пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:24

Грамадзтва

Віцебск: зьбіты незалежны кандыдат Андрэй Левінаў

Андрэй Левінаў, які балятуецца па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19, паведаміў Радыё Свабода, што сёньня ўвечары ў пад’езьдзе ўласнага дому на яго напаў невядомы мужчына.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Напад быў ззаду, Андрэй Левінаў моцна выцяўся галавой аб сьценку. Ад невядомага ён пачуў некалькі слоў, нешта накшталт “можа, табе яшчэ ня позна зьняцца з выбараў”.

Андрэю Левінаву давялося зьвярнуцца да мэдыкаў, якія зафіксавалі наяўнасьць цялесных пашкоджаньняў. Але заяву ў міліцыю незалежны кандыдат пакуль што не падаваў: ён ня пэўны, што супрацоўнікі будуць шукаць ягоных крыўдзіцеляў.

Спадар Левінаў адзначае, што гэты напад – самая жорсткая праява з боку тых, хто зь нейкіх прычын не задаволены ягоным вылучэньнем. Што да іншых выбарчых праблем, то яны ў яго такія самыя, як і ў іншых дэмакратычных кандыдатаў – перадусім зьвязаныя зь цяжкасьцямі агітацыйнай кампаніі. Да прыкладу, сёньня ў Кастрычніцкім райсудзе ён спрабаваў абскардзіць забарону на правядзеньне агітацыйных пікетаў у розных раёнах гораду. Намесьнік начальніка старшыні гарвыканкаму Павел Лосіч, які падпісаў адмову, у суд не зьявіўся. Судзьдзя Натальля Хількевіч прызнала забарону гарвыканкаму слушнай.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: алексей Горад:: орша
23.09.2008 00:47
Что за ерунда? В случае обращения с побоями врачи сами сообщают в милицию. По крайней мере обязаны это делать.