пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:53

Грамадзтва

У супрацоўнікаў хімічных катэдраў зьбіраюць адбіткі пальцаў

Як паўплывае выбух на канцэрце да Дня незалежнасьці на сытуацыю ў грамадзтве. Рэха выбуху. ТЭМА ДНЯ.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У менскіх шпіталях працягваюць знаходзіцца 40 пацярпелых ад выбуху на менскім канцэрце да Дня незалежнасьці ў ноч на 4 ліпеня, трое зь іх у цяжкім стане. Усяго па мэдычную дапамогу пасьля выбуху зьвярнуліся 54 грамадзяніны.

А. Лукашэнка, камэнтуючы выбух, зазначыў, што ён ня быў накіраваны супраць яго асабіста, і што выбух ня можа спрычыніцца да «закручваньня гаек» у грамадзтве і ціску на апазыцыю перад парлямэнцкімі выбарамі.

Тым часам пацярпелыя разьлічваюць на кампэнсацыю, а палітычныя партыі і няўрадавыя арганізацыя патрабуюць аб'ектыўнага расьсьледаваньня надзвычайнага здарэньня. Расея і ЗША прапанавалі беларускім праваахоўным органам дапамогу ў расьсьледаваньні.

С.Калякін адказвае А.Лукашэнку

А. Лукашэнка выступіў з крытыкай камэнтару С. Калякіна, які зазначыў Свабодзе, што не выключае, што выбух у Менску мог быць правакацыяй уладаў.


Вэрсія выбуху: маладыя радыкалы- апазыцыянеры

Экспэрт у галіне тэрарызму Аляксандар Ціханскі прапаноўвае вэрсію "нью-нарадавольцаў". Ён лічыць, што да тэракту можа мець дачыненьне "моладзь з апазыцыі".

Ахвяра менскага выбуху – у віцебскім шпіталі

Дзяўчына 1986 году нараджэньня, якая атрымала раненьне ў выніку выбуху 3-га ліпеня, праз тры дні зьвярнулася ў Віцебскі абласны клінічны шпіталь.

E-mail ад слухача Свабоды:

«Сёньня прыйшоў на працу ва Ўнівэрсітэт (БГТУ), і мне тут кажуць: прыйшлі людзі з ворганаў і ветліва папрасілі ўсіх хімікаў здаць адбіткі пальцаў!!! Усіх супрацоўнікаў хімічных катэдраў!!! Ад асыстэнта да прафэсара!!! Матывавалі гэта тым, што выбух на Дні незалежнасьці мог зрабіць наш супрацоўнік, бо ў нас было шмат розных рэактываў. Падобна, тое самае робяць і на хімфаку БДУ. Наколькі наогул правамерныя такія дзеняньні?»


Чым тлумачыцца, што да расьсьледаваньня прыцягнутыя адмыслоўцы з Расеі?

Алег Алкаеў: “Маё меркаваньне такое, што расейцы мусяць у Расеі са сваімі выбухамі разьбірацца, а беларусы ў Беларусі. Тут дастаткова сваіх адмыслоўцаў, толькі каб шукалі ў дакладным напрамку. А так гэта ўсё яшчэ раз сьведчыць пра тое, што хочуць заблытаць сьледзтва."

Лукашэнка хоча звольніць Шэймана


А. Лукашэнка заявіў, што пасьля інцыдэнту на канцэрце 4 ліпеня дзяржсакратар Рады Бясьпекі Віктар Шэйман не павінен заставацца на гэтай пасадзе. 

Міліцыя дапытвае актывістаў апазыцыі пра выбух

У нядзелю міліцыянты з Чэрыкава й Клімавічаў дапыталі мясцовых грамадзкіх актывістаў Сямёна Панізоўцава й Сяргея Аржанцава пра здарэньне ў Менску ў ноч з трэцяга на чацьвёртага ліпеня.

Дэмсілы прадказваюць абвастрэньне сытуацыі

Лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў Менску казалі пра тое, што выбух на канцэрце да Дня незалежнасьці ўлады пачалі скарыстоўваць у палітычных мэтах.


А. Лукашэнка ў часе нарады па выбуху 4 ліпеня загадаў аказаць падтрымку ўсім пацярпелым.

«Пацярпелых трэба падтрымаць, яны ні ў чым не павінны. Размова мае быць мужчынскай і гранічна шчырай: адпаведныя службы не змаглі забясьпечыць бясьпеку людзей, хоць у нашай краіне гэта можна было зрабіць элемэнтарна. Я рэаліст і разумею, што калі паўмільёна людзей тоўпіцца на абмежаванай прасторы, гэта зрабіць складана. Але ж гэты выпадак адбыўся ў месцах, дзе, як мне дакладвалі, Служба бясьпекі, міліцыя, КДБ поўзалі па-пластунску, якія былі ўзятыя пад асаблівую ахову. Як гэта адбылося? Як жа вы ахоўвалі?»

З такімі словамі А. Лукашэнка зьвярнуўся да кіраўнікоў адпаведных службаў, паведамляе БелТА.

Лукашэнка запатрабаваў канкрэтныя вэрсіі і вынікі расьсьледаваньня. Раней яму абяцалі, што першыя вынікі будуць праз 2 дні. Прайшло 3 дні.

Са справаздачай выступаюць кіраўнікі асноўных праваахоўных структур, якія вядуць сьледзтва аб выбуху 4 ліпеня на канцэрце да Дня незалежнасьці: МУС, КДБ, Пракуратуры.

Экспэрты заяўляюць, што паярпелыя былі побач з Лукашэнкам 

Як паведамілі агенству БелТА ў праваахоўных органах, трое з пацярпелых падчас выбуху знаходзіліся ў адным сэктары з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле экпэртаў, яны былі зусім непадалёку ад кіраўніка дзяржавы, і на той сэктар, дзе яны знаходзіліся, распаўсюджваўся радыюс дзеяньня выбуховага прыстасаваньня

Вэрсіі наконт арганізатараў выбуху ў Менску ў ноч 3-4 ліпеня
  • Выбухі арганізавала ўлада
  • Выбух арганізавалі пэўныя групоўкі ў сілавых структурах Беларусі, каб дыскрэдытаваць сваіх канкурэнтаў
  • Выбух арганізавалі людзі з атачэньня А.Лукашэнкі, каб справакаваць яго на пэўныя дзеяньні
  • Выбух арганізавала апазыцыя
  • Выбух арганізавалі асобныя маладыя радыкалы з апазыцыі
  • Выбух – форма рэкету беларускай улады з боку яе камэрцыйных партнэраў (айчынных ці замежных)
  • Выбух – помста беларускай ўладзе з боку яе камэрцыйных партнэраў за парушэньне іх інтарэсаў 
  • Выбух – форма асабістага пратэсту чалавека, нечым пакрыўджанага
  • Выбухі – вынік дзеяньняў вар’ята

Міліцыянты, якія пацярпелі падчас выбуху, атрымаюць кампэнсацыю

Трое супрацоўнікаў міліцыі, якія атрымалі раненьні падчас выбуху ў Менску 4 ліпеня, маюць права на атрыманьне грашовай кампэнсацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік аддзелу інфармацыі і грамадзкіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі. Ці атрымаюць кампэнсацыю іншыя пацярпелыя, пакуль невядома.

З траіх пацярпелых міліцыянтаў быў шпіталізаваны толькі адзін – участковы інспэктар Фрунзенскага РУУС сталіцы, які стаяў у ачапленні падчас мерапрыемства. Ён атрымаў аскепкавае раненьне нагі і праходзіць курс лячэньня ў шпіталі МУС. Вядома, што сярод іншых дваіх пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі адзін зьяўляецца курсантам акадэміі МУС. 


Тадэвуш Кандрусевіч асудзіў выбух у Менску 

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас урачыстасьцяў у Браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў асудзіў выбух, зьдзейсьнены ў Менску ноччу 4 ліпеня. 



Выбухі ў Менску і Віцебску мог арганізаваць адзін чалавек 

Паводле інфармацыі электроннай газэты «Ежедневник», сьледчыя распрацоўваюць вэрсію, згодна зь якой выбухі 4 ліпеня ў Менску і тры гады таму ў Віцебску ўчыніла адна і тая ж асоба. 



Фотаздымкі зь месца выбуху 
Апазыцыя непакоіцца, што ў выбуху могуць абвінаваціць яе 
Параненыя спадзяюцца на кампэнсацыю
Лукашэнка: “Ня думаю, што гэта было супраць мяне”

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Стась
07.07.2008 11:10
Ага, і пры затрыманьні ён абавязкова “акажа ўзброены супраціў”, вартавыя Парадку зрэагуюць адэкватна і ... адрвзу тры справы будуць закрытыя – ўсім мэдалі, прэміі, зоркі... “В Багададе всё спокойно, о великий Падишах!”

Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
07.07.2008 15:39
A na moj pogliad szejman priczastien k etomu wzrywu...Bywszyj uczastnik afganskoj wojny,swiazan s islamistami i t.d.

Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
07.07.2008 16:03
kto liczil skolko Bielaruskih i nie Bielaruskih sudieb pokoleczil kommunist szejman??? i kto prowiediot takoje rassledowanije??? kto? i kogda???

Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
07.07.2008 18:41
Pust szejman snimiet pogony.on nie oficer s 1985 goda.

Імя:: Mikola Горад:: Litva
07.07.2008 20:35
Далей ў распрацоўку пойдуць кіраўнікі палітычных партый і так аж да дзяцей.

Імя:: АВС Горад:: Літва
08.07.2008 06:57
Далей расейскім сышчыкам трэба паглядзець усе заводы і крамы дзе маюць справу з гайкамі і балтамі ў Беларусі і Расеі(па аналізу метала). Ва усёй гэтай гісторыі добра толькі тое, што не было нябожчыкаў і да Рыгоравіча не дайшлі, бо не ўзнікла паніка.