пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:21

Палітыка

Пляну акцыі 28 верасьня ў апазыцыі няма

Лідэры апазыцыі заяўляюць, што выйдуць на Кастрычніцкую плошчу пасьля заканчэньня галасаваньня 28 верасьня. У акцыі ёсьць лёзунг з патрабаваньнем новых сумленных выбараў, але як з боку Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, гэтак і з боку Эўрапейскай кааліцыі няма ні канкрэтных арганізатараў, ні дакладнага пляну.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Былы палітвязень Аляксандар Казулін, які адбыў у турме больш за два гады пасьля масавых акцыяў пратэсту па выніках прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, зьбіраецца прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 28 верасьня, калі зачыняцца выбарчыя ўчасткі. Ён мяркуе, што туды могуць прыйсьці ўсе выбарцы, чый голас ня будзе пачуты выбарчымі камісіямі.

“Цалкам відавочна, што наўрад ці мы можам разьлічваць на масавую вулічную акцыю, бо людзі за апошнія гады стаміліся ад акцыяў пратэсту. Таму нават самыя вялікія аптымісты не разьлічваюць, што там будзе вельмі вялікая колькасьць людзей. Але нават калі выйдзе 5—10 тысячаў, то гэта будзе вельмі сур'ёзны момант па мерках нашага беларускага грамадзтва. І гэта будзе азначаць, што ў правядзеньні выбараў было шмат праблемаў і недахопаў”.

Спадар Казулін зазначыў, што важна і паказальна будзе і тое, як улады адрэагуюць на гэтую акцыю.

Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі мяркуе, што беларускія ўлады, хутчэй за ўсё, ня пойдуць на разгон акцыі выбарцаў на вачах замежных назіральнікаў і журналістаў. Асноўная мэта гэтай акцыі, паводле спадара Баршчэўскага, наступная:

“Патрабаваць новых выбараў, гаварыць, што гэтыя выбары ўлада не змагла правесьці як трэба, а патрэбныя новыя выбары. Гэта фактычна адзіны лёзунг, які можа быць”.

Паводле Лявона Баршчэўскага, у акцыі 28 верасьня няма арганізатараў, яна будзе стыхійнай. Выйдзе той, хто палічыць сябе падманутым у часе гэтых выбараў.

Аднак у Аб'яднаных дэмакратычных сілаў няма поўнага адзінства ў разуменьні мэтаў і сэнсу пасьлявыбарчай акцыі 28 верасьня. Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін не пярэчыць яе правядзеньню, але лічыць, што акцыя ня будзе плённай:

“Сёньня народ не гатовы. Няма матывацыі для гэтага. Тыя, хто заклікаў да байкоту і адначасова да выхаду на плошчу, заблыталі людзей канчаткова, бо чалавек, які не схадзіў прагаласаваць, — у яго нічога ня скралі, яго ні ў чым не падманулі. Супраць чаго ён пойдзе пратэставаць? Я ня веру ў тое, што там будзе шмат людзей і што там будзе народнае абурэньне”.

Тым ня меней сам спадар Калякін асабіста зьбіраецца прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу.

“Людзі прыйдуць, і мы туды прыйдзем. Калі людзі там будуць, то мы павінны там быць. Але я ня бачу, што мы далей будзем рабіць там з гэтымі людзьмі. Што далей? Некаторыя штурмаваць нешта хочуць ісьці — гэта глупства і правакацыя!”

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Кроль
26.09.2008 17:00
Все как обычно!!! У оппозиии никогда не было плана.

Імя:: Фрабел.
26.09.2008 17:19
Мой лёзунг быў бы наступным :
" Далоў галоўнага гаранта і адказнага за
гэты здзек з беларусаў - так званага "прэзідэнта",які не дае людзям выбіраць
сабе ўладу,які сам не мае НІЯКАГА права займаць гэтую пасаду !!! " - гэта першы і
галоўны лёзунг.
Другі : " За сапраўдныя ВЫБАРЫ па дэмакратычным еўрапейскім нормам !!! "

Імя:: сп.Ерма
26.09.2008 17:19
Ілюзіяністы, як можна патрабаваць ад улады чагосьці без ціску на яе?? Як можна ціснуць на ўладу калі Калякін і Ко адразу гэтыя дзеяньні абвесцяць правакацыяй!??
Божа, пазбаў мяне такіх правадыроў!

Імя:: Радо
26.09.2008 18:09
Ой, спадар Калякин, уже кто кто заблытал, так это те, кто и на выборы побежал и кричал одновременно, что они недеморкатические. Теперь эти же политические нули на плошчу кличут, да ещё и плана у них нет никакого.

Імя:: пан
26.09.2008 23:36
першапачаткова паказальна не тое,як ўлады адрэагуюць на акцыю, а як лідэры гэтую акцыю арганізуюць. і ўся справа ў тым, што не арганізоўваюць НІЯК! Калі ўжо дачакаемся нейкага сур'езнага стаўленьня да праблемы? тое што адбываецца зараз -нейкія дзіцячыя гульні!

Імя:: Жэ Горад:: В-Г
27.09.2008 01:34
А МФ...?

Імя:: БелаЭмігрант Горад:: З БССР
27.09.2008 08:59
Ніякай акцыі не будзе, бо чэкісты і НКВД РБ яшчэ не знайшлі ў сваіх шэрагах падрыўнікоў, што гайкамі хацелі Лукашэнку забіць, а пасяклі паўсотні меньчукоў, Тыя ж самыя "хуліганы" зноў жа зробяць напад.
20 вашых камуністаў апазыцыянераў толькі
марочаць голаву народу - іх і так пасадзяць у палату лордаў па дамове з Салянай, каб Лукашэнку візы давалі на курорты Эўропы з Міколкай пагрэцца на сонцы. Ой, браткі беларусы з-за мяжы вы выглядаеце і нікчэмна, і вельмі сьмешна
з сваёй барацьбою за дэмакратыю на чужыя грошы,

Імя:: slava
27.09.2008 11:01
Хутчэй за ўсё людзi разумеюць, што няма сэнсу праводзiць акцыю, тым больш пасля выбараў, калi ўсе вырашана ўжо. Прынамсi, калi ЦВК не мела нiякiх юрыдычных падставаў вiнавацiць тых, хто заклiкае да байкоту, акцыю мела сэнс праводзiць 27.09., напярэдаднi выбараў. Гэта было б мэтазгодна i для пратэсту студэнтаў, якiх прымусiлi галасаваць датэрмiнова. Дзе арганiзатары, якiя б заклiкалi моладзь не зьяжджаць на летнiкi i дадому хоць на гэтыя выходныя? Агiтацыя да выбараў i да байкоту забаронена толькi 28.09, у апазыцыi быў добры шанец калi не на сыход кампанii паўплываць, дык на погляды студэнцкай моладзi, якая ў большасцi сваёй, на жаль, ўжо пакiнула на ўчастках свае бюлетэнi

Імя:: Korj Горад:: Менск
27.09.2008 11:51
Нашто ім нешта арганізоўваць? Яны туды прыпруцца каб ня выйшла з-пад кантролю выпусканьне пары. Сваё яны ўжо адпрацавалі, легітымізавлі "дэмакратычныя выбары", праўда было ў іх "шмат праблемаў і недахопаў", але ж гэта дробязі! То бок чытайце ўважліва - па-казулінскі выбары былі! Не балаган, не падман, не здзек з людзей, а выбары з асобнымі недахопамі!
Ну а на плошчы яны будуць рабіць тое ж, што апошнія дзесяцігодздзі:
Асноўная мэта гэтай акцыі, паводле спадара Баршчэўскага, наступная:
“... гаварыць ...”
Вось гэтага яны адсыплюць нам на галовы ў 120-ты раз напоўніцу - пакуль кожны прабуровіць сваю безсэнсоўную балбатню, ужо раніца наступіць!

Імя:: Mikola Горад:: З БССР
27.09.2008 12:47
Якраз толькі палымянага (выдалена за парушэньне правілаў форуму. - рэд.) Аляксандара Казуліна на такіх акцыях і не хапае, каб зноў сеў за краты ўжо аж пакуль Лука не сканае, У яго ж (выдалена за парушэньне правілаў форуму. - рэд.) - ўлез кандытаваць на прэзыдэнта, каб заваліць А. Мілінкевіча, у пастарунку міліцыі паводзіў сябе (выдалена за парушэньне правілаў форуму. - рэд.), (выдалена за парушэньне правілаў форуму. - рэд.) А цяпер ён "лідэр апазыцыі" хоць нават у партыі выкінулі ў шэраговыя, як безнадзейнага (выдалена за парушэньне правілаў форуму. - рэд.) і па беларуску ён ні бэ, ні мэ(прафэсар рвецца ў лідэры нацыі).
Гэтую вашу акцыю выкарыстаюць расейскія шпіёны ў КДБ РБ і прэзыдэнтуры, каб пасячы гайкамі натоўп і анэксаваць Беларусь разам з вашай апазыцыяй і "замочаным" Лукашэнкам. Ён жа ў вас сам наставіў у прэзыдэнтуру, сваю ахову, ў КДБ, у войска расейскіх шпіёнаў ад страху перад беларусамі, Так усё выглядае з-за мяжы на падставе аналізу ў комплексе падзей і фактаў... Падрыўнікоў партызан ваша КДБ не знайшло хоць сьлюняў назьбіралі па усёй Беларусі некалькі вёдзер,... так бывае калі самы чэкісты выбухі рабілі летам, І Лукашэнку яны не замачылі таму, што міліцыянты выпадкова знайшлі больш магутную бомбу з гайкамі для Рыгоравічаю.
Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі проста трызьніць аб новых выбарах і нарываецаа, каб яму калкамі надавалі на вачах у замежных журналістаў, калі справа праіграна ўжо тады як выкінулі З. Пазьняка з БНФ.

Імя:: gogen Горад:: Брэст
27.09.2008 14:57
Дык што ж гэта за АДС, калі ў іх няма ніякіх планаў, як дзейнічаць? Таму напэўна палітыкай ЕС кіруюць тыя, хто паўстаў побач. Вельмі выгадная пазіцыя, ні на выбары, ні на плошчу.

Імя:: Галина Горад:: Борисов
27.09.2008 22:07
Зачем выводить людей на площадь если нет плана?