пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:35

Грамадзтва

Створаны аркамітэт супраць будаўніцтва АЭС

У Астраўцы ўтвораны аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы супраць будаўніцтва АЭС.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Аргкамітэт утварылі сем грамадзянаў на чале з былым настаўнікам геаграфіі Міколам Уласевічам. Заяву да грамадзян і ўраду Беларусі прынялі ў сувязі з плянуемым будаўніцтвам у іх рэгіёне АЭС.

У заяве гаворыцца, што сябры аргкамітэту не падзяляюць пляны будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Нарачанска-Вілейскага запаведнага краю, паколькі лічаць, што гэта месца можа ператварыцца ў яшчэ адну “чарнобыльскую дзірку” на мапе Эўропы.

“АЭС можа быць пабудавана ў самай сейсмалягічнай зоне нашай краіны, паколькі менавіта ў Астравецкім раёне ў 1999 годзе адбыўся землятрус”, - гаворыцца ў заяве.

У ёй таксама адзначаецца, што “будаўніцтва АЭС у постчарнобыльскай Беларусі ня проста памылка, а злачынны намер, які можа прывесьці да яшчэ большай бяды, што здарылася на нашай зямлі”.

Сябры аргкамітэту заклікаюць усіх грамадзянаў Беларусі, каму неабыякавы яе лёс, далучыцца да іх ініцыятывы й разам супрацьстаяць будаўніцтву АЭС.

У склад аргкамітэту ўваходзяць вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны, працы, а таксама адзін рабочы й індывідуальны прадпрымальнік.
Нагадаю, што некалькі дзён таму яны падалі заяву ў райвыканкам на правядзеньне пікетаў супраць будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: pmar Горад:: Менск
06.11.2008 09:05
"Сябры аргкамітэту заклікаюць усіх грамадзянаў Беларусі, каму неабыякавы яе лёс, далучыцца да іх ініцыятывы й разам супрацьстаяць будаўніцтву АЭС"
Якім чынам можна далучыцца?

Імя:: Александр Горад:: Светлогорск
15.11.2008 07:59
Демократия - это право большинства. Конечно люди в праве создавать подобного рода группы интересов, но в данном случае большинство за АЭС и значит она будет!!!