чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 22:50

Палітыка

Зьбілі за бел-чырвона-белы сьцяг

У Гомлі падчас сьвяткаваньня Дня гораду міліцыя схапіла мясцовага актывіста незарэгістраванага “Маладога фронту” Андруся Цянюту зь бел-чырвона-белым сьцягам.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Было гэта вечарам 13 верасьня. Андрусь з паплечнікамі ішоў на канцэрт да Лядовага палацу.
 
Міліцыянты выхапілі з натоўпу маладафронтаўца са сьцягам і, зьбіваючы, павалілі на зямлю.
 
Як паведаміў Андрусь, яму вывіхнулі палец і пашкодзілі калена.
 
Напачатку хлопца прывезьлі ў аддзяленьне міліцыі на вуліцы Мазурава, а затым — у Цэнтральны РАУС. Супраць яго склалі некалькі пратаколаў, у прыватнасьці, за нецэнзурную лаянку й супраціў міліцыі.
 
Ноч спадар Цянюта правёў у халодным пакоі, седзячы на бэтоннай падлозе.
 
Уранку, калі міліцыянты да пачатку суду хацелі адвезьці Андруся ў ізалятар часовага затрыманьня, ён запатрабаваў лекара, бо з-за моцнай прастуды пачуваў сябе вельмі кепска. Яго адпусьцілі бяз позвы ў суд.
 
Атрымаўшы мэдычную дапамогу, Андрусь зьехаў з Гомеля.
 
Андрусю Цянюту  21 год. Ён вучыцца завочна ў расейскай сельскагаспадарчай акадэміі. Летась яго арыштоўвалі за распаўсюд улётак у падтрымку выключанага з унівэрсытэту па палітычных матывах студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі.
 
Гомельская ўправа КДБ праводзіла ў кватэры бацькоў спадара Цянюты ператрус і дапытвала хлопца ў якасьці падазронага ў крымінальнай справе за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мікола Горад:: З ЭЗ
15.09.2008 19:16
Прыкра, што міліцыянты Гомеля зуўсім без галоў і не ведаюць гісторыю Беларусі, а яшчэ горш, што яны паводзяць сябе як дзікія зьверы. Трэба іх пасылаць на курсы павышэньня кваліфікацыі дзе небудзь у Фінляндыю, а то да пенсіі так і будуць калкамі людзей зьбіваць.

Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
15.09.2008 22:09
Баюся, што дзікім зьвярам ніякая стажыроўка ў прыстойных краінах не дапаможа...Калі ў чэрапе ёсьць толькі косьць, каб аб яе цэглу ламаць, ды яшчэ "мазгачок", каб рухі кантраляваць, то на сумленьне, розум, душу мейсца ўжо не астаецца, і на пытаньне, пад якім сьцягам іх Лукашэнка прымаў прэзідэнцкую прысягу, адказаць ня здолеюць ніяк...