзе цікава і Вы здолееце прабачыць мяне за гэтыя строчкі, то прашу – пішыце мне. Мой E-Mail: okzwick@rambler.ru
Прабачце за памылкі – ніякай практыцы за многія гады.

Імя:: Korj Горад:: Менск
09.12.2008 20:05
2Янка:
- …аднавіць, як мінімум, царкоўныя структуры
- Ці аднаго гэтага мала, спадар Бандарук? І ў такой вялізарнай і складанай краіне з крывавым прошлым? Ці змаглі б Вы назваць хоць аднаго дзеяча на Беларусі, хто зрабіў бы для абьяднання ўсёй краіны хоць чвэрць таго, што зрабіў гэты сціплы чалавек?

Я магу. Ленiн, разам з паплечнiкамi. Калi абъяднаньне краiны для вас роўнае стварэньню нейкiх структураў, дык КПСС яшчэ лепшай i шырэйшай структурай была. I крывавае ў Расеi не толькi мiнулае ("прошлае"), той жа крывавы рэжым з нашчадкамi сталiнскага НКВД на чале сёньня, тая ж кроў льецца штодня. Ня так даўно лiлася кроў хрысьцiянаў-грузынаў, перад гэтым - усiх запар у Iчкерыi, паралельна, штодня - па ўсёй Расеi. Льецца кроў праз фашызм, праз нецярпiмасьць, праз няспынную прагну ўзбагачэньня, i царква там не па-над гэтым, а якраз пры Рыдыгеры як "хозяйствующий субъект" улiлася ў гэты крывавы падзел маёмасьцi, гандлявала тытунём i гарэлкай, насаджвала расейскi (выдалена за парушэньне правілаў форуму - рэд.) замест Слова Боскага, працягнула зьлiвацца ў экстазе з ГБ-iсцкай уладай, як толькi тыя вярнулiся, не дамаглася праклёну камунiстам, дый нават у сваiм целе служак д'ябла не выкрыла.
А структуры зроблены! Залатыя гмахi, залатыя бронi на гэрархах, як на тым воi сярэднявечным, мiльённыя бюджэты! Слаўся Мамона, слаўся сапраўдны iх гаспадар!


- …каб РПЦ зноў стала галоўнай канфэсіяй Расеі…
- А яна была калі-небудзь другой, ці пятай? Можа некаму вельмі хочацца гэтага? А замест, уцягнуць народ у секты?

Была, ёсьць, i падаецца будзе другой, трэцяй i пятай пасьля атэiзму, бязвер'я, безсэнсовай "обрядности" i канечне ж iзноў Мамоны.
Хрысьцiянаская вера была i застаецца вераю minimum minimorum расейскага насельнiцтва. Цi можа тыя 98% з крыжом на пузе, што нават 10 Запаветаў ня ведаюць, яны "православные"? Добры тэрмiн, каб не сказаць хрысьцiяне, пад iм можна схаваць што заўгодна, але часьцей за ўсё за iм хаваецца поўнае, паўнюсенькае бязвер'е. У КПСС бралi ня ўсiх, а ў "правосланые" - усiх бяруць, таму ўсе з партбiлетам i самi паляцелi запiсвацца ў новую "структуру" - о, так! СТРУКТУРУ! Запiсаныя. 100%. Спадар шчасьлiвы?

- Перад любым святаром стаяў выбар – куля, ці агент спецслужбы!!!
У час КГБ было тое ж самае – прэч з царквы, ці станавіся агентам!

I вось менавiта так была зьнiшчана хрысьцiянская Царква i была створана эрзац-СТРУКТУРА. Шостае цi якое там управление КГБ.
Хто не захацеў скарыцца перад д'яблам - у Салаўкi ды Курапаты, у Сiбiр, у эмiграцыю. У катакомбы, у патаемныя малельныя квартэры. У сям'ю, у сэрца, цi вон з душы, у каго як.
Але не ў пачварную хлусьлiвую псэўда-царкву, не ў служкi да сатанiстаў-камунiстаў.
Ну а вось тыя, хто шмат гадоў як прадаў душу д'яблу, як пайшоў яму служыць, як апрануў кiцель i кабуру пад сьвятарскую адзежу, якiя не захавалi на тэрыторыi РСФСР анi веры, анi тых жа структураў (На момант развалу ЦЦЦП праваслаўе засталося толькi на Украiне, у Расеi не было анi паствы анi сьвятароў), але дзякуючы сваiм пагонам пачалi "спор хозяйствующих субъектов", пачалi ўсё тое, пра што я пiсаў вышэй. Стварылi на руiнах КПСС новую "структуру", новае апiрышча ГБ, каб не даць аднавiцца ў людзях сапраўднай Веры, каб не даць слова новым адданым вернiкам, каб не даць iм павесьцi за сабою людзей - не, вось вам партбiлет на ланцужку, шэры поп, залатая царква i поўная адсутнасьць веры. Гэта вашае шчасьце? Гэта мэта? Адвярнуць гэтым брыдоцьцем апошнiх, паказаць кожнаму антыпрыклад, дыскрэдытаваць Веру ўшчэнт? Вось факт, вось вынiк праўленьня, вось тое, што мы бачым. Бачым у Беларусi, бачым у Расеi. Вось тыя факты, якiя вы не бачыце, седзячы ў Бэрлiне ды на рамблер.ру. Вам раскажуць па рашатудэй пра "самую читающую нацию", а вы i радыя праклясьцi заходнiя каштоўнасьцi. Чаго ж вы тады сярод гэтых брыдкiх вам "сэктантаў"-немцаў, а не ў раю православном?

Імя:: Беларускі ўкраінец Горад:: Менск
10.12.2008 01:40
Спадары Янка і Korj. Вы абодва дэманструеце непавагу да дэмакратычных каштоўнасцяў, адной з якіх з'яўляецца вольны выбар рэлігійных перакананняў, калі тыя не прапагандуюць нецярпімасць да іншай думкі.

Вось і давайце глядзець на Алексія і РПЦ з гэтага пункту глеждання. Гэта значыць, давайце высветлім толькі тыя негатыўныя моманты ў іх дзейнасці, якія парушаюць дэмакратычныя прынцыпы, а ўсё астатняе аднясем да дзейнасці грамадска-нейтральнай ці пазітыўнай (для адпаведных вернікаў).

Першы негатыўны момант РПЦ пры Алексіі - гэта новае зліццё царквы з дзяржавай, што дае РПЦ уплыў на дзяржаўныя працэсы (прыгадаць хоць бы спробы ўвесці прымусовае вывучэнне рэлігіі ў школах, у якіх вучацца дзеці абсалютна розных рэлігіяў і поглядаў).
Другі недахоп - варожае стаўленне да іншых рэлігійных перакананняў. Хоць нейкі дыялог і прасочваўся, але пагардліва-загаднае стаўленне нават да праваслаўных украінскай, эстонскай і іншых незалежных ад Крамля постсавецкіх цэркваў кажуць самі за сябе.
Трэці негатыўны момант - прадуктаванне антыдэмакратычных думак са спробай навязаць іх свецкаму грамадству. Напрыклад, замест канструктыўнай крытыкі - пастаяннае паліванне брудам заходніх краін і народаў, нацыяналістычна настроеных людзей на постсавецкай прасторы, прызывы да агрэсіі супраць людзей з нетрадыцыйнай сэксуальнай біялогіяй і іншае падобнае, што супярэчыць не толькі дэмакратыі, але і самой міралюбнай хрысціянскай маралі.

Астатняе, акрамя вызначаных мінусаў, з'яўляецца цалкам дапушчальнай дзейнасцю. Не пагаджуся, што сучасная РПЦ вінаватая ў "КДБізме". Наадварот, негатыўнае стаўленне да СССР - адзін з нешматлікіх пунктаў нязгоды паміж сучаснымі РПЦ і Крамлём. У гэтым пытанні царква якраз адыгрывае станоўчую ролю.

Імя:: Пятрусь
10.12.2008 09:33
Ніякіх супярэчаньняў! Усё адназначна як сонца на небе!

"Пасьля распаду СССР і савецкай сістэмы сацыялізму, палітычная ўлада вышэйшага праваслаўнага клеру павялічылася. Кагэбізаванае праваслаўе стала імітаваць дзяржаўную ідэалёгію кагэбізаванай Расеі. На праваслаўныя сьвяты кіраўнікі Крамлю (былыя бязбожнікі і энкавэдзісты) выстройваюцца ля алтара са сьвечкамі ў правай руцэ. Патрыярх Маскоўскі Алексій II (ён жа генерал КГБ Рыдзігер, агентурная клічка "Дроздов") неаднаразова „благославляет" генацыд у Чачэніі і вынішчэньне чачэнцаў, ухваляе вайну, узнагароджвае бязбожніка Лукашэнку праваслаўным ордэнам, выступае ініцыятарам і праводзіць кананізацыю (прылучэньне да аблічча сьвятых) аднаго з найбольшых злачынцаў ХХ-га стагоддзя — рускага цара Мікалая II („крывавага ")."

** Нагадаю, што рускі цар-алькаголік Мікалай II асабіста аддаў загад расстраляць 9-га студзеня 1905 года мірнае шэсьце людзей, якіх з іконамі і царкоўнымі харугвамі прывёў да царскай рэзыдэнцыі ў Пецярбургу праваслаўны поп-правакатар Гапон. Было забіта 1118 чалавек. У гісторыі гэтая трагічная падзея вядомая пад назвай „крывавая нядзеля". Цара Мікалая II, пасьля гэтага расстрэлу, назвалі „крывавым".

Ніколі не было ні скрухі, ні пакаяньня ў гэтага чарговага страшнага і апошняга рускага цара. I тое, што бальшавікі па-бандыцку без суда расстралялі яго разам з сям'ёй, выглядае як Боская кара забойцу сотняў людзей. Тут усё сімвалічна, нават, што суда не было. Бо такіх чакае Боскі Суд. (Я ўжо не ўспамінаю тут пра жонку цара ды Распуціна, ды пра ўвесь гэты вядомы ў гісторыі бруд.)

Праз 80 гадоў нашчадкі камісараў у сутанах аб'яўляюць „сьвятым" забойцу нявінных людзей."

Зянон

Імя:: Мікола Горад:: Камянец
10.12.2008 18:29
Найлепшым з магчымых ён не быў! Самае лепшае, што было ў ім, гэта ПАСАДА!
А што ён зрабіў для беларусаў? Трымаў столькі гадоў, гэтага Філарэта, які за
столькі гадоў ня здолеў выдать біблію на мове народа, чыў хлеб ей.... Я ні разу не чуў, каб хоць слова зказаў па-беларуску! [Выдалена за парушэньне правілаў форуму -- рэд.]

Імя:: Алесь
10.12.2008 19:42
Пра памерлых трэба гаварыць добра, або ніяк(памаўчаць). Чаму? Таму што яны ўжо на судзе ў Праведнага Судзьдзі!
замест нашага чалавечага суду.

Імя:: Зьміцер Горад:: Менск
11.12.2008 01:20
Не памятаю, ці асабіста Філарэт прамаўляў, ці хто іншы зачытваў, але ягоныя святочныя пасланні па-беларуску на службах у царкве гучалі, гэта дакладна!

Імя:: Ev
11.12.2008 13:56
Mianie dyk zdziviu kamientar pa centralnym kanale tv Rasiji - sarkafah dla patryjarcha robiac hastarbajetry. Havarylasia, jak heta mahlo zdarycca, sto maladavanie budujuc, a svaje nie zmahli. Maulau, na takim nie varta ekanomic. i adpaviednyja kamientary u necie. Sionnia 2008h i takija zajauki hucac dla mianie strasna. I caho jany tady dziviacca, sto u Rasieji zabivajuc zamieznikau? Heta, mnie zdajecca, robicca dziarzaunaj palityki. Sumna.

Імя:: Alex Горад:: Vilnia
11.12.2008 14:02
Наконт асобы патрыярха, як я лічу, яшчэ не час гаварыць. Дый не час падводзіць вынікі і аб яго кіраўніцтве. тым, што ён быў асобай у гэтай царкве - гэта безупрэчна. Але ці найлепшай? На гэта адназначна адказаць нельга. Зазначу толькі, што ён так і не спрычыніўся да аб'яднання праваслаўя і перадусім рускага, якога як было расколатым, так і заставалася, а пры Алексію ІІ яшчэ і паглыбілася. Я маю на ўвазе русскую дрэўлеправаслаўную царкву, ці больш вядомую, як стараверскую. гэты патрыярх рабіў усё магчымае і не магчымае, каб старавераў загнаць зноў у падполле, каб іх абмяжаваць у пабудове храмаў, у стварэнні новых абшчынаў. Я не памылюся, калі скажу, што ў многіх краінах сярод русскіх стараверы складаюць большую частку, напрыклад як у Літве. І вось Алексій ІІ, наведваючы Літву, не толькі не палічыў за патрэбнае сустрэцца і з гэтымі прадстаўнікамі і захавальнікамі расейскасці ў Літве, а нават праігнараваў гэтыя прапановы. Думаю, зноў жа боязнь той самай канкурэнцыі. Таму тыя лозунгі, што ён аб'яднаў рускі народ, царкву, праваслаўе - пустыя. Можна нават так сказаць, што ён яго раз'яднаў на рэлігійнай глебе.
Дый пасада ў яго такі: ці за слабы, ці за моцны - ён усероўна патрыярх і ўсё верціцаа вакол яго.

Імя:: Пятрусь Бровка
25.12.2008 21:00
1. Ведаеце, спадарства, ёсць такая ерась -- "ересь филетизма", г.з.. "любоў толькі да савайго народа"
гэта наконт ікненняў стварыць некую "нацыянальную"(маўляў беларускую)царкву. Гэта ўжо будзе не царква, а міністэрства прапаганды. Няхай і "наша, беларускае".
Праваслаўная царква ніколі не была толькі рускай.

2. Вашыя так званыя "дэмакратычныя каштоўнасці" - гэта тая лялька, за якой хаваюцца прапагандысты сектаў, амаральнасці, заходняга нізавога маскульту. У язычніцкім Рыме таксама быў лібералізм - паганцы ўсіх калібраў мелі права на "вольны выбар рэлігійных перакананняў" - менавіта з-за такого, што хрысціяне гэтыя "дэмакратычныя" каштоўнасці не прынялі - іх і пачалі катаваць.

3. Байкі пра "КГБ у праваслаўных сутанах", як і пра НЛА і прывідаў да сёняшняга часу стабільна папулярныя ў асяроддзі правенцыяльнай беларускай інтэлігенцыі. Гэта па іх меркаванню "здаровая" альтэрнатыва версіі "жыда-масонкай змовы", якая папулярна ў іншым лагеры.
Паходжанне ў гэтых казак тое ж.