Слухаць

Цяпер у эфіры

Беларускае замежжа

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Генадзь Бураўкін
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

У мястэчку Лужкі знайшлі дом генэрала Булак-Балаховіча

08.10.2008 09:06

Агляд сёньняшняй незалежнай беларускай прэсы.

Выданьне “Вольнае Глыбокае” распавядае пра адкрыцьцё мясцовага краязнаўцы Эдманда Гірына. Ён высьветліў, што ў мястэчку Лужкі Шаркаўскага раёну дагэтуль захаваўся дом, дзе жыў слынны беларускі генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч. Распавядае рэдактар Уладзімер Скрабатун:

“Жыў ён там з 1904 па 1914 гады. І працаваў упраўляючым у графа Плятара. Гэтыя зьвесткі – не сакрэт, паўсюль напісана, што ён жыў у Лужках. Але невядома было, што дом гэты захаваўся. Вось у чым інтрыга і адкрыцьцё. І гэты краязнаўца, Эдманд Гірын, ён мае намер зрабіць з Лужкоў мястэчка-музэй пад адкрытым небам. Там сапраўды, у тых Лужках, вельмі шмат захавалася”.

“Газета Слонімская” зрабіла акцэнтам нумару рэпартаж з восеньскага кірмашу, у рамках якога адбылося ўрачыстае ўзнагароджаньне перадавікоў-хлебаробаў. Нягледзячы на праліўны дождж, людзі цярпліва чакалі падарункаў – грошай і побытавай тэхнікі. Крыху пазьней яны мелі магчымасьць там жа і патраціць грошы – бо на кірмашы можна было набыць усё, што вырасьцілі і выгадавалі на сваіх падворках мясцовыя жыхары.

На старонках газэты “Бабруйскі кур’ер” – складаная гісторыя незвычайнай шматдзетнай сям’і. Жанчына узяла пад сваю апеку 5 інвалідаў ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў. Сям’я дзеліцца сваімі штодзённымі праблемамі, якія вельмі адрозныя ад звыклых для большасьці. Нягледзячы на тое, што ім пашанцавала сустрэць маці – менавіта так яны яе называюць – праблемы дачыненьняў з навакольлем для іх застаюцца вельмі цяжкімі. Касыя погляды на вуліцы, немагчымасьць набыць патрэбныя рэчы з-за праблем з мовай, нежаданьне ісьці насустрач з боку мінакоў на вуліцы ці прадаўцоў у краме – гэткія выпадкі складаюць іх жыцьцё.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile