Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Марыя Мартысевіч
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Sudan Tribune”: Расейскія „МІГі” ідуць празь Беларусь

21.07.2008 14:49
Ян Максімюк

Інтэрнет-рэсурс „Sudan Tribune” сёньня паведаміў, спасылаючыся на „крыніцу, азнаёмленую са справай”, што тузін расейскіх зьнішчальнікаў „МІГ-29” быў патаемна перапраўлены неназванай беларускай фірмай у Судан два тыдні таму.

Крыніца аднак не магла пацьвердзіць, ці зьнішчальнікі былі прададзеныя Беларусьсю, ці Менск дзейнічаў толькі як пасрэднік.

Цяпер зьнішчальнікі маюць знаходзіцца на вайсковай базе ў Вадзі-Саедна.

Беларусь, паводле „Sudan Tribune”, зьяўляецца адным з пастаўшчыкоў узбраеньня ў Судан; абедзьве краіны ў чэрвені 2006 году падпісалі пратакол аб вайсковым супрацоўніцтве ў галіне вайсковай падрыхтоўкі, абмену досьведам і ваеннай навукі.

Калі перапраўленыя „МІГі-29” будуць выкарыстаныя ў вайне паміж суданскім урадам і бунтаўнікамі ў правінцыі Дарфур, адбудзецца гэта з парушэньнем рэзалюцыі №1591 Рады бясьпекі ААН, якая забараняе продаж зброі Судану або бунтаўнікам дзеля выкарыстаньня ў гэтым канфлікце, які фактычна пераўтварыўся ў генацыд.

Летась „Amnesty International” абвінаваціла Расею ў пастаўках зброі Судану для выкарыстаньня ў дарфурскім канфлікце, але Масква адкінула гэтыя абвінавачаньні.

Сёлета ў траўні дарфурскія бунтаўнікі зьбілі „МІГ-29” над горадам Амдурман, расейскі пілёт загінуў.

Сёньня ў Міністэрстве абароны Беларусі назвалі „глупствам” інфармацыю „Sudan Tribune” пра пастакі расейскіх зьнішчальнікаў у Судан празь Беларусь, паведаміў „Інтэрфакс-Захад”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: dzima
21.07.2008 15:08
dyk times ci tribune? ci dzvie adrazu?

Імя:: Рэдактар
21.07.2008 16:04
SUDAN TRIBUNE. Дзякуй, ужо паправілі.

Імя:: БелаЭмігрант 3 Горад:: Overseas
21.07.2008 16:12
Такія заробкі Захад ніколі не даруе прэзыдэнту РБ і ўся Беларусь будзе сядзець у клетцы ізаляцыі пакуль сам народ не апамятаецца, што робяць кіраўнікі...
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile