пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:09

Культура

А.Сьвірыд: трэба разумець погляды пісьменьніка

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандар Сьвірыд самай галоўнай спадчынай Быкава лічыць літаратурную творчасьць пісьменьніка.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Творы Быкава заўсёды знаходзілі чытача і водгук у грамадзтве. Таму гэтая творчасьць непаўторная — гэта яго погляд і яго разуменьне тых падзеяў, якія адбываліся. Тэма вайны яшчэ доўга будзе актуальнай. Гэтая тэма была Быкаву блізкая, душой перажытая”, — кажа А.Сьвірыд.

Гаворачы пра адносіны В.Быкава да афіцыйных уладаў, дэпутат выклаў сваю пазыцыю: “Да розных поглядаў трэба ставіцца вельмі спакойна і з талерантнасьцю. Я, прыкладам, не разумею авангардызму ды іншых плыняў у мастацтве, але яны ёсьць і іх хваляць. Таму да такіх рэчаў трэба ставіцца з талерантнасьцю і разумець, што гэта погляд пісьменьніка”.

“Я дасканала ня ведаю, што зроблена, таму не магу адказаць, чаго яшчэ не зрабілі”, — прызнаўся А.Сьвірыд, адказваючы на пытаньне пра ўшанаваньне памяці пісьменьніка. — “Выдаваліся і выдаюцца ягоныя кнігі, таму я не лічу, што Быкаў быў у гэтым сэнсе пакрыўджаны. Давайце ўвесь час друкаваць Быкава, а іншых меней — пакрыўдзяцца іншыя пісьменьнікі. Вось скардзяцца, што Быкава мала друкавалі — я з гэтым не зусім згодны”.

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.