чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 22:54

Культура

Фільм пра Быкава на Белсаце

Івонка Сурвіла, Вацлаў Гавэл, Зянон Пазьняк у фільме Галіны Навумчык “Васіль Быкаў. Апошнія дні”, прэм’ера - на канале “Белсат” у аўторак у 21.15.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пачынаючы ад 1998 году, Васіль Быкаў быў вымушаны жыць на чужыне – спачатку ў Швэцыі і Фінляндыі, потым у Нямеччыне. Апошнія паўгода ён разам з Ірынай Міхайлаўнай правёў у Празе, дзе стан ягонага здароў’я рэзка пагоршыўся, давялося рабіць складаную апэрацыю. Аднак вяртаньне ў Менск аказалася яшчэ больш драматычным...

ТРЭЙЛЕР (ВІДЭА)

У фільме “Васіль Быкаў. Апошнія дні” (рэжысэр – Галіна Навумчык) сваімі ўспамінамі дзеляцца палітыкі Івонка Сурвіла, Вацлаў Гавэл, Зянон Пазьняк, паэт Генадзь Бураўкін, супрацоўнікі Радыё Свабода Сяргей Абламейка, Аляксандар Лукашук, Сяргей Навумчык. Пра Быкава таксама распавядаюць супрацоўнікі чэскага фонду “Чалавек у бядзе”, якія дапамагалі Васілю Ўладзімеравічу і Ірыне Міхайлаўне ўладкоўвацца ў Празе, а таксама лекары шпіталю “Motol”, дзе Быкаву была зробленая апэрацыя.

Здымкі рабіліся ў Празе і ў Менску, таксама выкарыстаныя архіўныя відэа-, аўдыё- і фотаматэрыялы.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: zalexa Горад:: Волковыск
08.09.2008 18:10
Где можно будет заказать фильм, чтобы посмотреть на DVD , т.к. тарелки у меня нет. Кое-что из док.фильмов, показывавшихся по Белсату, я скачал из интернета (Belsat по госцю Byfly), может, повезет и на этот раз?

Імя:: Прадусар
09.09.2008 22:51
Пакіньце свой адрас, дашлем Вам аўтарскую копію.

Імя:: forever Горад:: VIenna
10.09.2008 00:19
Калі ласка, спадарства, дашліце мне таксама. Дзякуй!!!

А ці можна распаўсюдзіць праз сяброў-беларусаў у Аўстрыі?

Імя:: Antyklan
10.09.2008 00:42
Zanudny pratakol.Pijarycca vitebski klan uzo na Belsat.

Імя:: Antonioni
10.09.2008 15:33
Это было странное видео без таланта и творческого взгляда... [выдалена за парушэньне правілаў форуму - рэд.]

Імя:: Fan
11.09.2008 17:10
Сумленная і кранальная праца. Некаторыя месцы цяжка глядзець бязь сьлёз. Вялікі дзякуй!

Імя:: viktar Горад:: mensk
17.09.2008 23:46
zhodny z Antanioni.Talentu kali njama dyk i shylda Svabody ne dapamoha.