Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Генадзь Бураўкін
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Культура

Сьвята культур: успомнілі пра грэкаў, забыліся на сябе

13.06.2008 09:10

У Горадні сёньня распачнецца Сёмы фэст нацыянальных культураў, ён праводзіцца раз на два гады


Горадня чакае фэст, які вось-вось распачнецца. Я знаходжуся на вуліцы Ажэшкі — там, дзе яна сутыкаецца зь Віленскай і з Савецкай. Стаю перад палацам князёў Масальскіх, яго да сьвята якраз паднавілі. Пасярэдзіне высокая брама і напісана, што тут будзе грэчаскі падворак.  Што  думаюць гарадзенцы пра сьвята нацынальных культураў, якое адбудзецца сёмы раз?  Ці сапраўды яны ўсе такія талерантныя, як гэта прапагандуецца?

 
Маладая мама: “Я думаю, няважна якой ты нацыянальнасьці, таму гэты фэстываль сапраўды аб’ядноўвае ўсіх”.
 
Яе муж: “А я вельмі не люблю (... усіх прыезджых) –рэд. ”.
 
Дзяўчына: “У нас напэўна любяць людзей іншых нацыянальнасьцяў, раз чакаюць. Я ўвогуле ня ведаю такіх людзей, які б, напрыклад, былі антысэмітамі заядлымі”.
 
Маладая спадарыня: “Я не сустракалася з такой праблемай, я стаўлюся да ўсіх аднолькава. Для мяне няважна, якой нацыянальнасьці  чалавек”.
 
Яе сяброўка: “Думаю, што так: самае галоўнае, каб чалавек быў добры. Для мяне, напрыклад, нацыянальнасьць ня мае значэньня. Я сама полька, каталічка”.
 
Карэспандэнт: “А да Саюзу палякаў вы не належыце?”
 
Маладая спадарыня: “У дадзены момант — не, але калісьці належала”.
 
Карэспандэнт: “Ну, а цяпер больш ня хочаце запісацца ў яго?”
 
Маладая спадарыня (з усьмешкай): “Трэба падумаць”.
 
Карэспандэнт: “Але вы ведаеце, што цяпер два саюзы палякаў існуюць?”
 
Маладая спадарыня: “Так, ведаю”.
 
Карэспандэнт: “І ў які б Вы пайшлі — у афіцыйны, ці да Анжалікі Борыс?”
 
Маладая спадарыня: “Ну, я думаю, што да Борыс”.
 
Маладзён: “Мне здаецца, што шмат у чым гэтае сьвята мае прапагандысцкі характар. Хутчэй за ўсё ўсталявалася традыцыя такога савецкага сьвята, якое навязваецца зьверху, і людзі яго аўтаматычна сьвяткуюць, не задумваючыся над зьместам. Тым больш ва ўмовах Беларусі беларусы амаль што меншасьцю зьяўляюцца, то хутчэй трэба рабіць сьвята менавіта нацыянальнай культуры”.
 
Карэспандэнт: “Беларусы, якія трымаюцца беларускай мовы?”
 
Маладзён “І культуры таксама. Увогуле павінна аднаўляцца нацыянальная культура, а не праводзіцца фармальна аформленыя сьвяты міжнацыянальных культураў, тым больш ня ўсё так добра ў нас”.
 
Карэспандэнт: “А ваш сябра таксама бачыць нейкі прапагандысцкі характар сьвята, ці не? Ці проста Вам падабаецца такая карнавальнасьць?”
 
Другі маладзён: “Вашае пытаньне наконт талерантнасьці: я не талерантны, я стопрацэнтова неталерантны. Мне не падабаецца. што Стары замак у Горадні аддалі літоўцам, зрабілі там літоўскі падворак. Мне не падабаецца, што Новы замак аддалі палякам для падворку. Гэта — усё беларускае, і я —супраць”.

Так супала, што да пачатку фэсту нацыянальных культур на Гарадзенскі абласным тэлебачаньні перастала гучаць беларуская мова. На расейскую пераведзеная апошняя праграма, якая выходзіла па-беларуску -- выпуск навінаў. Тлумачэньні чытайце тут.
 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Сяргей Горад:: Горадня
13.06.2008 12:44
Напярэдадни фестывалю нацыянальных культур у арганизацыи горада было спушчана указанне кожнай арганизацыи арганизаваць прыход з кожнай па 15 чалавек, каб стварыць жывы калидор для Лукашэнки, яки мае прыехаць у горад.На працы у маёй маци усе, разам з загадчыцай, плявалися- камунизм вярнууся. Успаминаецца адна расейская песня, дзе ёсць словы "Танцы ведьм и крики сов, фальшивый праздник, где нет веселья".

Імя:: Васілёк Горад:: Гародня
13.06.2008 15:36
Дык не было ж ніякага Лукашэнкі. Адкуль усе ўзялі, што ён прыедзе? Можа, чыноўнік пад гжтую навіну грошай трохі хапнулі, дык гэта ёсць.

Імя:: Alies'
13.06.2008 19:01
Diversity i taliarantnasc' da roznyh etnasaw i relihijaw - heta nashaja histarychnaja spadchyna ad chasow Vialikaha Knistva Litowskaha. Menavita tamu astryjski pradstawnik u Ewrapejskim Savece nazvaw VKL - pravobrazam Ewrapejskaha Zviazu. Takoj kul'turnaj spadchynaj treba hanarycca, a nie hnabic' jae.

Імя:: Віталь
14.06.2008 20:54
Цяпер ужо й вожыку зразумела, што мова беларуская, як і нацыя, вынішчана, і аніякага адраджэньня ня будзе.

Імя:: Хрун Маржоў
16.06.2008 14:27
Віталь:

Сам ты Вожык
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile