Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі агітавалі супраць прызначэньня дэпутатаў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня ў Гомелі ўлады не дазволілі дэмакратычным актывістам у вызначаных для агітацыі месцах правесьці сход выбарцаў, каб агітаваць супраць абраньня на другі тэрмін кандыдатаў ад улады — Ларысы Кузьняцовай і Аляксандра Шаўко.


А 15-й гадзіне каля ДК “Фэстывальны” сабралася прыкладна паўсотні гараджанаў. Таксама тут былі назіральнікі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, старшыня Савецкай акруговай выбарчай камісіі № 34 Мікалай Малы, міліцыя ў цывільным і людзі зь відэакамэрамі.



Хаця акруговую камісію папярэдзілі загадзя, але заля ў ДК, прызначаная для сустрэчаў з выбарцамі, была зачыненая.

На сустрэчу ў Гомель прыехаў і лідэр незарэгістраванага руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Ён зьвярнуўся да прысутных з кароткай прамовай:



“Самае галоўнае, што мы супраць сыстэмы (можна казаць і пра канкрэтнага яе прадстаўніка). Але супраць сыстэмы, якая прызначае дэпутатаў. Гэта вельмі шкодзіць Беларусі”.

Мілінкевіч заклікаў выбарцаў, калі яны ўсё ж пойдуць на выбары, прагаласаваць за дэмакратычных кандыдатаў.

Гомельскі палітык Уладзімер Кацора, у сваю чаргу, лічыць, што на выбары няма чаго хадзіць. Яны недэмакратычыя й непразрыстыя. Улада забараняе выбарцам нават сысьціся разам і абмеркаваць вартасьці вылучаных ёй кандыдатаў.

Самі выбарцы адмоўна ставяцца да забароны сходаў, якія ладзяцца з ініцыятывы грамадзян:

“На вушы локшыны вешаюць, што ў нас выбары дэмакратычныя й празрыстыя”.

Пэнсіянэр, які жыве побач з ДК “Фэстывальны”, так адрэагаваў на забарону:

“Прыцясьняюць нас наагул. Выйшаў чалавек на вуліцу — што ён такое зрабіў? Няхай аб’яднаюцца, пагавораць разам. Улады гэтага баяцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG