пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:46

Палітыка

Масты: актывіста забралі ў КДБ

Мастоўскага актывіста Зьміцера Кухлея забраў з працы апоўдні супрацоўнік Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла ягоная жонка Алена

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Алена Кухлей распавяла, што муж нічога не пасьпеў ёй сказаць, апроч таго, што па яго прыехаў супрацоўнік КДБ і вязе яго ў Шчучын.

Зьміцер Кухлей — дзейны дэпутат раённага Савету, працуе на прадпрыемстве “Мастоўдрэў” перакладчыкам. Сёлета ён зьбіраецца балятавацца ў дэпутаты парлямэнту па Мастоўскай выбарчай акрузе № 56. Ініцыятыўная група Зьмітра Кухлея ўжо зарэгістравана.

У Зьмітра і Алены Кухлей двое дзяцей.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.