пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:10

Палітыка

Пінск: ад Лукашэнкі ізалююць апазыцыю

Сёньня ў Пінску быў А. Лукашэнка. Ён наведаў Палескі дзяржунівэрсытэт. Перад візытам мясцовая міліцыя пачала паляваньне на апазыцыянэраў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Міліцыянты перахапілі мяне на вуліцы, запхнулі ў аўтамабіль і вывезьлі ў лякарню, што ў вёсцы Малоткавічы. І папярэдзілі лекараў, што вызваліць мяне можна толькі пасьля 17 гадзіны”, — паведаміў актывіст руху “За свабоду” Юры Бахцераў.

Паводле інфармацыі каардынатара руху "За свабоду" Аляксандра Рамановіча, міліцыянты затрымалі актывіста апазыцыі Ігара Салаўя і даставілі яго ў РАУС .

“У той жа час мне патэлефанаваў сьледчы крымінальнага вышуку па прозьвішчы Губар. Ён патрабаваў сустрэцца зь ім, але я спаслаўся на Адміністрацыйны кодэкс і прапанаваў даслаць афіцыйную позву”, — кажа Аляксандар Рамановіч.

Са словаў суразмоўцы, ня толькі ён у горадзе хаваецца ад міліцыі. Міліцыянты палююць таксама на Канстанціна Чувака, Віктара Ярашука, Аляксандра Аўсеенку, Паўла Ляхновіча ды іншых.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Стары
16.09.2008 17:37
Аляксандра Ярашука

Віктара!!!

Імя:: Анатоль Сідарэвіч Горад:: Менск
16.09.2008 20:04
Ярашука зваць Віктарам. Аляксандр - яго сын

Імя:: Рэдактар Горад:: Прага
16.09.2008 20:27
Дзякуй за заўвагу, паправілі

Імя:: Вано Горад:: Вiцебск
17.09.2008 09:57
Прабачце, але навошта пiнскiм мiлiцыянтам утрымлiваць Юрыя Бахцерава у лякарнi? Яго нельга даставiць у РАУС?

Імя:: Gomel
18.09.2008 19:45
Adkaz Vaniu:
U lekarni lepei abyhodziatsa z zatrymanymi. Na getyh nia lautsa matam i akazvauts' 'hutkuiu dapamogy', kali treba.