чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 22:05

Эканоміка

Каўбаса з антыбіётыкамі

Сельгаснагляд Расеі чарговым разам забараніў пастаўкі ў краіну мяса з шэрагу замежных прадпрыемстваў. Як паведамляюць расейскія мэдыі, у іх лік патрапіў і Жлобінскі мясакамбінат.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

У ягонай прадукцыі быў выяўлены антыбіётык хлорафэнікол, і ад 7 лістапада камбінат ня мае права экспартаваць сваю прадукцыю ў
У 2007 годзе Жлобінскі мясакамбінат стаў ляўрэатам прэміі ўраду за якасьць прадукцыі.
суседнюю дзяржаву.

У вэтэрынарным аддзеле Гомельскага аблсельгасхарчу паведамілі, што зараз вядзецца адмысловае дасьледаваньне паводле высноваў Рассельгаснагляду. Спэцыялісты дзівяцца, бо прэпарат хлорафэнікол ужо каля пяці гадоў не выкарыстоўваецца ў беларускай вэтэрынарыі. Незразумела, якім чынам антыбіётык патрапіў у прадукцыю — з прычыны празьмернага лекаваньня жывёлы ці ў выглядзе дабавак у камбікорм?

З 2004 году Жлобінскі мясакамбінат — асноўнае прадпрыемства тутэйшай аграрна-прамысловай кампаніі. У яе склад уваходзяць камбікормавы завод, прадпрыемствы грамадзкага харчаваньня й гандлёвы дом. Камбінат супрацоўнічае з польскімі, аўстрыйскімі, чэскімі, італьянскімі фірмамі.



Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Пятрусь
31.10.2008 14:30
"Камбінат супрацоўнічае з польскімі, аўстрыйскімі, чэскімі, італьянскімі фірмамі."

купляе ў ніх рэцэпты ды разбаўляе іх хлорфэніколам?