пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:57

Палітыка

Лагойск: “Міліцыянты ходзяць натоўпам” за Мілінкевічам

Сёньня лідэр апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч сустракаўся з жыхарамі Лагойску.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Не абышлося без інцыдэнтаў. Як паведаміў “Свабодзе” Аляксей Кавалец, мясцовыя міліцыянты адабралі правы ў кіроўцы Мілінкевіча Міхала Васілеўскага:

“Міліцыянты тут ходзяць натоўпам. Яны — ва ўсіх крамах. Людзі палохаюцца іх. Абмінаюць. А міліцыянты вось ужо адабралі правы, нібыта за няправільную паркоўку, хоць гэтае месца адразу ж заняла іншая машына. Увогуле, зрываюць усе сустрэчы. Мілінкевіч мусіць ісьці зараз у будынак міліцыі, патрабаваць тлумачэньняў”.

Аляксей Кавалец таксама тлумачыць, што сёньня Аляксандар Мілінкевіч наведваў Смалявічы. Сустрэчы зь людзьмі адбыліся на рынку райцэнтра, на тэрыторыі раённага шпіталя, на вуліцах гарадка.

“У Смалявічах міліцыянты назіралі, фатаграфавалі і здымалі сустрэчы на відэа, але наўпрост не чапляліся”, — патлумачыў Аляксей Кавалец.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Анёл
14.05.2008 21:43
У бліжэйшы час беларусамі за мяжой будзе створаная Інтэрнэт-старонка (ўмоўна назавём яе “ікс”). Беларусы з Бацькаўшчыны атрымаюць магчымасьць прыслаць на старонку прозьвішчы кандыдатаў... [ВЫДАЛЕНА ЗА ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВІЛАЎ ФОРУМУ - Мы разглядаем ваш камэнтар як піяр грамадзкай ініцыятывы, які, да таго ж, выходзіць за рамкі тэмы камэнтаванага матэрыялу. Як толькі зьявіцца інфармацыйная падстава - прысьвецім вашай ініцыятыве асобны матэрыял. - Вэб-рэдактар ]

Імя:: Viktor
15.05.2008 09:00
Milinkevich molodec.kazdaya takaya vstrecha na ves zolota!!!