пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:57

Грамадзтва

Кур’яновічу далі 15 сутак

Актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Паўла Кур’яновіча арыштавалі ў судзе Маскоўскага раёну на 15 сутак. Паўла затрымалі разам з шасьцю актывістамі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Міліцыянты ўзламалі дзьверы кватэры маладафронтаўцаў. Затрымалі ўсіх, хто быў у памяшканьні. Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча і Паўла Кур’яновіча адвезьлі ў турму на вуліцы Акрэсьціна.

Зьмітра і Артура пакінулі там адбываць 7 сутак арышту паводле завочнага прысуду за ўдзел у сьвяткаваньні 1 траўня. Паўла Кур’яновіча міліцыянты абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і сёньня прывезьлі ў суд Маскоўскага раёну.

Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч абвясьцілі галадоўку пратэсту супраць незаконнага арышту.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Таццяна Горад:: Вицебск
08.08.2008 15:16
Ганьба і ганьба!!!Не вытрымоўвае сэрца ўсё гэхта ведаць. Але ,хлопчыкі, родненькія, трымайцеся!!! Піша ж Сяргей Парсюкевіч, які быў у Шклоўскай турме, што там пра Зміцера Дашкевіча складаюць лягенды, што зараз з людзьмі лёгка размаўляць аб палітыке там, бо Дзіма для іх узор ,а для многіх і пераасэнсаванне жыцця. Жыве БЕЛАРУСЬ!