чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 16:58

Палітыка

АБСЭ заклапочаная “справай 14-ці”

Пра гэта паведаміў “Свабодзе” кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Ганс-Ёган Шміт, які знаходзіцца зь візытам на Магілёўшчыне.

Ганс-Ёган Шміт, кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску
x
Ганс-Ёган Шміт, кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

“Я магу спасылацца на пазыцыю, прынятую нядаўна краінамі, якія ўваходзяць у склад АБСЭ. Яны прынялі рэзалюцыю, у якой выказалі занепакоенасьць у сувязі з гэтым працэсам. Наш офіс сочыць за разьвіцьцём гэтай судовай справы таксама з увагай і  заклапочанасьцю. Мы праінфармуем АБСЭ пра тое, што адбываецца. Беларусь зьяўляецца таксама часткай гэтай арганізацыі. Мы працуем не арбітрам, гэта не магчыма. Мы так сказаць як мост, мы зьяўляемся назіральнікамі”,  - зазначыў кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Ганс-Ёган Шміт”.

Нагадаем, што сёньня ў Менску пачаўся суд над трыма абвінавачанымі ў справе, якую называюць “справай 14-ці”: Паўлам Вінаградавым, непаўналетнім Максімам Дашуком і прадпрымальнікам Міхаілам Субачам.

Іх абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да грубага парушэньня грамадзкага парадку. Раней 9 чалавек суд пакараў штрафамі і абмежаваньнем волі, а Андрэя Кіма — пазбаўленьнем волі на паўтара году.


Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Алесь Горад:: Менс
27.05.2008 20:10
Ніколі не разумеў. чаму ўвогуле з'яўляюцца такія навіны... Зацікавілісь, і што? Я таксама цікаўляюся, калі ў Кітае паўнаводзе якое... БЕЛАРУСАМ - ДАПАМОГУЦЬ ТОЛЬКІ БЕЛАРУСЫ!