Горадня: пілавалі дрэвы, затрымалі трох чалавек
Міліцыянты затрымалі трох чалавек, якія пратэставалі супраць таго, што ў Тэлеграфным завулку рабочыя сьпілоўвалі дзевяць дрэваў.
Міліцыянты цягнуць Ігара Лапеху
Спачатку ў пастарунак забралі актывіста Руху “За свабоду” Эдварду Дмухоўскага і Надзею Крапівіну, якая жыве побач са старой алеей, дзе пілавалі дрэвы.
Затрыманы таксама Ігар Лапеха, які працуе выкладчыкам. Ён часова спыніў працу брыгады, калі цэлымі заставаліся яшчэ некалькі дрэваў. Нехта выклікаў міліцыянтаў, якія папярэдзілі: не перашкаджайце працы рабочых, альбо вас затрымаем.