чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 22:36

Дзяды-1988

Успомні Дзяды-1988

30 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў першай масавай акцыі ў гонар Дня памяці продкаў “Дзяды”. Вы былі ўдзельнікам акцыі? Напішыце пра свае ўражаньні.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Віктар Горад:: Горкі
20.10.2008 17:43
У той час я быў студэнтам інстытута культуры, а па вечарах граў на гітары танцы у палацы культуры дзяржынскага пры укдб. За дзень перад Дзядамі у палацы мітусілася гэб'ё, праводзілі нейкія паседжанні, інструктажі іг.д. як быццам гэта быў пачатак вайны.(Іх было тысячы дзве) Калі пачаліся танцы мы былі проста шакаваны. Поўная зала "чалавекаў" на адзін твар з аднолькавай прычоскай і у чорных касцюмах. Запомніць некага немагчыма-усе аднолькавыя. Такой аўдыторыі мне не давялось бачыць у жыцці больш ніколі. Эмоцый на халодных тварах - нуль, вочы пустыя, а самі, як нежывыя. Мы не вытрымалі і спыніліся граць, а уключылі магнітафон. У мяне былі маленькія улёткі-Заклік на Дзяды(тэкст набраны на пячатнай машынцы, а папера канцэлярская неякасная, зараз такой бы не знайшоў). Я узяў улёткі і пайшоў раздаваць па залу, не разумеючы яшчэ тады, што раблю. Для іх таксама стала нечаканасцю, што на іх мерапрыемстве у цэнтры гб, нейкі музыкант сыйшоў са сцэны і раздае запрашэнне на Дзяды. Калі разабралі улёткі, я шоў па залі, а гэб'ё раступалась быццам у мяне праказа, тысячы вачэй на мяне, а я не разумеў чаму. Каб разумеў, магчыма не хапілаб духу так зрабіць. Зразумеў на наступны дзень - на Дзяды. А у іх відаць не было інструкцыі, што рабіць у такім выпадку. Я раздаў улёткі і адразу зышоў да дому. Больш танцы мы там не ігралі. Я называю гэты дзень апошнім сваім днём жыцця у цемры. Наступным днём былі ДЗЯДЫ! Гэта, як нараджэнне, рэнэсанс Духа! Гэта, як расплюшчыць вочы і убачыць дарогу. Дарогу да Беларусі! Слава Богу, што стаў на гэту дарогу! Які я шчаслівы, што не збочыў! Вядзі нас, Божа, дарогай Адраджэння ад нашых продкаў да нашай светлай будучыні!!!

Імя:: Ніна Армалінская Горад:: Салігорск
23.10.2008 15:32
Вітаю я вас, дарагія сябры,
Чытаю я верш. Назва верша: “Дзяды”.

Абрусам стол заслала маці,
І ціха-ціха стала ў хаце.
На стол паставіла яды,
Каб павячэралі дзяды.
Акрайчык хлеба палажыла,
Дастала сьвечку, запаліла.
За стол усіх пазвала маці,
І ціха-ціха было ў хаце.
Так мы сядзелі і маўчалі,
Памерлых родных паміналі.
Знаёмых, блізкіх, сваякоў
І любых нашых тых дзядоў.
Ад сьвечкі цені на сьцяне...
І вось тады здалося мне,
Што гэта, мусіць, сапраўды
Да нас сюды ідуць дзяды.

Другога лістапада
Я таксама пляную наведаць Курапаты.

Імя:: Ільля Копыл
24.10.2008 15:02
“2 лістапада — Усебеларускія Дзяды. Можа, я чагосьці не разумею, але чаму б гэты дзень не адзначыць разам і апазыцыйным партыям, і грамадзкім арганізацыям і рухам? А што атрымліваецца: партыя БНФ, падтрыманая зваротам Арлова, Барадуліна, Бураўкіна, Марачкіна, абвяшчае збор каля Ўсходніх могілак і шэсьце ў Курапаты, партыя КХП БНФ абвяшчае збор каля гадзіньнікавага завода і шэсьце ў Курапаты. Нават Дзяды не змаглі аб’яднаць два БНФ. А як яны будуць дзяліць Курапаты, калі калёны прыйдуць туды адначасова?”

Імя:: Прафэсар Мікола Савіцкі
24.10.2008 15:04
Паважаныя кіраўнікі партыі БНФ і КХП БНФ! Для беларусаў Дзяды адны, адна духоўная дарога да дзядоў і ў Курапаты. У 2008 годзе на дваццатыя ўгодкі Дзядоў адзін БНФ заклікае людзей сабрацца каля Маскоўскіх могілак, а другі — у іншым месцы. Пасьля расколу БНФ я зьяўляюся сябрам КФП БНФ, але застаюся таксама з гістарычным БНФ. Дык як мне быць і такім, як я? Годна, па-беларуску, у дзень 20-годзьдзя сабрацца ўсім разам на гістарычным месцы, дзе ўпершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі ўлады прымянілі ў дачыненьні да народа газ і гвалт... Дзяды-1988 — гэта гістарычная падзея агульнанацыянальнага значэньня. Ці здольныя мы аб’яднаць народ для яго адраджэньня, калі сьвятыя Дзяды вас ня могуць аб’яднаць?”

Імя:: Vadzim Aleksandrovič Горад:: Miensk
24.10.2008 20:55
>Я б распачаў гэны аповяд відаць ці ня з моманту выйсьця славутага артыкула ў ЛіМе "Курапаты - дарога сьмерці". У тую суботу (а Лім выходзіў па суботах) мы, маладзёны зь "Талакі" (ды пару чальцоў "Тутэйшых"), ехалі ўганараваці памяць інсурґентаў Каліноўскага, якія далі бой маскалям пад Мілавідамі (калі не мылюся). Зразумела, што на чыгуначным вагзале, набылі "ЛіМ"... Зразумела, што вандроўка прайшла пад знакам прачытанага (хаця імпрэза ў Мілавідах была арґанізавана ладна). Вось ужо тады падчас гэнай выцечкі сярод колькіх маладзёнах-талакоўцаў і нарадзілася йдэя правесьці мітынґ-рэквіем... Але ня памятаю - ці адразу нам да галавы прыйшла прывязка наконт "Дзядоў", ці гэта былі думкі пра мітынґ наагул? Бо "Дзяды" годам раней (1987 г.) ўжо ладзіліся ў Купалаўскім сквэры... Пазьней былі паседжаньні арґкамітэту на кватэры В. Івашкевіча, раскідваньне ўлётак (зь ім ж)... У ноч на 30 - рыхтаваў разам з Валянцінай Якімовіч жалобную атрыбутыку... Але на сам мітынґ не патрапіў - відаць мая актыўнасьць прыцягнула да таго часу ўвагу "кампэтэнтных ворганаў" - таму быў затрыманы яшчэ пры пераходзе скрыжаваньня цяперашняга прашпэкта Незалежнасьці ("незаленіна") ды вул. Каліноўскага... Таму жалобныя стужкі й не дайшлі да "мейсца прызначэньня"... Допыты ды суд па гэнай справе - гэта ўжо асобная гісторыя...

Імя:: Тацяна Барэй Горад:: Асіповічы
29.10.2008 14:15
“На Дзяды я заўсёды хаджу на могілкі да бацькоў, а таксама па магчымасьці ў Курапаты. Абрад восеньскага памінаньня продкаў прыйшоў да мяне з Адраджэньнем. Ва ўрочышча я ўпершыню патрапіла, калі за яго захаваньне змагалася моладзь. З таго часу стараюся прайсьці ў калёне ад гадзіньнікавага заводу. Хай больш людзей ведае і памятае пра ахвяраў НКУС, каб тое не паўтарылася. Вельмі добра, што ходзяць на Ўсходнія могілкі ўскладаць кветкі на магілы пісьменьнікаў. Адно другому не супярэчыць, а толькі дапаўняе. Усё роўна ў Курапаты ўсе прыйдуць разам. Жыве Беларусь!”