пятніца, 10 лютага 2012, Менск 11:04

Палітыка

А. Лукашэнка В. Шэйману: «Вы вінаватыя перш за ўсё»

А. Лукашэнка заявіў, што пасьля інцыдэнту на канцэрце 4 ліпеня дзяржсакратар Рады Бясьпекі Віктар Шэйман не павінен заставацца на гэтай пасадзе.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

«Вы вінаватыя перш за ўсё. Вы паводле даручэньня прэзыдэнта не адзін год, а дзесяць гадоў арганізоўваеце падобныя мерапрыемствы. І нічога не зрабілі! Вы і кіраўнік адміністрацыі – а ён адказвае за палітычны бок, а вы за бясьпеку – ні чорта не зрабілі і пішаце мне рапарты аб тым, што там адбылося. Я больш за вас ведаю, што там адбылося, а дзяржаўнага сакратара няма на мерапрыемстве і ў полі зроку ня бачна».

А. Лукашэнка ў часе нарады з кіраўнікамі праваахоўных органаў таксама заявіў, што ў часе інцыдэнту 4 ліпеня праваахоўныя органы і службы выратаваньня спрацавалі неапэратыўна.

«Мне часта задаюць пытаньне, чаму я туды палез? Я б гэтага не зрабіў, калі б ня ўбачыў, што сабраліся дзясяткі машын хуткай дапамогі, і яны тапталіся на месцы зь мігалкамі, пакуль я туды не прыйшоў».

Паводле А. Лукашэнкі, гэта прыцягвала ўвагу людзей і магло выклікаць паніку. Ён выказаў недаўменьне, чаму не была створаная спэцыяльная брыгада, якая б дапамагала людзям на месцы.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: АВС Горад:: Litva
07.07.2008 15:23
Аналіз таго што адбылося ў комплексе дазваляе сказаць што:
а) само мерапрыемства на 0,5 млн. гледачоў і VIP Nr. 1 не робіцца ўначы,
памылка арганізатараў, КДБ РБ, МУС РБ,кіраўніцтва Менску;
б)агучаныя факты здарэньня ясна паказваюць, што выбух быў недастатковай магутнасьці і не выклікаў панікі выпадкова, ён быў прызначаны зламац кольцы аховы VIP Nr. 1 і адкрыць магчымасьц ліквідацыі яго або моцна параніць наступным зарадам або гранатамі падчас хаоса;
в)далей пайшлі выпадковасьці якія захавалі жыцьцё VIP Nr. 1 і нават ён гераіцна разьбіраўся і даваў каманды што каму далей рабіць;
г) відавочна акрамя В. Шэймана не меньш вінаваты і непрафесіанальны У. Жадобін,
У. Навумаў, патрэбна чыстка сілавых структур ад малаграматны і ненадзейных генералаў замежнікаў.

б

Імя:: АБС-2 Горад:: Интэрнэт
08.07.2008 03:17
ABC мае рацыю.