пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:27

Палітыка

А.Казулін пасьля Брусэлю накіруецца ў Вашынгтон

Паводле сустаршыні Аб’яданых дэмакратычных сілаў Беларусі лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, былы палітвязень Аляксандар Казулін, які на гэтым тыдні запрошаны ў Брусэль і Вашынгтон, атрымаў мандат на агучваньне пазыцыі АДС.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

А.Казулін сустрэнецца з міністрамі замежных справаў Эўразьвязу, а пазьней будзе мець спатканьне ў Белым доме на запрашэньне прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша.

“У тым ліку Казулін агучыць і пазыцыю АДС па санкцыях. Мы лічым, што ў пэрспэктыве санкцыі могуць быць адмененыя. Але рашэньне трэба прымаць не адразу і чохам, а па меры зьнікненьня прычын іх зьяўленьня. Напрыклад, калі Ярмошына патрапіла ў гэты сьпіс за фальсыфікацыі выбараў, то зразумела, што яна можа выйсьці з гэтага сьпісу, калі такіх фальсыфікацыяў не адбываецца. Альбо калі Падабед арганізоўваў зьбіцьцё людзей на мірных дэманстрацыях, то натуральна, калі дэманстрацыі будуць праходзіць без зьбіцьця, мірна, то тады няма неабходнасьці трымаць у гэтым сьпісе Падабеда”.

Санкцыі Эўразьвязу супраць беларускіх чыноўнікаў былі эфэктыўнымі, перакананы А.Лябедзька, бо ўлады ў той ці іншай ступні іх рэальна адчувалі.

“Пагроза трапіць у сьпіс невыязных альбо у сьпіс людзей, супраць якіх уводзяцца фінансавыя санкцыі, была не вельмі прыемнай для большасьці чыноўнікаў. Яны стараліся іх пазьбягаць. Як прэвэнтыўныя захады гэта было карысна”.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Зьміцер
15.09.2008 13:19
А калi Казулiн паспеу далучыцца да АДС?
Ды й цi можна цяпер назваць усе гэта АДС?

Імя:: Мікола
15.09.2008 14:23
Фармальна Лябедзька з Калякіным зрабілі фармальна абсурдны крок, бо Казулін цяпер проста шэраговы сябра партыі сацдэмаў(?), але ніяк не старшыня таму яго прадстаўніцтва АДС на вадзе віламі напісана, Так дзядзькі з АДС паказваюць, што дзейнічаюць на ўзроўні калгасных пастухоў.

Імя:: Васильев
15.09.2008 14:29
В Европе поступили не мудро - хочешь выяснить истину, выслушай обе стороны. Власть это может использовать и Козулин окажется не только между молотом, но и наковальней. И так уже многие соратники недовольны участием ОДС в выборах и поэтому он легко окажется двойным козлом отпущения. Я думаю, властям очень выгодно, чтобы до выборов от Беларуси представился именно Козулин. Пусть он выкручивается и дает обещания.

Імя:: Алесь
15.09.2008 17:44
Вы шо ребята!?
Казулин никаких обещаний не будзет давать и брать. Он на сегодня свободный человек от политики. Прост поедет человек пообщаться чисто почеловечески. К примеру, лично поблагодарить за поддержку в трудные годы.