Новая хваля рэпрэсіяў на пачатку выбарчай кампаніі
Пачатак выбараў у парлямэнт супаў з чарговай хваляй затрыманьняў апазыцыянэраў. Ці зьяўляецца гэта знакам уладаў, як яны правядуць усю кампанію? ТЭМА ДНЯ.
Пасьля абвяшчэньня пачатку выбарчай кампаніі па краіне пракацілася хваля рэпрэсій супраць палітычных актывістаў.
У Менску быў затрыманы назіральнік у Цэнтарвыбаркаме ад АГП Міхаіл Пашкевіч. Супраць яго распачатая крымінальная справа. Арыштаваныя на 10 сутак сябра “Маладога Фронту” Яўген Афнагэль і сябра Хэльсінскага камітэту Эдуард Баланчук. Баранавіцкага актывіста Арцёма Ластавецкага, які адсядзеў 7 сутак арышту, ізноў прывезьлі ў суд. Многім студэнтам, якія навучаюцца за мяжой па праграме Каліноўскага, быў забаронены выезд з Беларусі.
БНФаўца прызываюць служыць у частку ПаўлючэнкіУчастковы міліцыянт паведаміў бацькам моладзевага актывіста з Мазыра Фёдара Чаранкова, што іх сына зьбіраюцца накіраваць для праходжаньня службы ў частку № 3214, якой кіруе палкоўнік Дзьмітры Паўлічэнка. Фёдар сёньня адмовіўся ўзяць позву ў ваенкамат.А.Лябедзька: "Я ніколі ня бачыў такога працэсу"Судьдзя Рыта Шаграй груба перапыняла адвакатку і зрабіла ёй некалькі заўвагаў адразу. Некаторых людзей яна выдаліла з судовай залі, а некаторых – аштрафавала, абвінаваціўшы ў непавазе да суду. Р.Шайгай выдаліла з судовай залі Анатоля Лябедзьку. Палітык Людміла Гразнова запыталася ў судзьдзі: “Можа нам усім сысьці?” Тая адказала, што была б вельмі задаволеная.18.40 Пашкевічу далі 7 сутак арышту 18.25 У часе судовага працэсу Міхаіла Пашкевіча аштрафавалі на 350 тыс. рублёў. Журналістку нашага радыё Любоў Лунёву— на 280 тыс. Абаіх — за непавагу да суду.
З Любоўю Лунёвай Радыё Свабода зьвязалася ў часе працэсу, каб атрымаць апошнюю інфармацыю, яна шэптам адказала па тэлефоне, за што і была аштрафаная. Пашкевіча жа аштрафавалі за тое, што ён заявіў судзьдзі: «Я на ідыёцкія пытаньні не адказваю».
Працэс працягваецца. Судзьдзя піша прысуд.
16.10 Судзьдзя
А. Шаграй дазволіла журналістам і паплечнікам Пашкевіча увайсьці ў залю. Працэс аднавіўся.
15.25. У працэсе абвешчаны перапынак для азнаямленьня
Міхала Пашкевіча з пратаколам. Нягледзячы на рашэньне старшыні суда міліцыянты не пускаюць людзей у судовую залю.
15.05. Актывіста АГП Міхала Пашкевіча завялі ў залю Кастрычніцкага раённага суду Менску. Пачаўся працэс. Судзьдзя не пусьціла на паседжаньне журналістаў і тых, хто прыйшоў падтрымаць Міхала Пашкевіча.
13.30. Міхал Пашкевіч знаходзіцца ў міліцыі Кастрычніцкага раёну Менску. У суд яго пакуль не прывязьлі. У суд прыйшлі паплечнікі Міхала, апазыцыйная моладзь. Працэс чакаецца па абедзе.
Міхал Пашкевіч нарадзіўся ў 1986-м годзе у Расеі, потым жыў Бярозе на Берасьцейшчыне. У 13 год падрабіў подпіс бацькоў на заяве пра згоду, каб сын быў сябрам “Маладога фронту” і разам зь сябрамі пачаў актыўную дзейнасьць у Бярозе. Потым была кампанія “Выбірай” падчас выбараў 2001-га. Паступіў на гістарычны факультэт БДУ, адкуль быў адлічаны пасьля выбараў 2006-га. Ад 2006 году ў моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2006 году крымінальныя справы па палітычных матывах былі ўзбуджаныя супраць 20 грамадска-палітычных актывістаў. 13 зь іх былі асуджаныя на розныя тэрміны арышту.У суботу ўвечары быў затрыманы палітвязень Міхал Пашкевіч, які быў пакараны ўвесну па “справе 14”. На паседжаньні палітрады АГП, сябрам якой зьяўляецца Пашкевіч, ён быў дэлегаваны назіральнікам у Цэнтральную выбарчую камісію. Актывіста МФ ня хочуць выпускаць з турмы Баранавіцкі актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцём Ластавецкі сёньня адбыў 7 сутак арышту. Калі скончыўся тэрмін пакараньня, яго адразу зноў павезьлі ў суд. Міліцыянты патлумачылі Арцёму, што цяпер будуць судзіць за графіці палітычнага зьместу.
Арыштавалі назіральніка ад БХК Маскоўскі раённы суд Менску арыштаваў на 10 сутак і аштрафаваў на мільён пяцьдзесят тысяч рублёў сябра БХК Эдуарда Баланчука з Маладэчна. У. Лабковіч: “Улады хітруюць, што зьбіраюцца праводзіць дэмакратычныя выбары” Камэнтуючы затрыманьні моладзевых актывістаў, праваабаронца Ўладзімер Лабковіч адзначыў, што ўлады ствараюць звычайную атмасфэру, якая была напярэдадні ўсіх выбараў. Берасьце: суд апраўдаў актывіста Івана Стасюка Сёньня суд Ленінскага раёну Берасьця вызваліў з-пад варты ў міліцэйскім пастарунку Івана Стасюка — моладзевага грамадзкага актывіста. Яўген Афнагель асуджаны на 10 сутак 28 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Менску арыштаваў на 10 сутак актывіста грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Яўгена Афнагеля. Яго зьвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Студэнтаў-каліноўцаў не выпускаюць зь Беларусі Беларускіх хлопцаў, якія вучацца ў замежных унівэрсытэтах, здымаюць на мяжы і паведамляюць, што ім забаронены выезд за межы Беларусі.