чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 12:29

Эканоміка

Міліцыя правярае ліквідатараў і ўдзельнікаў “гарачых кропак”

Пра гэта паведаміў Радыё “Свабода” ліквідатар чарнобыльскай аварыі Мікалай зь Менску. Паводле Мікалая, яго выклікалі ў райаддзел міліцыі і запатрабавалі здаць адбіткі пальцаў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

“У калідорах райаддзелу поўна людзей: выклікаюць ліквідатараў, а таксама ўдзельнікаў розных канфліктаў у “гарачых кропках”. Пытаюцца, дзе быў у ноч на 4 ліпеня, і прапануюць здаць адбіткі пальцаў. Пакуль толькі прапануюць. Што да мяне, я адмовіўся здаваць, бо лічу гэта незаконным. Я тады ўвогуле ня быў у Менску, пры чым тут мае пальцы?”

Мікалай не назваў свайго прозьвішча. Ён пабойваецца, каб за адмову здаваць адбіткі пальцаў у яго ня ўзьнікла праблемаў.

У прэсавай службе МУС адносна сьледзтва ў справе выбуху кажуць: “вядуцца пэўныя дзеяньні, якія прадугледжаныя законам”, але падрабязнасьцяў не паведамляюць. Паводле незалежных крыніц, у ізалятары на Акрэсьціна ў сувязі з расьсьледаваньнем выбуху ўтрымліваюць болей за 50 чалавек.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мікола Горад:: Lietuva
17.07.2008 14:04
Першых трэба было правяраць расейскіх шпіёнаў у ЧК РБ і НКВД РБ, далей асабістых ворагаў Рыгоравіча па нафта-газавай камэрцыі, Сам разваліў краіну панабіраўшы каляністаў у сілавыя структуры, а цяпер Захад аблажыў, чэкісты з Расеі насядаюць, НАТОаўскі монстр прэ на Беларусь, сам забаўляецца ў гульні на Сталінскай лініі палітцырку - вось і рванулі хуліганы натоўп, каб паказаць як усё прагніло на Сталінскіх і ленінскіх нацыянальных сімбалях пана прэзыдэнта. 21 век і сталінская рэзэрвацыя РБ гэта заранёў крах па ўсіх парамэтрах, хоць народ аж млее ад шчасьця, Усе кругом пайшлі наперад,а Беларусь усё боўтаецца у сваім балоце.