Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Марыя Мартысевіч
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Адміністрацыя калёніі залічыла С.Парсюкевіча ў БНФ

05.07.2008 10:41

Навіны з жыцьця беларускіх палітвязьняў.

Сяргей Парсюкевіч, якога трымаюць у Шклоўскай калёніі, атрымаў магчымасьць зрабіць дамоў тэлефонны званок. Палітвязень паведаміў, што напярэдадні стаўленьне да яго з боку адміністрацыі зьмянілася – спыніліся нечаканыя вобшукі і праверкі, якія штодня праводзілі адносна яго ахоўнікі калёніі. Гэта Сяргей Парсюкевіч зьвязвае са сваёй заявай на перавод у Менскую калёнію, якую ён напісаў на мінулым тыдні.

“Магчыма, ад мяне адчапіліся, бо прынятае рашэньне пра перавод”, – мяркуе палітвязень. Ягоная жонка Натальля распавяла пра яшчэ адну цікавую падрабязнасьць:

“На картачцы вязьня ў яго напісана: “Асобы кантроль. БНФ”. Ён зьдзівіўся, сказаў, што ніколі ў БНФ ня быў і нікога з гэтай арганізацыі ня ведае. А міліцыянты ў яго запыталіся: “А чаго вы глядзелі туды, куды ня трэба глядзець?”
На картачцы вязьня ў яго напісана: “Асобы кантроль. БНФ”.


Нагадаю, віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч быў асуджаны на 2,5 года зьняволеньня пасьля мітынгу прадпрымальнікаў, які прайшоў 10-га студзеня ў Менску. Суд прызнаў яго вінаватым ў зьбіцьці міліцыянта, між тым Сяргей Парсюкевіч казаў, што насамрэч зьбілі яго. Як кажа жонка прадпрымальніка Натальля, Сяргей Парсюкевіч ніколі ня быў сябрам ніводнай палітычный партыі.

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрвію газэце “Комсомольская правда” зноў згадаў пра Аляксандра Казуліна – свайго суперніка ў барацьбе за пасаду прэзыдэнта на выбарах 2006-га году. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, апазыцыя нібыта прасіла яго не выпускаць на волю Аляксандра Казуліна. Таксама кіраўнік дзяржавы згадаў, што Аляксандр Казулін “быў разам зь ім каля адной талеркі”, і таму, маўляў, “непрыгожа яго крытыкаваць”.

Вольга Казуліна не выключае, што некаторыя з лідэраў апазыцыі апасаюцца яе бацьку як палітычнага канкурэнта, але яна ня верыць ў тое, што яны прасілі Аляксандра Лукашэнку трымаць Аляксандра Казуліна ў няволі. Такія заявы Вольга Казуліна тлумачыць выключна асабістым стаўленьнем кіраўніка дзяржавы да яе таты.

“Калі сам яго баісься, то чаго вартая такая ўлада, калі адзін Казулін можа яе скінуць? А калі не баісься – ну дык адпускай яго на волю, чаго трымаеш за кратамі?”
Калі яго не баісься – ну дык адпускай яго на волю, чаго трымаеш за кратамі?
В.Казуліна
 


Нагадаю, Аляксандра Казуліна асудзілі на 5,5 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў падчас Дня волі 25-га сакавіка 2006-га году. У турме былы кандыдат на прэзыдэнта адбыў ужо болей за 2 года і 3 месяцы. Вызваленьня Аляксандра Казуліна дамагаюцца дэмакратычны рух і праваабаронцы, а таксама ўрады ЗША і краінаў Эўразьвязу.

Напярэдадні Дня незалежнасьці актывісты падавалі заяўкі на правядзеньне ў Менску 3-га ліпеня пікетаў за вызваленьне Аляксандра Казуліна, але гарадзкія ўлады ў гэтым адмовілі.

Другі тыдзень няма зьвестак з калёніі ад Андрэя Кіма, паведаміла маці актывіста Тацяна Кім. Паводле яе, разгляд касацыйнай скаргі Андрэя яшчэ не прызначаны. Нагадаю, актывіста яшчэ ў красавіку асудзілі 1,5 года зьняволеньня – нібыта за напад на міліцыянта. Андрэй Кім ужо пераведзены ў Бабруйскую калёнію.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Lustra
05.07.2008 10:17
"Асобы кантроль. БНФ"
:)
БНФ мусiць зрабiць запыт у калёнiю па тлумачэннi. БНФ па за законам ужо, цi што iншае?


Імя:: Уладзімер Русаковіч Горад:: Менск
07.07.2008 01:56
Запыт варта рабіць адразу ў пракуратуру або ў вар'ятню.
Крыніца заразы выдатна выкрываецца ў песьні "Дзяржтэлерадыё" гурта "Зэт":
Адзін мой сябра так любіў глядзець праграмы,
Што ўзьненавідзеў бацьку роднага ды маму.
Глядзеў БТ, глядзеў-глядзеў-глядзеў БТ,
А ўяўляў, што мае пісталет ТТ.

Пасьля прагляду чарговае праграмы
Ён учыніў у родным горадзе пагромы.
Пабіў бабулю, падпаліў прыют сіроцкі.
І рагатаў, а сьмех быў нейкі ідыёцкі.

Ну, як магла адна малая калыханка
Справакаваць такую жудасную п'янку
І мардабой, і гвалт, і нейкае вар'яцтва?
Дальбог, міліцыі патрэбна разабрацца.

Прыпеў:
Дзяржтэлерадыё, дзяржтэлерадыё!

Другі мой сябра слухаў радыёэфіры,
Бо працаваў у віна-водачным касірам,
А там штодня раўла радыёкропка.
Ну вось і слухаў ён праграмы нетаропка.

Ну вось і слухаў, вось і слухаў, вось і слухаў,
Але праз год ужо набыў хваробу вуха,
І пра надоі ўсё крычэў, пра ўраджаі
І як мы злодзеяў і здраднікаў саджаем.

А на раёне яго так незалюбілі,
Што неяк стрэлі пасьля працы ды пабілі,
А перад тым яны гарэлкі многа пілі,
Што ў ягоным віна-водачным купілі.

Прыпеў.

Адна дзяўчына, што звалася проста Зіна,
Упадабала кожны дзень глядзець навіны,
І цераз тыдзень і схуднела, і ўчарнела,
Нібы ўвесь тыдзень і ня піла, і ня ела.

Раней жа мажная была, нібыта сьвінка,
І працавала прадаўшчыцаю на рынку.
Ну, а цяпер адно гаруе і бядуе,
Усё Расею ды Амерыку шкадуе.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile