пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:52

Грамадзтва

Алесь Пушкін дамогся пакаяньня ад хуліганаў, якія яго зьбілі

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
15 лістапада вядомага мастака Алеся Пушкіна ў вёсцы Бобр Крупскага раёну цяжка зьбілі 5 мясцовых хуліганаў, сярод якіх быў навучэнец школы міліцыі Сяргей Шынкевіч. Разам з Пушкіным ад хуліганаў пацярпеў паэт Мікола Маладзік, які прыяжджаў да Алеся Пушкіна ў госьці. Прычынай агрэсіі стала беларуская мова.

Міліцыянты, якія прыехалі на званок Алеся Пушкіна, затрымалі хуліганаў, але Алесь Пушкін ня стаў пісаць заяву, каб супроць іх завялі крымінальную справу, а прапанаваў ім прыйсьці назаўтра ў мясцовую царкву і пакаяцца. Паводле Алеся Пушкіна, усе пяцёра, некаторыя з бацькамі, у нядзелю прыйшлі ў царкву вёскі Бобр і прынялі таінства пакаяньня.

“Пытаюцца, а што казаць на споведзі? Кажу, распавядайце, як білі мастака. Як грэх рабілі — неміласэрнасьць. Яны каяліся, крыж цалавалі. Потым я паехаў да начальніка раённай міліцыі падпалкоўніка Андрэя Рабовіча і напісаў заяву аб незавядзеньні крымінальнай справы. Хай за імі Бог далей глядзіць. Людзям па 18-21 год. Бязьлюдзьдзе, п’янства, пустыя хаты. Няўжо адправім 5 хлопцаў на казённы хлеб, будзем глядзець, як выміраюць нашы вёскі? Што няма ў нас муляраў, няма будаўнікоў, няма каму саджаць дрэвы? Таму лічу, давайце падумаем”.

Алесь Пушкін паведаміў “Свабодзе”, што два дні пасьля інцыдэнту ў яго трымалася высокая тэмпэратура.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Пятрусь
19.11.2008 19:01
Ну што ж...

Значыцца наступны раз альбо заб'юць альбо пакалечаць...

Шкада Пушкіна...

Імя:: Mikko Горад:: Tallinn
19.11.2008 19:14
DAAAAAAAAAA....... Vos geta chalavek, vos geta dusha...

Імя:: Уражаны
19.11.2008 19:15
Ну, дзядзька і малайчына!

Імя:: Татьяна
19.11.2008 19:37
У него же кулаки как гири и рост 190.Как его побить можно?

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
19.11.2008 19:56
Так, гэта прыклад многім і многім вернікам, у тым ліку і мне, якія жывуць па "Старому запавету", дзе - зуб за зуб, вока за вока.

Імя:: Mikko Горад:: Tallinn
19.11.2008 20:01
Mabyc nam usim na sam rech treba padumac...

Імя:: Uladzimir Горад:: Vitebsk
19.11.2008 20:08
Малайца,Пуша!

Імя:: SS
19.11.2008 20:15
Маеш рацыю, Алесь!

Імя:: Saksoniec/../ Горад:: Rzeczpospolita
19.11.2008 21:13
Nu eto urze nie huligany,eto bandity.Nado prawilno goworit.Ja nastojaszij Korol Saksonii,Polszi i Wielikogogo Litowskogo Kniarzestwo.Ja Korol i eto ISTINA.Mikolaj Wettin-Saskiewicz.Białorus-Polska,Kalinkowiczi-Warszawa.

Імя:: Ганна
19.11.2008 21:32
Паважаем! Ганарымся!
Дзякуй за шчырую душу, Алесь!

Імя:: Бенедзікт
19.11.2008 22:11
Гэта ўсё вынікі дзяржаўнай палітыкі беларусафобіі, якую праводзіць прарасейская ўлада на Беларусі.
Улада, якой кіруюць з варожай Масквы спэцслужбы, паводзіць сябе, як акупацыйная. Па іншаму быць ня можа.
Усё ідзе да таго, што з акупантамі давядзецца рабіць тое што належыць...

Імя:: Таццяна Горад:: Віцебск
20.11.2008 05:57
На крыжы ІІсус сказаў:"Дарую, бо не ведаюць, што твораць".Дзякуй, Алесь!Ты сапраўдны хрысціянін.Спадзяюся,што сваім учынкам ты выратаваў 5 душ.Вучыцца ў такіх,як Пушкін, Казулін.Дараваць цяжэй, чым помсціць.Каб толькі Лукашэнка гэта зразумеў, бо помсціць усяму народу за матчын грэх.

Імя:: Лявон
20.11.2008 12:48
Паважаю ўчынак Пушкіна. Але пры чым тут гэта [ВЫДАЛЕНА ЗА ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВІЛАЎ ФОРУМУ] праваслаўная царква, як і ўсё хрысціянства?

Імя:: Zmiter
20.11.2008 16:46
Малайца !

Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
20.11.2008 17:02
"Калі цябе выцялі па левай шчацэ..."
Паважаю Пушкіна. Мала хто здолеў бы прыняць такое рашэньне. Мала ў нас хрысьціян...

Імя:: Дзед
20.11.2008 17:35
Учынак сапраўднага хрысціяніна!

Імя:: Vantroba Горад:: Miensk Litouski
20.11.2008 21:24
Ales ščyry Belarus!
Velmi jaho pavažaju.

Імя:: Ясь
20.11.2008 21:28
Беларуса на Беларусі збьлі только за тое што ён размаўляе на роднай мове.І збілі тыя якія мабыць сябе таксама называюць беларусамі. No comments

Імя:: Жур-фак
20.11.2008 21:50
Для нашай барацьбы за нашую мову гэтая ахвяра - падарунак!Толькі трэба яго скарыстаць па прызначэньню.Трэба каб хлопцы-манкурты ўведалі што яны - манкурты і хто іх такімі зрабіў. Тады ня трэба будзх Алесеваму Міколку баяцца хадзіць ня толькі па Бабры.Усім хто ўмее і схоча - уключацца ў працэс дэманкуртызацыі.

Імя:: Вольга
21.11.2008 13:51
А я вот не верю Пушкину! Какая-то надуманная история.
Камэнтары. Старонка з 2