пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:56

Грамадзтва

Уладзімер Арлоў у шпіталі

6 лістапада вядомаму беларускаму пісьменьніку, аўтару “Свабоды” Ўладзімеру Арлову была зробленая апэрацыя ў сувязі з інфарктам. Цяпер ён папраўляецца і прасіў перадаць прывітаньне ўсім сваім сябрам, чытачам і слухачам.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Аляксандар Лукашук

Голас Арлова вясёлы, як заўсёды. “Не дачакаюцца!” – свайго ўлюбёнага адказу на пытаньне пра здароўе пісьменьнік не згадаў, але пасьля цяжкай апэрацыі ягоны голас гучаў даволі бадзёра і аптымістычна.

Тэрміновая апэрацыя, якую зрабілі ў Рэспубліканскім навукова-практычным кардыялягічным цэнтры ў Менску, паводле лекараў, прайшла пасьпяхова. Цяпер Уладзімер Алоў знаходзіцца ў рэанімацыі і пачынае курс рэабілітацыі.

Некалькі дзён назад пісьменьнік знаходзіўся ў Лёндане, дзе выступаў на Дзядах і браў удзел у калёквіюме, прысьвечаным Янку Купалу і Якубу Коласу. Тэма яго выступу – “Сыход паэта зь яснай явы: вэрсіі Купалавай сьмерці”. Па прылёце ў Менск зьвярнуся да лекараў, быў адразу шпіталізаваны і праапэраваны.

Уладзімер Арлоў цяпер завяршае падрыхтоўку новага выданьня кнігі “Краіна Беларусь” і працуе над новай кнігай паэзіі.

Прыхільнікі творчасьці Арлова, якіх вялікае мноства, напэўна дачакаюцца гэтых і новых кніг славутага майстра.

Папраўляйся, Уладзя!
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Бенедзікт
07.11.2008 12:45
Уладзімеру Арлову жадаю моцнага здароўя і доўгіх плённых гадоў.

Імя:: Сяргей Пяткевіч Горад:: Лёндан
07.11.2008 13:37

Жадаем Уладзіміру Арлову хутка паправіцца,перамагчы ўсе хваробы і вярнуцца да ўлюблёнай працы.
Будзем чакаць Вашых твораў і спадзяемся на новыя сустрэчы.

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
07.11.2008 15:24
Даражэнькі Ўладзя, амаль у кожнага бываюць такія выпрабаваньні, і Караль Вайтыла казаў на гэты конт, што ён заўсёды дзякаваў Усявышняму за тое, што Той паслаў яму такія цяжкія выпрабаваньні. Зусім нядаўна мне паставілі вельмі цяжкі дыягназ і зрабілі апэрацыю. Але мае малітвы да Пана Бога, а таксама звароты многіх і многіх людзей у розных краінах далі мне і маёй жонцы ўпэўненасьць і спакой. Дакладна ведаю, што ўсе звароты былі пачуты і дапамаглі мне. Таму будзем маліцца за цябе з упэўненасьцю, што хутка пачуем твой голас па радыё "Свабода" і прачытаем твае новыя кнігі. Некалі ты падпісаў мне сваю кнігу, дзе з упэўненасьцю казаў, што мне "ніхто ня здолее адкусіць галаву". Вяртаю тыя твае словы табе назад і з той жа ўпэўненасьцю. Молімся за цябе, даражэнькі, і ведаем, што будзем пачуты.

Імя:: Тэд Горад:: Лёндан
07.11.2008 15:26
Трымайся Уладзя!
Жыве Беларусь!

Імя:: Лявон Горад:: Гарадок
07.11.2008 16:11
Трымайся, Уладзя! Хутчэй выбірайся на волю. Чакаем новай сустрэчы на поўначы.

Імя:: Торніке Горад:: Нясьвіж
07.11.2008 16:24
Здароўя дзядзьку Ўладзіміру...барані яго Бог!

Імя:: Запруднік Горад:: Самэрсэт, Нью-Джэрзі, ЗША
07.11.2008 18:41
Дарагі Ўладзя! Хуткага й трывалага Табе выздараўленьня. Далейшага плёну ў працы.--
Янка й Надзя Запруднікі