пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:47

Дзяды-1988

З.Пазьняк: “Гэта стала камэртонам для змаганьня з імпэрыяй КПСС”

Заснавальнік Беларускага Народнага Фронту і адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк – пра першае масавае шэсьце 30 кастрычніка 1988 году.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ганна Соўсь: “Зянон Станіслававіч, набліжаецца 20 гадавіна першага шэсьця на Дзяды. 30 кастрычніка 1988 году ўпершыню быў узьняты бел-чырвоны-сьцяг. Як бы Вы ацанілі цяпер тое, што адбылося на Дзяды?”.

Зянон Пазьняк: “На Дзяды 30 кастрычніка 1988 году фактычна адбылося першае выпрабавальнае сутыкненьне паміж сіламі таталітарнага імпэрскага СССР і новымі сіламі нацыянальнага вызваленьня. Ад зыходу гэтага сутыкненьня залежаў шлях, па якому пойдзе вызвольная барацьба ў Савецкім Саюзе. Камуністы хацелі навязаць крывавае вырашэньне канфлікту, каб задзейнічаць паліцэйскую ваенную сілу, якая ў іх была.

Фота з архіву Ўладзімера Арлова


Таму ў ЦК кампартыі Беларусі была падрыхтаваная маштабная сілавая правакацыя і створаны камуністычны штаб правакацыі, які ўзначаліў сакратар ЦК па ідэалёгіі Валер Пячэньнікаў. Ён генэральна кіраваў апэрацыяй. З усёй Беларусі былі прывезеныя ў Менск аддзелы міліцыі, задзейнічана рэальна было каля 10 тысячаў чалавек. Былі перакрытыя ўсе дарогі на ўезьдзе ў Менск, у тым ліку Менская акружная дарога. Падняты белполк і батальёны ўнутраных войскаў, частцы асабовага складу раздалі вогнестрэльную зброю і баявыя патроны. Да Ўсходніх могілкаў сьцягнулі мноства тэхнікі, якой менчукі яшчэ ніколі ня бачылі. Там было шэсьць вадамётных ваенных машын з вадзянымі гарматамі, машыны сувязі з рацыямі, мноства вялізных глухіх машынаў з закратаванымі вокнамі, аўтобусы з байцамі ў плястыкавых касках і каля двух дзясяткаў міліцэйскіх хапуноў. Курапаты таксама былі абкружаныя міліцыяй са шчытамі і з гумовымі палкамі. І хоць быў выходны дзень, 30 кастрычніка працавалі суды і пракуратура.

Фота з архіву Ўладзімера Арлова


Каля могілак людзей пачалі труціць газам і хапаць. Тымчасам на могілках хадзілі міліцыянты з сабакамі. Усю масу людзей абкружылі і прыціскалі да могілкавай агароджы. Правакуючы, яны чакалі нейкай каманды. Зразумела, што трэба было вывесьці людзей з гэтых абцугоў.

Фота з архіву Ўладзімера Арлова


Я пасьпеў прамовіць да ўсіх ня больш хвіліны і папярэдзіў, што рыхтуецца вялікая правакацыя, каб не паддаваліся на правакацыю і на бойку, каб трымаліся разам. і каб выходзілі ў бок Уручча на Курапаты. Гэтым удалося зблытаць пляны правакатараў. Большая палова людзей пайшла на Курапаты, а частка засталася. Міліцыя падзялілася. Чуліся супярэчлівыя каманды і лаянка камандзіраў. Словам, правакацыя не ўдалася, хоць у той дзень зьбілі і арыштавалі больш за 70 чалавек.

Зянон Пазьняк
Праз год мне стала вядома ад чыноў міліцыі, што намервалася людзей сьпіхнуць у стары сад, а там моцна пабіць, пусьціць кроў. Потым усю віну за гэта думалі ўзваліць на БНФ і расправіцца з Фронтам у зародку. У гэты дзень мы перамаглі сваёй стрыманасьцю і арганізаванасьцю. тут гандзіскі мэтад змаганьня мірнымі сродкамі нам моцна дапамог. Плян камуністаў пацярпеў грандыёзны крах. У выніку пасьля 30 кастрычніка беларуская інтэлігенцыя, творчыя саюзы, навуковая грамадзкасьць адвярнуліся ад камуністаў. Паўтаруся, гэта была наша нечаканая, вялікая і разумная перамога. Пасьля 30 кастрычніка Фронт пачаў бурна разрастацца па ўсёй Беларусі. Неўзабаве мы ўжо мелі масавую арганізацыю падтрымкі людзей.

Гэтая падзея мела розгалас па ўсім СССР. Менавіта яна стала камэртонам для мірнага змаганьня зь імпэрыяй КПСС. Камуністы пасьля 30 кастрычніка і разгромнай паразы ў Менску зразумелі, што сілавы мэтад барацьбы з Народнымі Франтамі прывядзе іх да краху. У выніку барацьба за дэмакратыю і незалежнасьць пайшла ў СССР мірным шляхам. Калі б тады, у 1988-м, мы б паддаліся на правакацыю, то пасьля таго, як нас патапілі б у крыві, кроў палілася б па ўсім Савецкім Саюзе. Характар расейцаў мы добра ведаем”.

Соўсь: “20 гадоў таму людзі, якія ішлі жалобным шэсьцем у Дзень памяці продкаў, былі адзінымі. Як Вы лічыце, ці ёсьць яшчэ магчымасьць, каб і сёлета адзначэньне Дня памяці продкаў аб’яднала людзей?”

Пазьняк: “Сёлета 2 лістапада, на Дзяды, Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ арганізуе традыцыйнае Крыжовае шэсьце на Курапаты, якое робіць кожны год. Запрашаем усіх беларусаў, хто шануе памяць продкаў, далучацца да нашага шэсьця. Дзяды – гэта сакральнае і вольнае сьвята. Беларусы адведваюць магілы сваіх памерлых продкаў, мы ж запрашаем адведаць масавыя магілы нашага расстралянага расейскімі бальшавікамі народу, які палёг у Курапатах. Шэсьце пачынаецца аб 11-й гадзіне ад гадзіньнікавага заводу, збор у 10:30”.

Ганна Соўсь
Соўсь:
“Колішні кіраўнік “Талакі” Сяржук Вітушка сказаў нядаўна ў эфіры “Свабоды”, што “перамогу атрымалі тыя, хто тады разганяў мітынг, і што здарыўся гэткі выбух савецкай злосьці, агрэсіі... На жаль, сёньня яна перамагае ў Беларусі...". Ці згодныя Вы са спадаром Вітушкам? Што да агрэсіі і злосьці, то ці зьмяніліся мэтады ўлады за 20 гадоў (30 кастрычніка людзей труцілі сьлезацечным газам)?”

Пазьняк: “Гэта, відаць, эмацыйныя ўражаньні Сержука, бо напал пачуцьцяў тады быў вельмі моцны. У палітыцы перамагае ня той, хто разганяе, і ня той, хто забівае, а той, хто дасягае грамадзкай мэты. 30 кастрычніка 1988 году камуністы сваім дурным разгонам і зьнявагай людзей пацярпелі крах. Яны нас зьбілі, і ў выніку прайгралі ўладу КПСС разам з СССР. Дзень 30 кастрычніка 1988 году паклаў пачатак краху КПСС і Савецкага Саюзу ў Беларусі. Гэта быў паваротны дзень, для БНФ таксама. Цяперашні цяжкі час – гэта не перамога зла, гэта рэстаўрацыя Бурбонаў, якая зацягнулася, бо прыехала з Масквы. А лёс Бурбонаў вядомы.”

Соўсь: “Да 20-ай гадавіны гэтай даты Радыё Свабода штодня ў эфіры і на сайце прадстаўляе ўспаміны ўдзельнікаў акцыі 30 кастрычніка 1988 году. І многія людзі гавораць, што гэты дзень фактычна зьмяніў, перавярнуў іхняе жыцьцё. А для Вас асабіста чым быў той дзень?”

Пазьняк: “Для мяне гэта быў адначасна дзень і ўрачысты, і палітычна напружаны. Ідучы на Дзяды, я адчуваў, што камуністы нешта зробяць, я пракручваў у галаве варыянты: трэба было хутка ацаніць абстаноўку і знайсьці выхад, бо людзі былі бязрадныя. Словам, для мяне гэта быў дзень найвялікшага псыхічнага, валявога і разумовага напружаньня.”




Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Алесь з Прагі
17.10.2008 10:01
Кожны раз здзіўляюся як усе правільна ў свой час рабіў Пазьняк!трошкі нам тады не хапіла вось так і атрымалася што не абаранілі свабоду абралі Луку і гэтак далей.але як змагарска і велічна гэта выглядае зараз з глыбіны гісторыі канцу 80ых.Жыве Беларусь і толькі Зянон наш лідзер мусіць быць

Імя:: Гісторык
17.10.2008 10:21
Тая падзея ўвойдзе ў падручнікі па гісторыі Беларусі. Калі-небудзь на гэтым месцы ў тым полі будзе пастаўлены памятны знак. Можа быць, яшчэ і пры жыцьці ўдзельнікаў таго мітынгу на Дзяды.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
17.10.2008 10:43
К сожалению, Зенон Станиславович, то что мы получили после этой борьбы с империей КПСС намного страшнее тех имперских времён. Вам, наверное, трудно это признать, поскольку это как бы сводит на нет вашу борьбу, уменьшает её значение. Но это так. Во всяком случае во времена КПСС у вас не было желания убегать за кардон. Разумеется я имею ввиду КПСС Горбачёвских и даже Брежневских времён. То что мы имеем сейчас есть причина обычных недальновидных действий революционеров.
Они не продумывают последствия своей борьбы. Они готовы отдать всё за сиюминутную победу, не просчитывая того что может следовать за этим. Полное отсутствие далновидности и ответственности.
Ради стратегической победы тактика должна была быть другой.
Объединение с Лукашенко в борьбе с лидерами Верховного Совета и Совета Министров в те времена было огромной ошибкой. Объединение , пусть и неявное, с лидерами КПСС,Верховного Совета, правительства тех времён , дало бы намного больше и для Беларуси и для языка и для нормального экономического и демократического развития страны. Нет сомнений что она уже бы давно была членом ЕС и НАТО. Они были прогматиками, намного умнее, интеллигентнее и образованнее аграрного историка. При них не нужно было бы убегать в Штаты и вы бы имели возможность влияния на принятие государственных решений через те же выборы которые сечас критикуются апологетами Лукашенко(небезызвестный Дракохруст),но которые дали вам, Зенон Станиславович, и членам вашей партии возможность войти в Верховный Совет. Они были не согласны с темпами изменений. Но при всех их недостатках у них можно было обнаружить крупицы совести. Как можно было не заметить , Зенон Станиславович, опасность человека который даже не слышал этого слова. Они не были против языка. Во всяком случае не были так агрессивны как пришедшие им на смену. Власть и деньги для которых только и имеют ценность.
Так было во времены всех революций. Боролись за одно, а получили ... За что боролись на то и напоролись.
И сейчас мы имеем страну о которой говорят:
" А это та страна у которой Президент вояжирует с незаконно рождённым сыном"
Только этим и прославились. Даже о "бульбе" уже не упоминают.

Імя:: з гісторыі
17.10.2008 12:10
Глеб з Воршы, Вы як і кожны маеце права выказваць прэтэнзіі да Пазьняка і БНФ, але яны павінны базавацца на фактах. Пазьняк і яго паплечнікі ніколі не аб'ядноўваўся з Лукашэнкам ў барацьбе з кіраўніцтвам Вярхоўнага Савета і ўрада, як Вы сцьвярджаеце. Там была група Ганчара, Булахава, Фядуты, Сініцыны, сьпіс можна працягваць, але БНФ і Пазьняк ня мелі да іх ніякага дачыненьня. БНФ падтрымліваў Шушкевіча, а калі яго зьнялі, блакаваў усе прапановы Ганчара і Лукашэнкі, якія аб'ядналіся з кіраўніцтвам Вярхоўнай Рады ў імкненьні ўвесьці прэзыдэнцкую ўладу. Пагартайце газэты таго часу.

Імя:: Лабановіч
17.10.2008 13:42
Дзякуй Вам, Шаноўны Зянон Станіслававіч за тое, што адкрылі вочы шмат беларусам! У свой час Вы не зрабілі аніводнай памылкі, таму так Вас ненавідзяць ворагі Беларушчыны з усходу! Веру, што надыдзе ўжо неўзабаве час Вашага вяртаньня на Бацькаўшчыну.Вы патрэбныя тут! Жыве Беларусь!

Імя:: С.С.
17.10.2008 14:23
Закликаць на шесце можа тольки той, хтщ сам на им будзе!!! А дзе будзе сам?

Імя:: Wiktor Горад:: Częstochowa
17.10.2008 14:52
Paźniak niahaj sabie nadal siadzić u Warszawie. Toje shto moh zrabić u Bialarusi, zamieniu na pobyt na kurorciei jashche dazwalaje daradzhać. Dla getaha Spadara nia ma ani Radzimy ani Praudy ani sumiennia. Pohlady jahonyja wielmi plynnyja, bo nie daść za ih swajoj halawy. Dziakujuchy Spadaru Paźniaku my majej getakuju sytuacyju sionnia u Bielarusi - apazicyja razbitaja i padzielenaja.

A ci nie laska bylo za swoje poglady pasiadziec u turmie? Paźniej zdabyć shacunak gramadzian Bialarusi, a tak, jak thor - u kusty!!

Імя:: Someone Горад:: Mensk
17.10.2008 17:34
U celim ya zgodni z Zyanonam, bolsh-mensh, ale adnago zrazumec nu niak ne magu - chamu en uves' chas pravodzic' analogii pamij Savetskim kiraunictvam i raseicami?! "Характар расейцаў мы добра ведаем”(c) - viba4aice, ale j geta neshta nakshtalt rasizmu ujo ci paranoii..da, ya vedau gistoriu, nya treba faktau, ale j tak abagul'nyac' usih ne esc' razumna - addae velmi pryncypami yak raz Saveckaga 4asu "use, hto ne Saveckia - voragi!" - dyk i tut, use raseici adnolkavia..lepei budze padlichyc' a kolki ruskih/raseicau bylo u rulya pad chas Sauzu..
U astatnim - Jyve! Spadzyausya.. :-/

Імя:: Фрабел.
17.10.2008 19:03
Толькі ЗЯНОН !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Імя:: Wiktor Горад:: Чэнстахова
17.10.2008 20:45
Zianon u goru, ale na wieki u Warshawie.

Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
17.10.2008 21:40
Глебу з Воршы.
У вас , канешне, не бывае жаданьня "убегать за кордон". Але на Вас і не палюе "эскадрон сьмерці", а чым гэта канчаецца, спытайцеся ў сем'яў Захаранкі, Завадскага, Ганчара. Ці маеце ў такой сітуацыі маральнае права папікаць Пазьняка? Ня думаю, што кагосьці зь людзей - пра фашыстаў не кажу- задаволіла б, каб Пазьняк зьнік так жа бяссьледна, як вышэйназваныя, ці хаця б раптам памёр ад "праблем з сэрцам", як Карпенка...

Імя:: Радо
17.10.2008 22:57
Зянон шчэ вернецца! Не слухайце брахуноў!

Імя:: Каваль
17.10.2008 23:11
Ня трэба вiнавацiць Пазьняка у цяперашнiм становiшчы Беларусi.Што праваслауны атэiст прыйшоу да улады гэта заканамерна. Наш народ i тады i цяпер яшчэ не гатоу да свабоды i дэмакратыi.Цяжка з раба зрабiць свабоднага чалавека,вось таму большасць i выбiрае лукашэускую "дэмакратыю".Пакуль.

Імя:: Віктар Горад:: Горкі
18.10.2008 01:02
У той час я быў студэнтам інстытута культуры, а па вечарах граў на гітары танцы у палацы культуры дзяржынскага пры укдб. За дзень перад Дзядамі у палацы мітусілася гэб'ё, праводзілі нейкія паседжанні, інструктажі іг.д. як быццам гэта быў пачатак вайны.(Іх было тысячы дзве) Калі пачаліся танцы мы былі проста шакаваны. Поўная зала "чалавекаў" на адзін твар з аднолькавай прычоскай і у чорных касцюмах. Запомніць некага немагчыма-усе аднолькавыя. Такой аўдыторыі мне не давялось бачыць у жыцці больш ніколі. Эмоцый на халодных тварах - нуль, вочы пустыя, а самі, як нежывыя. Мы не вытрымалі і спыніліся граць, а уключылі магнітафон. У мяне былі маленькія улёткі-Заклік на Дзяды(тэкст набраны на пячатнай машынцы, а папера канцэлярская неякасная, зараз такой бы не знайшоў). Я узяў улёткі і пайшоў раздаваць па залу, не разумеючы яшчэ тады, што раблю. Для іх таксама стала нечаканасцю, што на іх мерапрыемстве у цэнтры гб, нейкі музыкант сыйшоў са сцэны і раздае запрашэнне на Дзяды. Калі разабралі улёткі, я шоў па залі, а гэб'ё раступалась быццам у мяне праказа, тысячы вачэй на мяне, а я не разумеў чаму. Каб разумеў, магчыма не хапілаб духу так зрабіць. Зразумеў на наступны дзень - на Дзяды. А у іх відаць не было інструкцыі, што рабіць у такім выпадку. Я раздаў улёткі і адразу зышоў да дому. Больш танцы мы там не ігралі. Я называю гэты дзень апошнім сваім днём жыцця у цемры. Наступным днём былі ДЗЯДЫ! Гэта, як нараджэнне, рэнэсанс Духа! Гэта, як расплюшчыць вочы і убачыць дарогу. Дарогу да Беларусі! Слава Богу, што стаў на гэту дарогу! Які я шчаслівы, што не збочыў! Вядзі нас, Божа, дарогай Адраджэння ад нашых продкаў да нашай светлай будучыні!!!

Імя:: афч Горад:: ottawa
18.10.2008 02:00
Что бы тут не писали штатные офицеры идеологического отпора обеляя диктатуру КПСС- я скажу она была голодная, унизительная и не жизнеспособная . Конечно выдавали в КГБ пайки! А мне нет! Поэтому пошли вы к четру! (Это мягко)
А Поздняк - реальный лидер, сильный человек, честный , не в пример Лукашенке –от которого ничего правдивого я не слышал за все 14 лет, а кто его поближе знает – то не слышали правды от него за всю его мерзкую жизнь!
Как сынкам его потом жить то?!
Жыве Беларусь! И поклон Зянону!

Імя:: Belarus
18.10.2008 02:36
Belarusy, vy xochace j^yc dobra u svaej
kraine.
Padtrymajce Zjanona, dajce jamu magshchy-
masc kiravac krainaj.
A vy sjadzice pad loj^kam i krytykuece.
J^YVE BELARUS!

Імя:: Валерий
18.10.2008 03:09
Что-то часто вспоминают Позняка. Неужто собирается сюда мутить обстановку.

Імя:: беларус
18.10.2008 11:25
Зянон, вяртайся, выступі на Дзядах

Імя:: Dim Горад:: Mensk
18.10.2008 12:04
К сожалению во времена СССР к нам слишком
много понаехало разного люда из
племени Мумбу-Юмбу. Они захватили власть
и удерживают ее до сих пор.
Как показала практика, эти кочевники
нагадив в ВКЛ уже начали движение в более теплые места. В принципе их власть вот-вот
захлебнется в собственных отходах. Они
срочно начали искать и навостоке и на западе, кто-бы вычистил им хлев.
Поиски идут без особых успехов,поэтому, я думаю им надо дать еще немного поуправлять. Зенон знает, когда надо вернуться!

Імя:: Paweł Горад:: Warszawa
18.10.2008 12:34
Bielarusy uzho nia hochuc' Paźniaka, bo jon dauno nia zhywie tam.
Pavinna byc' niejkaja drugaja Asoba, ale svaja - Bielaruskamounaja.

Ni dalekija tyja ludzi, shto padtrymlivajuc' Milinkievicha, bo geta polski Żyd. Kazulina ni padtrymlivau by zatoje, shto jon dalioki ad narodnas'ci - ad bielaruskas'ci - geta mozha byc' taki drugi Łakashenka.

Treba shukac' svajgo!!!
Камэнтары. Старонка з 2