Слухаць

Цяпер у эфіры

Ранішні жывы эфір

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Марыя Мартысевіч
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Полацак: пікет “Не – расейскім імпэрскім помнікам”

21.08.2008 19:26

Цягам дзьвюх гадзін каля кінатэатру “Радзіма” праходзіла акцыя супраць будаўніцтва ў найстарэйшым беларускім горадзе помніку ў гонар расейскіх жаўнераў 1812 году.

Паводле арганізатара, маладафронтаўца Алеся Круткіна, пікет ладзілі каля 15-ці чалавек – сябраў “Маладога фронту” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ. Пікетоўцы трымалі плякаты “Полацак – калыска Беларусі, а не імпэрскі расейскі горад”, “Трэба ставіць помнікі не вайне, а загінулым”, “Старажытнаму Полацку – гістарычныя назвы вуліц” і “Імпэрскаму расейскаму помніку –не”.

Як распавёў Алесь Круткін, узьвядзеньне помніка, супраць якога пратэстуюць мясцовыя дэмакратычныя актывісты, заплянаванае на 2009 год. Фінансаваць яго мае Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі. Мясцовыя ўлады ўжо вызначылі месца для помніка – на плошчы Свабоды, і на гэтым месцы ўжо складзены камень з надпісам пра тое, што неўзабаве тут будзе ўзьведзены яшчэ адзін культурніцкі аб’ект.



Паводле Алеся Круткіна і ягоных аднадумцаў, увасабленьня ў жыцьцё гэтага праекту дапусціць нельга, бо ён накіраваны на скажэньне сапраўднай гісторыі Беларусі і выяўленьне расейскіх акупантаў як вызваліцеляў беларускай зямлі.

Сёньняшні пікет быў дазволены мясцовым гарвыканкамам, і прэтэнзій да ўдзельнікаў праваахоўныя ворганы ня мелі. Як кажуць арганізатары, пакуль што яны праводзілі акцыю выключна з азнаямляльнымі мэтамі – каб гараджане ведалі пра перспектыўнае ўзьвядзеньне помніка і пра тое, што ў горадзе ёсьць група людзей, нязгодных з гэтымі плянамі.

Крыху пазьней “маладафронтаўцы” мяркуюць распачаць збор подпісаў супраць зьяўленьня гэткага помніка ў Полацку. Калі гэта не паўплывае на ўжо прынятае ўладамі рашэньне, яны гатовыя пікетаваць плошчу Свабоды, каб не дапусьціць узьвядзеньня помніка.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Дрыгавіч Горад:: Менск
21.08.2008 21:19
Малайцы!
Калыску беларускай-ліцьвінскай культуры і беларускасьці сапраўды трэба бараніць усімі магчымымі і немагчымымі высілкамі.

Малады Фронт, так трымаць!

Імя:: Юры, Глыбокае
21.08.2008 22:24
Ачысьцім Полацак ад расейскай брыдоты разам! Не помнікам Леніну ды іншым пачварам камуністычнага ладу. Трымайцеся, хлапцы! Разам мы пераможам!

Імя:: БР
22.08.2008 08:15
Зря вы это, г-н Круткин затеяли. Ой, зря. Готовтесь в появлению обширных гематом на лице :)

Імя:: Зьміцер.
22.08.2008 09:56
БРydota гэта не твайго розума справа, што робяць Беларусы.

Імя:: Антон
27.11.2009 06:14
Малайцы!!!
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile