пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:47

Дзяды-1988

Адам Глобус: “Наступствы тых падзей — фатальныя”

30 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў з часу першай масавай акцыі ў гонар памяці продкаў “Дзяды”. Што яна азначала для яе ўдзельнікаў? Як адбілася на іх асабістым лёсе і лёсе краіны? Свае ўспаміны пра той дзень і яго ацэнку з адлегласьці дваццаці гадоў падае вядомы беларускі літаратар і кнігавыдавец, адзін з кіраўнікоў нефармальнага моладзевага аб’яднаньня “Тутэйшыя”, якое падавала заяўку на правядзеньне акцыі, Адам Глобус.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

“Па-першае, пра ўдзел мой у тых падзеях. Было такое таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое ў сілу абставін займалася ня толькі літаратурай, а выяўляла і актыўную сацыяльную і палітычную пазыцыю. У нас быў свой сьветагляд, і нас не задавальняла савецкая імпэрыя, у якой мы жылі. Адпаведна мы напісалі заяўку на правядзеньне гэтага шэсьця і мітынгу.

Пра тое, што там тварылася потым. Да гэтага ніхто ня бачыў ніколі, што беларускі народ выходзіць на мітынг пратэсту. Я сам, калі ўбачыў, колькі народу прыйшло, вельмі зьдзівіўся, таму што я асабіста ня быў гатовы да гэтага. Але, напэўна і ўся наша арганізацыя “Тутэйшыя” не была падрыхтаваная кіраваць такой вялікай і тады ў пэўнай ступені агрэсіўнай колькасьцю народу. Адпаведна праваахоўчыя органы былі перапужаныя і прымянялі спэцсродкі, не адэкватныя сытуацыі. Быў прыменены газ і дубінкі.

А яшчэ — пра тое, што гэтая падзея, на маю думку, фатальная для беларускага палітычнага жыцьця. Таму што з нашых, такіх юначых няпэўных рук свабоды сьцяг перайшоў у рукі Беларускага Народнага Фронту, у рукі Зянона Пазьняка. І на мой погляд — гэта была памылка, якая і дагэтуль прыносіць свае наступствы. Ну, так здарылася. Гэта ўжо гісторыя”.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: да Глёбусу
22.10.2008 17:14
"напэўна і ўся наша арганізацыя “Тутэйшыя” не была падрыхтаваная кіраваць такой вялікай і тады ў пэўнай ступені агрэсіўнай колькасьцю народу. "

-- вось таму Пазьняк і кіраваў, што вы ня ведалі, што рабіць. Праўда, у вашых рукох Сьцяг змаганьня ніколі ня быў, на шчасьце.

Імя:: art
22.10.2008 17:30
Haj u spise uzhadalnikau Dzjadou budze i taki uspamin. "Kazhdoj tvari po pare'. Albo lepej - 'u sjamji ne bez ur.da"

Імя:: Фрабел.
22.10.2008 19:15
Які барацьбіт Глобус, павінны ведаць тыя,
хто чытаў яго онлайн на "Свабодзе". Што кажа - памылка,што сцяг перайшоў з яго рук у рукі Пазьняка - якое нахабства і не саромеецца дажа ! Глобус нічога не бачыць акрамя сваёй персоны. Ганьба !

Імя:: Нана
22.10.2008 21:46
Ну и тып! Усе прадащ за гшрошы1 Нават бацькаву памяць! Ен бы николи так не зрабиу

Імя:: Карта мира
23.10.2008 08:19
Чтобы судить о сложных вещах, недостаточно взять себе звучный псевдоним.

Імя:: ?
23.10.2008 09:07
"вядомы беларускі літаратар Глобус".

А што ён напісаў? Чытаў Быкава, Брыля, Барадуліна, Някляева, Пятровіча, Хадановіча, Арлова. Глобуса не чытаў. Напісалі б проста "літаратар". Такіх літаратараў філфак пачкамі выпускае.

Імя:: карта мира
23.10.2008 11:18
Не согласен с ?, что Глобус неизвестен. Кто знает Брыля кроме белорусов? А карта мира, глобус, логарифмическая линейка - это слышал каждый житель СНГ хотя бы один раз, даже если он и не заходил в магазин школьных принадлежностей

Імя:: Аляксандр
23.10.2008 12:08
Радыкалізм Пазняка гэта канешне была памылка, але калі папрыкідваць варыянты усё магло быць горш чым Лукашэнка і якасць цяперашняй апазіцыі...

Імя:: Ігар Горад:: Менск
23.10.2008 14:38
Замест таго, каб лаяцца, лепей спыталіся б у Глёбуса, чаму ён так думае. Я, прыкладам, ня ведаю, і мне цікава.

Імя:: да Аляксандра
26.10.2008 00:13
А каб лідэр быў не "радыкальны" як Пазьняк, думаеце быў бы лепшы вынік. Мне здаецца увогуле нічога тады не было б! Пазьняк здолеў акумуляваць найлепшае й накіраваць яго дакладна у патрэбнае рэчышча, праўда й нажыў сабе "ворагаў" сярод дыназаўраў савецкай эпохі й "простых" савецкіх людзей. Але як таго запабегчы?! Адна альтэрнатыва - маўчаць, або казаць так каб ніхто не зразумеў што ты за Беларусь, што ты такі ж савецкі чалавек...Кола замыкаецца! А размыкаецца яно якраз гучнай праўдай, каб усе чулі. Калі не зараз то потым, але добры чын не загіне як й кроў забытых нявінназабітых галасіцьме праз пакаленьні!