To get best possible experiance using our website we recommend that you upgrade to a newer version or other web browser. A list of the most popular web browsers can be found below.
Just click on the icons to get to the download page
Радыё Свабода – прыватная некамэрцыйная інфармацыйная служба, фінансаваная Кангрэсам ЗША, якая вядзе вяшчаньне на краіны Эўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу.
Дзяржаўны сакратар Сьвятога прастолу Тарчызіё Бэртонэ прыбыў у Менск з пяцідзённым візытам. Што азначае пацяпленьне адносінаў афіцыйнага Менску і Ватыкану? ТЭМА ДНЯ.
18.06.2008 13:51
Кардынал мае сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, праваслаўным мітрапалітам Філарэтам, кіраўніцтвам МЗС і Камітэту па рэлігіях і нацыянальнасьцях, беларускімі вернікамі — рыма-каталікамі і грэка-каталікамі, наведае Горадню і Пінск.Вернікі і палітыкі не выключаюць, што ў часе гэтага візыту можа пачацца падрыхтоўка да прыезду ў Беларусь папы Бэнэдыкта ХVI.Кардынала сустрэлі на дзяржаўным узроўніКардынал заявіў, сышоўшы з трапа самалёта, што ён прывёз пасланьне ад Папы Рымскага беларускаму народу і мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў у Беларусі, а таксама з прадстаўнікамі ўладаў, "каб абмеркаваць двухбаковыя дачыненьні, ролю і месца Беларусі ў міжнароднай супольнасьці".Янка Мойсік: Візыт папы, які яшчэ ня быў у Маскве, наўрад ці магчымы ў Беларусь"Візыт папы, які яшчэ ня быў у Маскве, наўрад ці магчымы ў Беларусь, калі Беларусь так моцна зьвязаная з Масквой. Арцыбіскуп Кандрусевіч ужо даўно запрасіў Папу ў Беларусь. Але папа, на жаль, едзе толькі тады, калі запрашае яго кіраўнік дзяржавы (у нашым выпадку, Лукашэнка) і вядучая царква (у нашым выпадку праваслаўная)".Камітэт рэлігій абвяргае падпісаньне канкардатуПры канцы траўня Ўпаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Беларусі Леанід Гуляка заявіў, што рыхтуецца падпісаньне канкардату з Ватыканам. Ці можна чакаць, што адмысловае пагадненьне паміж дзяржавамі, якое рэгулюе перадусім рэлігійныя пытаньні, падпішуць ужо ў часе візыту ў Беларусь дзяржсакратара папы Бэнэдыкта XVI, кардынала Тарчызыё Бэртонэ?
Т. Гавін: Лукашэнку патрэбныя кантакты з Ватыканам для паляпшэньня іміджу
Адзін зь лідэраў польскай меншасьці ў Беларусі Тадэвуш Гавін арганізацыю візыту Папы Бэнэдыкта ХVI у Беларусь лічыць цалкам рэальнай.