пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:29

Палітыка

Паўла Наздру забіраюць у войска

13 чэрвеня актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” мусіць зьявіцца ў ваенкамат.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Яго на 19 сутак накіруюць на вайсковыя зборы.

Наздра назваў гэта “спробай ізаляваць яго на час збору подпісаў і дзейнасьці ў выбарчай камісіі” ў сувязі з выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў.

Сёньня ён наведаў ваенкамат.

Раней мазырскі актывіст заявіў, што ад 1997 году ня меў ніякіх стасункаў з ваенкаматам. Яго ніколі раней не забіралі на зборы.

“Я выйшаў з хаты, да мяне падышоў мужчына і паведаміў, што ён з ваенкамату. Ён уручыў мне пад подпіс позву... Казаў, што я буду служыць тут у Мазыры ў вайсковай частцы”, — паведаміў Павал Наздра 10 чэрвеня “Свабодзе”.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: bchd Горад:: miensk
12.06.2008 01:10
Найперш Павал Назда - СЯБРА АРГКАМІТЭТУ БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ!!! Ну ён вядома каардынуе там і "Малады Фронт", але ж зрэшты ўжо і па ўзросту ня дужа падыходзіць для МФ-у, ды з такім жа посьпехам можна назваць яшчэ з 10 арганізацыяў, энэргіі ў Паўла хопіць на ўсіх. І тым ня меньш...