пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:04

Палітыка

У Польшчы дадаткова зьявяцца 96 ракет “Patriot”

Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў, што ў Польшчы будуць разьмешчаныя дзьве амэрыканскія базы.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
На адной будуць 10 ракет-перахопнікаў балістычных ракет далёкага радыюсу дзеяньня, на другой – 96 ракет “Patriot”.

Сікорскі: “Мы будзем у Польшчы мець не адну амэрыканскую базу, але дзьве. Адна будзе абараняць усё НАТО супраць балістычных ракетаў далёкага дзеяньня. На другой базе, разьмешчанай у найлепшым паводле нашых абаронных патрэбаў месцы, будуць разьмешчаныя 96 ракетаў “Patriot”. Гэта – пачатак умацаваньня польскай абароназдольнасьці і ўмацаваньне польска-амэрыканскага саюзу канкрэтнымі дзеяньнямі”.

Польшча і ЗША прыйшлі да папярэдняй згоды наконт разьмяшчэньня на польскай тэрыторыі часткі амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны – дамова была парафаваная ў чацьвер увечары ў Варшаве.

“ЗША прынялі на сябе абавязак шчыльна супрацоўнічаць з намі ў выпадку якой-кольвечы пагрозы для Польшчы з боку трэціх дзяржаваў... Гэта крок у бок узмацненьня бясьпекі Польшчы ў будучым”, – заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.

Туск падкрэсьліў, што “што насуперак шматлікім каментарам у мэдыях, хуткае завяршэньне перамоваў з ЗША не зьвязанае з падзеямі ў Грузіі”.

Міжтым Расея ад самога пачатку пратэставала супраць плянаў ЗША што да разьмяшчэньня частак супрацьракетнага шчыта у Польшчы і Чэхіі, пагражаючы “навядзеньнем расейскіх ракет на месцы дысьлякацыі гэтых аб’ектаў”.

Учора стала вядома, што міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў адмовіўся ад заплянаванага на верасень візыту ў Варшаву.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Mikola Горад:: Litva
15.08.2008 13:02
Бліскучая дамова ЗША і Польшчы ў абароне ад расейскіх ракет і паветранага нападу.
Эстонія таксама мадэрнізуе сваю паветраную абарону, на чарзе некалькі дывізій хуткага рэагаваньня ў Латвіі і Літве каб абараніцца ад агрэсараў з Усходу.

Імя:: Уладзімер Русаковіч Горад:: Менск
15.08.2008 13:15
Замала ракетаў, але для пачатку няблага.

Імя:: Гупало Горад:: Могилев
16.08.2008 01:27
Да, супер, поможем войне ("а не миру",-Президент Д. Медведев)! Это ж очень правильно. А давайте попросим у НАТО для Беларуси десяточку "Patriot"! Можно это дело обыграть так, что получим "бабки". (Этот приемчик называется "довел до абсурда".)

Імя:: Mikola Горад:: Litva
16.08.2008 18:55
Гэта толькі першы крок мадэрнізацыі узбройных сіл краін Усходняй Эўропы - далей будуць адэкватна расейскай пагрозе ўзброены тры краіны Балтыі і Украіна, каб бараніцца ад расейскіх агрэсараў, ужо цяпер мадэрнізуецца паветраная абарона Эстоніі сучаснымі ракетамі для знішчэньня расейскіх самалётаў, Літва ўжо атрымала швэдскія ракетныя комплексы для барацьбы з танкамі Беларусі і Расеі, Так што выбіраці трэба беларусам ці заставацца калгаснай калёніяй Расеі і гадаваці для расейцаў сьвіней, ці ў цывілізаваны сьвет падавацца... А гэты лямант што наставяць у акупацыйнай зоне Усходняя Прусія расейскіх ракет на слабых нэрвова, Для НАТО будзе толькі бліжэй па ім біці з Польшчы і Летувы... Вось і ўсе расейскія страшылкі, Многа ляманту, а страху не відаць.

Імя:: Saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
17.08.2008 19:46
Ja dwumia rukami Za razmieszczienije Amierikanskih baz i rakiet "Patriot" w Polsze.Saksoniec/../