пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:44

Грамадзтва

Сьведку выбуху правераць на дэтэктары хлусьні

Галоўным сьведкам у справе аб выбуху лічыцца жыхар Менску 1961 году нараджэньня, які нідзе не працуе.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Як паведаміў агенцтву Інтэрфакс высокапастаўлены супрацоўнік ГУУС Менгарвыканкаму, сьведка цяпер знаходзіцца ў міліцыі, але «аб'ектыўных прычынаў для затрыманьня гэтага чалавека няма».

Пасьля таго, як будуць гатовыя вынікі праверкі на дэтэктары хлусьні, адбіткі пальцаў, зроблены ператрус па месцы жыхарства, будзе прынята рашэньне, ці затрымліваць яго ў якасьці падазраванага.

Гэта быў адзіны са сьведкаў, сфатаграфаваны на месцы выбуху, які на працягу доўнгага часу не зьяўляўся ў міліцыю. На допыце ён паьлумачыў, што рэдка глядзіць тэлевізар і чытае газэты, а таму ня ведаў, што яго шукаюць.

Уначы 4 ліпеня ў Менску ў часе сьвяткаваньня Дня незалежнасьці выбухнула самаробная бомба, у выніку чаго пацярпелі 55 чалавек. Каля 10 зь іх дагэтуль застаюцца ў шпіталях.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
04.08.2008 19:36
Чым далей капаюцца, ты смешней выглядаюць вынікі. Гэты безпрацоўны днём бутэлькі пустыя зьбіраў у сінюю торбу, а яму хочуць павесіць начны выбух. Яшчэ бабулькі там на бутэлькі палявалі і іх трэба пашчупаць на паліграфах. Што цяпер скажа народу таварыш прэзыдэнт - чаму сам гераічна кінуўся камандаваць карэтамі хуткай дапамогі, чаму туркам паспачуваў наконт ахвяр тэрору, а сваім беларусам не? Калі кончыць зьдзеквацца над народам і зыйдзе ў адпачынак ад цяжкай працы?

Імя:: cioma
04.08.2008 20:49
Не, такія - не заходзяць, яны "згараюць на працы"