чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 12:32

Палітыка

Ператрусы і затрыманьні моладзевых актывістаў

Супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандра Сергіенку і Паўла Кур’яновіча.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Сястра Паўла Кур’яновіча Паліна паведаміла Радыё Свабода, што яе брат патэлефанаваў ёй з тэлефона сьледчага і сказаў, што яго трое сутак будуць трымаць у ізалятары часовага ўтрыманьня як падазраванага ў крымінальнай справе (злоснае хуліганства), якую распачалі пасьля выбуху самаробнай бомбы падчас сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня.

   

Актывіст руху “Джынс за свабоду” Павал Юхневіч паведаміў “Свабодзе”, што сувязь з Аляксандрам Сергіенкавым таксама адсутнічае. Паплечнікі Аляксандра лічаць, што яго таксама трымаюць у камэры ізалятара.

 

Паплечнікі актывіста моладзевай незарэгістраванай арганізацыі “БУНТ” Антона Койпіша таксама ўпэўненыя, што яго пасьля допыту накіравалі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

На кватэры моладзевага актывіста партыі БНФ Ільлі Богдана пачаўся ператрус. Супрацоўнікі КДБ шукаюць рэчавыя доказы датычнасьці Ільлі да выбуху на канцэрце 4 ліпеня. Пасьля зканчэньня ператрусу маладзён быў дастаўлены ў сьледчы камітэт ГУУС Мінгарвыканкама.

 

Такім чынам за кратамі ў падазрэньні да выбуху падчас сьвяточнага канцэрту трымаюць восем апазыцыянэраў.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: ABC Горад:: Lithuania
10.07.2008 22:31
Калі няма нічога канкрэтнага застаецца хапаць усіх хто засьвяціўся ў КДБ РБ як дэструктыўны элемэнт, добра што цяпер чэкісты не могуць беларускіх юнакоў у Сібір запярці па пастанове асаблівай нарады "союзной державы".
Але і сорам перад Сьветам за такую бесталковую ўладу, невукаў чэкістаў і НКВД-істаў, неяк ужо замоўклі аб параненых на прэзыдэнтавым канцэрце і сьпевах на крыві. Што з параненымі, ці ўсе выбіраюцца з бяды? Ці прэзыдэнт даў дапамогу сваім параненым гасьцям канцэрту з бюджэта прэзадэнтуры? Ці толькі гайкі дактарам закруціў на галовах, хоць яны даволі прафэсійна спрацавалі - ніхто з параненых не памёр.
Па правілах арганізацыі замахаў такога узроўню ўсе выканаўцы выносяць ногі з месца акцыі і хаваюцца куды папала надоўга. А тут відавочна арыштаваныя нікуды не хаваліся, на месцы хуліганізма
не поўзалі па пластунскі з рыдлёвачкамі і мяшочкамі гаек.

Імя:: Цішкевіч Т. Горад:: Менск!
10.07.2008 22:39
няма слоў...(((((((((((((((((((((((((

Імя:: Цішкевіч Т Горад:: Менск!
10.07.2008 22:41
ппц.....няма слоў....!!!!!!
;((((((((((((((((((((((((((((((