пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:03

Палітыка

Камісар Эўразьвязу асудзіла беларускі закон аб СМІ

Камісар Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Ферэра-Вальднэр скрытыкавала новы беларускі закон "Аб сродках масавай інфармацыі".

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У сваёй заяве яна адзначыла, што прыняты закон "працягне абмежаваньне свабоды прэсы ў Беларусі". "Я шкадую, што ў гэты закон не былі ўключаны рэкамэндацыі Міклаша Харашці, прадстаўніка АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ, які супрацоўнічае з беларускімі ўладамі. Гэта была магчымасьць для беларускага кіраўніцтва палепшыць становішча СМІ ў Беларусі і стаць на шлях дэмакратызацыі, і такая магчымасьць згублена", — падкрэсьліла спадарыня Ферэра-Вальднэр.

Эўракамісар заклікала беларускія ўлады "выправіць сытуацыю напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 28 верасьня". Яна нагадала аб прапанове Эўразьвязу пашырыць супрацоўніцтва зь Беларусьсю, калі беларускія ўлады "зробяць пераканаўчыя крокі ў кірунку дэмакратыі і выкананьня правоў чалавека, у прыватнасьці, вызваляць усіх палітычных зьняволеных, гарантуюць свабоду СМІ і дэмакратычную хаду кампаніі выбараў у парлямэнт".

"Праект Закону аб СМІ ў Беларусі трэба зьмяніць," - заявіў сёньня і дакладчык Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні. 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Mikola Горад:: Lietuva
01.07.2008 16:38
Аж жах бярэ - чарговая пустая заява камісаркі, лепей патлумачыла як патраціла грошы праграмы TACIS у Беларусі, Расеі і Украіне і як атрымалася, што 90 адсоткаў упустую. Гэтых эўракамісараў саміх трэба мяняць кожныя 0,5 року, бо дажыліся што іхнія фантазіі адкінуў народ Ірландыі на рэфэрэндуме.